Матфея 19 глава

Святое Евангелле паводле Матфея
Пераклад праваслаўнай царквы → Новой Женевской Библии

Пераклад праваслаўнай царквы

1 І ста́лася, калі Іісус закончыў словы гэтыя, то выйшаў з Галілеі і прыйшоў у ме́жы Іудзейскія, на той бок Іардана.
2 За Ім следам пайшло шмат людзей, і Ён ацалíў іх там.
3 І прыступíлі да Яго фарысеі і, спакуша́ючы Яго, казалі Яму: ці з усякай прычыны дазво́лена чалавеку разво́дзіцца з жонкай сваёю?
4 Ён сказаў ім у адказ: хіба́ не чыталі вы, што Тварэц ад пачатку мужчынам і жанчынаю стварыў іх?
5 І сказаў: таму пакíне чалавек бацьку і маці і прыле́піцца да жонкі сваёй, і будуць двое пло́ццю адною,
6 так што яны ўжо не двое, а адна плоць. Дык вось, што́ Бог злучы́ў, таго чалавек няхай не разлуча́е.
7 Яны кажуць Яму: чаму тады Маісей запаве́даў даваць разво́дны ліст і разво́дзіцца з ёю?
8 Ён кажа ім: Маісей з-за жорсткасці сэрца вашага дазволіў вам разво́дзіцца з жонкамі вашымі; але спачатку не было так.
9 А Я кажу вам: хто развядзе́цца з жонкаю сваёю не з-за блу́ду і ажэ́ніцца з іншаю, той пралюбадзе́йнічае; і хто ажэ́ніцца з разве́дзенай, той пралюбадзе́йнічае.
10 Ка́жуць Яму вучні Яго: калі такі абавязак чалавека перад жонкаю, то лепш не жаніцца.
11 Ён жа сказаў ім: не ўсе разумеюць слова гэтае, а тыя, каму да́дзена,
12 Бо ёсць скапцы́, якія з уло́ння ма́тчынага нарадзíліся так; і ёсць скапцы́, якія аско́плены людзьмí; і ёсць скапцы́, якія аскапíлі самі сябе дзе́ля Царства Нябеснага. Хто можа зразумець, няхай зразумее.
13 Тады прыве́дзены былí да Яго дзеці, каб Ён ускла́ў на іх ру́кі і памаліўся; а вучні забараня́лі ім.
14 Іісус жа сказаў: пусцíце дзяцей і не перашкаджа́йце ім прыхо́дзіць да Мяне, бо такім нале́жыць Царства Нябеснае.
15 І, ускла́ўшы на іх ру́кі, пайшоў адтуль.
16 І вось, нехта, падышоўшы, сказаў Яму: Настаўнік Добры! што́ добрае зрабіць мне, каб мець жыццё вечнае?
17 А Ён сказаў яму: чаму ты называеш Мяне добрым? Ніхто не добры, толькі адзін Бог. Калі ж хочаш увайсці ў жыццё, выконвай за́паведзі.
18 Кажа Яму: якія? Іісус сказаў: не забівай; не пралюбадзе́йнічай; не крадзь; не све́дчы лжы́ва;
19 шануй бацьку і маці; і: любí бліжняга твайго, як само́га сябе.
20 Кажа Яму юнак: усё гэта захава́ў я з юнацтва майго; чаго яшчэ не хапа́е мне?
21 Сказаў яму Іісус: калі хочаш даскана́лым быць, ідзі, прада́й маёмасць тваю і разда́й убо́гім; і будзеш мець скарб на небе; і прыходзь, і ідзі за Мною.
22 Пачуўшы слова гэтае, юнак адышоў засму́чаны, бо ў яго была́ вялікая ўла́снасць.
23 Іісус жа сказаў вучням Сваім: праўду кажу вам, што цяжка багатаму ўвайсцí ў Царства Нябеснае.
24 І яшчэ кажу вам: лягчэ́й вярблюду прайсцí праз іго́льнае ву́шка, чым багатаму ўвайсцí ў Царства Божае.
25 Пачу́ўшы гэта, вучні Яго вельмі здзівíліся і сказалі: хто ж тады можа спасцíся?
26 А Іісус паглядзе́ў і сказаў ім: лю́дзям гэта немагчы́ма, а Богу ўсё магчы́ма.
27 Тады Пётр, адка́зваючы, сказаў Яму: вось, мы пакíнулі ўсё і пайшлі ўслед за Табою; што ж будзе нам?
28 Іісус жа сказаў ім: праўду кажу вам, што вы, якія пайшлí ўслед за Мною, — у новым жыццí, калі ся́дзе Сын Чалавечы на прастоле сла́вы Сваёй, ся́дзеце і вы на двана́ццаці прастолах судзíць двана́ццаць кале́н Ізра́ілевых.
29 І кожны, хто пакíне дамы́, альбо братоў, альбо сясцёр, альбо бацьку, альбо маці, альбо жонку, альбо дзяцей, альбо палí дзеля імя́ Майго, атрыма́е ў сто разоў больш і ўнасле́дуе жыццё вечнае.
30 Многія ж першыя будуць апошнімі, і апошнія першымі.

Новой Женевской Библии

19:3−6 позволительно человеку разводиться..? Вопрос фарисеев, видимо, выражает мнение равви Гиллеля, допускавшего развод даже по несущественной причине на основе Втор 24:1−4. Ему возражал другой раввин, Шаммай, считавший, что только супружеская измена может быть серьезным поводом для развода. Ответ Иисуса выходит за пределы казуистических толкований Второзакония и обращается к порядку творения, установленному Богом. Иисус считает, что развод в корне отрицает Божий порядок и саму природу брака.

19:7−8 Услышав, что думает Иисус о браке, фарисеи решили, что могут уличить Его в противоречии Моисею. Но Иисус объясняет, что Моисей (Втор 24:1−4) не защищал развод, а предусматривал, что делать в случае развода. Действительно, Втор 24:1−4 состоит из долгого вступительного «если», а заканчивается тем, что мужчине запрещается второй раз жениться на женщине, с которой он развелся.

19:9 не за прелюбодеяние. Греческое слово, переводимое здесь как «прелюбодеяние» («порнейя»), можно толковать достаточно широко: оно означает несколько грехов, в том числе прелюбодеяние как таковое. В этом исключительном случае, замечает Иисус, супружеская неверность разрушает завет, заключенный супругами и, таким образом, позволяет формально прекратить отношения, в сущности уже разорванные (см. Мал 2:16). См. статью «Брак и развод».

19:10 лучше не жениться. Ученики скептически реагируют на учение Иисуса о нерушимости брака. В ответ Иисус замечает, что, быть может, действительно лучше не жениться, но только при условии, что ты не женишься ради Царства, а не потому, что у Бога строгий взгляд на брак (1Кор 7:7−9).

19:14 пустите детей. Ученики считали, что дети будут мешать Иисусу; но Сам Он приветил их как подданных Царства и благословил. В Царство Божие входят Божией благодатью, а не своими заслугами, так что дети, существа зависимые, прежде прочих обретают благословение. См. статью «Крещение младенцев».

19:16 иметь жизнь вечную. То же, что «войти в Царство Божие» (ст. 24) и «спастись» (ст. 25).

19:21 продай имение твое. Это повеление показывает, что юноше недоставало решимости все оставить (16:24), положившись только на благодать Божию.

19:23−26 Поскольку богатство считалось в Палестине свидетельством Божиего благоволения, иудеи обычно думали, что богатые — самые вероятные «кандидаты» для Царства. Иисус изменил это представление, что и вызвало вопрос учеников: «так кто же может спастись?» (ст. 25).

19:28 судить. «Управлять», а не «выносить приговор».

19:29 получит во сто крат. Благодать спасения превосходит все, существующее в этом мире (1Кор 2:9).

19:30 будут первые последними. Земное положение и небесное не соответствуют одно другому, напротив, часто они диаметрально противоположны.



2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.