Езэкііля 37 глава

Кніга прарока Езэкііля
Пераклад Васіля Сёмухі → Толкования Августина

Пераклад Васіля Сёмухі

1 Была на мне рука Госпада, і Гасподзь вывеў мяне духам і паставіў мяне пасярод поля, і яно было поўнае касьцей,
2 і абвёў мяне вакол каля іх, і вось даволі шмат іх на паверхні поля, і вось яны даволі сухія.
3 І сказаў мне: сыне чалавечы! ці ажывуць косьці гэтыя? Я сказаў: Госпадзе Божа! Ты ведаеш гэта.
4 І сказаў мне: вымаві прароцтва на косьці гэтыя і скажы ім: «косьці сухія! слухайце слова Гасподняе!»
5 Так кажа Гасподзь Бог касьцям гэтым: вось, Я ўвяду ў вас дух, і ажывяце.
6 І абкладу вас жыламі, і выгадую на вас плоць, і пакрыю вас скураю, і ўвяду ў вас дух, і ажывяце, і ўведаеце, што Я — Гасподзь.
7 Я вымавіў прароцтва, як загадана было мне; і калі я прарочыў, адбыўся шум, і вось рух, і пачалі збліжацца косьці, костка з косткаю сваёю.
8 І бачыў я, і вось, жылы былі на іх, і плоць нарасла, і скура пакрыла іх зьверху, а духа ня было ў іх.
9 Тады сказаў Ён мне: вымаві прароцтва духу, вымаві прароцтва, сыне чалавечы, і скажы духу: так кажа Гасподзь Бог: ад чатырох вятроў прыйдзі, дух, і дыхні на гэтых забітых, і яны ажывуць.
10 І я вымавіў прароцтва, як Ён загадаў мне, і ўвайшоў у іх дух, — і яны ажылі і сталі на ногі свае — досыць, досыць вялікае полчышча.
11 І сказаў Ён мне: сыне чалавечы! косьці гэтыя — увесь дом Ізраілеў. Вось, яны кажуць: «высахлі косьці нашыя, і загінула надзея нашая: мы адарваныя ад кораня».
12 Таму вымаві прароцтва і скажы ім: так кажа Гасподзь Бог: вось, я адчыню труны вашыя і выведу вас, народзе Мой, з трунаў вашых і ўвяду вас у зямлю Ізраілевую.
13 І ўведаеце, што Я — Гасподзь, калі адчыню труны вашыя і выведу вас, народзе Мой, з трунаў вашых,
14 і ўкладу ў вас дух Мой, і ажывяце, і зьмяшчу вас на зямлі вашай — і ўведаеце, што Я Гасподзь сказаў гэта — і зрабіў, кажа Гасподзь.
15 І было мне слова Гасподняе:
16 а ты, сыне чалавечы, вазьмі сабе адно жазло і напішы на ім: «Юду і сынам Ізраілевым, што ў спрымірэнстве зь ім»; і яшчэ вазьмі жазло і напішы на ім: «Язэпу», гэта — жазло Яфрэмава і ўсяго дому Ізраілевага, што ў спрымірэнстве зь ім.
17 І складзі іх у сябе адзін з адным у адно жазло, каб яны ў руцэ тваёй былі адно.
18 І калі спытаюцца ў цябе сыны народу твайго: «ці не растлумачыш нам, што гэта ў цябе?»
19 Тады скажы ім: так кажа Гасподзь Бог: вось, Я вазьму жазло Язэпава, якое ў руцэ ў Яфрэма і спрыміраных зь ім плямёнаў Ізраілевых, і прыкладу іх да яго, да жазла Юдавага, і зраблю іх адным жазлом, і будуць адно ў руцэ Маёй.
20 Калі ж абодва жэзлы, на якіх ты напішаш, будуць у руцэ тваёй перад вачыма іхнімі,
21 дык скажы ім: так кажа Гасподзь Бог: вось, Я вазьму сыноў Ізраілевых спасярод народаў, сярод якіх яны жывуць, і зьбяру іх адусюль і прывяду іх у зямлю іхнюю.
22 На гэтай зямлі, на горах Ізраіля Я зраблю іх адным народам, і адзін Цар будзе царом ва ўсіх іх, і ня будуць болей двума народамі і ўжо ня будуць наперад дзяліцца на два царствы.
23 І ня будуць ужо апаганьваць сябе ідаламі сваімі і рознымі заганамі сваімі, і вызвалю іх з усіх мясьцінаў, дзе яны жывуць, дзе яны грашылі, і ачышчу іх, — і будуць Маім народам, і Я буду іх Богам.
24 А раб Мой Давід будзе царом над імі і пастырам усіх іх, і яны будуць хадзіць паводле запаведзяў Маіх і пастановы Мае будуць захоўваць і выконваць іх.
25 І будуць жыць на зямлі, якую Я даў рабу Майму Якаву, на якой жылі бацькі іхнія: там будуць жыць яны і дзеці іхнія і дзеці дзяцей іхніх вавекі; і раб Мой Давід будзе князем у іх вечна.
26 І заключу зь імі запавет міру, запавет вечны будзе зь імі. І ўладкую іх і памножу іх і пастаўлю сярод іх сьвятыню Маю навекі.
27 І будзе ў іх жытло Маё, і буду іхнім Богам, а яны будуць Маім народам.
28 І ўведаюць народы, што Я — Гасподзь, Які асьвячае Ізраіля, калі сьвятыня Мая будзе сярод іх вавекі.

Толкования Августина

Стих 22

Иезекииль, изображая Христа по пророческому обычаю под образом Давида, так как он принял плоть от семени Давида (а по причине этого рабского образа, в котором Он стал человеком, Сын Божий называется также и рабом Божиим), так пророчествует о Нем от лица Бога Отца: ‹…› «Один Царь будет царем у всех их, и не будут более двумя народами, и уже не будут вперед разделяться на два царства. И не будут уже осквернять себя идолами своими и мерзостями своими, и всякими пороками своими, и освобожу их из всех мест жительства их, где они грешили, и очищу их, — и они будут Моим народом, и Я буду их Богом. А раб Мой Давид будет Царем над ними и Пастырем всех их» (22 На этой земле, на горах Израиля Я сделаю их одним народом, и один Царь будет царем у всех их, и не будут более двумя народами, и уже не будут вперед разделяться на два царства. 23 И не будут уже осквернять себя идолами своими и мерзостями своими и всякими пороками своими, и освобожу их из всех мест жительства их, где они грешили, и очищу их, и будут Моим народом, и Я буду их Богом. 24 А раб Мой Давид будет Царем над ними и Пастырем всех их, и они будут ходить в заповедях Моих, и уставы Мои будут соблюдать и выполнять их. Иез 37:22−24).

«О граде Божием". Кн. 18. Глава XXXIV. О пророчестве Даниила и Иезекииля, относящемся ко Христу и Церкви.

Примечания:

 
Пераклад Васіля Сёмухі
10 У друкаванай версіі не хапае слова, замест «досыць, вялікае», павінна быць — «досыць, досыць вялікае».
 
 


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.