Езэкіеля 37 глава

Кніга прарокі Езэкіеля
Пераклад Яна Станкевіча → Толкования Августина

Пераклад Яна Станкевіча

1 Рука СПАДАРОВА была на імне і вывяла мяне ў духу СПАДАРОВЫМ, і пастанавіла мяне сярод даліны, а яна была поўная касьцей,
2 І абвёў мяне навокал, навокал, і гля, было іх вельма шмат на зьверху даліны, і гля, вельма сухія.
3 І сказаў імне: «Сыну людзкі! ці ажывуць гэтыя косьці?» І я сказаў: «Спадару СПАДАРУ, Ты ведаеш».
4 І сказаў імне: «Праракай праз гэтыя косьці і скажы ім: "Косьці сухія, слухайце слова СПАДАРОВА".
5 Гэтак кажа Спадар СПАДАР гэтым касьцём: "Вось, Я ўвяду дух у вас, і вы ажывіце;
6 І дам на вас жылы, і аблажу вас целам, і абцягну вас скураю, і ўлажу дух у вас, і вы ажывіце; і даведаецеся, што Я — СПАДАР"».
7 Дык Я праракаў, як імне было расказана; і як Я праракаў, быў гук, і вось рух, і косьці бліжыліся, косьць да косьці свае.
8 І я глядзеў: гля, жылы а цела паказаліся на іх, і скура абцягнула іх зьверху; але ня было духу ў іх.
9 І сказаў імне: «Праракай да духа, праракай, сыну людзкі, і скажы духу: "Гэтак кажа Спадар СПАДАР: ’Прыходзь ад чатырох вятроў, душа, і дыхай на гэтых забітых, і яны ажывуць’"».
10 Дык я праракаў, як расказана імне; і ўвыйшоў у іх дух; і яны ажылі, і сталі на ногі свае — войска вельмі, вельмі вялікае.
11 І сказаў імне: «Сыну людзкі! гэтыя косьці — гэта цэлы дом Ізраеляў. Вось, яны кажуць: "Нашыя косьці высахлі, і надзея наша загінула, мы адарваныя".
12 Затым праракай і скажы ім: "Гэтак кажа Спадар СПАДАР: ’Абач, Я адчыню грабы вашы, і ўзьвяду вас із грабоў, людзе Мой, і прывяду вас да зямлі Ізраелявае.
13 І даведаецеся, што Я — СПАДАР, як Я адчыню грабы вашыя, людзе Мой, і ўзьвяду вас із грабоў вашых,
14 І ўлажу дух Мой у вас, і вы ажывіце, і памяшчу вас у зямлі вашай; тады вы даведаецеся, што Я, СПАДАР, казаў і здойсьніў’, — агалашае СПАДАР"».
15 Было імне слова СПАДАРОВА, кажучы:
16 «Ты ж, сыну людзкі, вазьмі сабе дзерва й напішы на ім: "Юду а сыном Ізраелявым, сябром ягоным"; тады вазьмі другі кавалак дзерва й напішы на ім: "Язэпу дзерва Яхрэмава і ўсяго дому Ізраелявага, сяброў ягоных".
17 І дабліж іх адно да аднаго ў вадно дзерва, і яны стануць адным у руццэ Тваёй.
18 І як будуць гукаць табе сынове люду твайго, кажучы: "Ці не зьясьніш нам, што гэта ў цябе?"
19 Кажы ім: "Гэтак кажа Спадар СПАДАР: ’Абач, Я бяру дзерва Язэпава, каторае ў руццэ Яхрэмавай і ў пакаленьняў Ізраелявых, сяброў Ягоных, і прылажу іх да яго, да дзерва Юдзінага, і ўчыню іх адным дзервам, і яны будуць адным у руццэ Маёй’".
20 І будуць дзервы, на каторых ты напішаш, у руццэ Тваёй перад ачыма іхнымі;
21 І кажы ім: "Гэтак кажа спадар СПАДАР: ’Гля, Я вазьму сыноў Ізраелявых з памеж народаў, куды яны пайшлі, і зьбяру іх зусюль, і прывяду іх да зямлі іхнае.
22 І ўчыню іх адным народам у зямлі, на горах Ізраелявых, і адзін кароль будзе каралём у іх, наперад яны ня будуць двума народамі ані будуць падзеленыя на два каралеўствы.
23 І наперад ня будуць плюгавіцца балванамі сваімі ані абрыднымі рэчмі сваімі, ані якімі-колечы выступамі сваімі, але Я вывальню іх із усіх мясцовасьцяў жыцьця іхнага, ідзе яны грашылі, і ачышчу іх, і будуць Імне людам, а Я буду ім Богам.
24 І Давід, слуга Мой, будзе каралём над імі, і адзін пастыр будзе ў вусіх іх; таксама будуць хадзіць у судох Маіх, і дзяржаць уставы Мае, і паўніць іх.
25 І будуць жыць на зямлі, што Я даў Якаву, слузе Свайму, на каторай жылі айцове вашы; яны будуць жыць на ёй, і дзеці іхныя, і дзеці дзяцей іхных на векі; і слуга Мой Давід будзе князям у іх на векі.
26 І ўчыню змову супакою зь імі, яна будзе змоваю вечнай зь імі; і памяшчу іх, і памножу іх, і пастанаўлю сьвятыню Сваю сярод іх назаўсёды.
27 І вітальня Мая будзе зь імі; але, Я буду ім Богам, а яны будуць Імне людам.
28 І даведаюцца народы, што Я, СПАДАР, пасьвячаю Ізраеля, як сьвятыня Мая будзе сярод іх на заўсёды’"».

Толкования Августина

Стих 22

Иезекииль, изображая Христа по пророческому обычаю под образом Давида, так как он принял плоть от семени Давида (а по причине этого рабского образа, в котором Он стал человеком, Сын Божий называется также и рабом Божиим), так пророчествует о Нем от лица Бога Отца: ‹…› «Один Царь будет царем у всех их, и не будут более двумя народами, и уже не будут вперед разделяться на два царства. И не будут уже осквернять себя идолами своими и мерзостями своими, и всякими пороками своими, и освобожу их из всех мест жительства их, где они грешили, и очищу их, — и они будут Моим народом, и Я буду их Богом. А раб Мой Давид будет Царем над ними и Пастырем всех их» (22 На этой земле, на горах Израиля Я сделаю их одним народом, и один Царь будет царем у всех их, и не будут более двумя народами, и уже не будут вперед разделяться на два царства. 23 И не будут уже осквернять себя идолами своими и мерзостями своими и всякими пороками своими, и освобожу их из всех мест жительства их, где они грешили, и очищу их, и будут Моим народом, и Я буду их Богом. 24 А раб Мой Давид будет Царем над ними и Пастырем всех их, и они будут ходить в заповедях Моих, и уставы Мои будут соблюдать и выполнять их. Иез 37:22−24).

«О граде Божием". Кн. 18. Глава XXXIV. О пророчестве Даниила и Иезекииля, относящемся ко Христу и Церкви.



2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.