Псалтыр 149 псалом

Псалтыр
Пераклад Яна Станкевіча → Комментарии Скоуфилда

Пераклад Яна Станкевіча

1 Галілуя! Пяіце СПАДАРУ новую песьню; хвала Яму ў збору дабрачэсьлівых.
2 Няхай Ізраель цешыцца ў Тым, хто Яго ўчыніў; няхай сынове Сыёну вяселяцца ў Каралю сваім.
3 Няхай хваляць імя Ягонае скокамі; няхай пяюць Яму на тамбурынах а гарпах;
4 Бо СПАДАР прыяе люду Свайму і прыбірае пакорных спасеньням.
5 Няхай дабрачэсьлівыя вяселяцца ў славе, няхай пяюць голасна на ложках сваіх.
6 Вышыні Божыя ў горле іхным, і абаротны меч у руццэ іхнай,
7 Каб зьдзеяць помсту над народамі, кары над людамі,
8 Спутаць каралёў іхных і пачэсных іхных скаваць ланцугамі,
9 Учыніць над імі напісаны суд. Гэта вялічча ўсім дабрачэсьлівым. Галілуя!

Комментарии Скоуфилда

К этой главе нет комментариев.



2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.