Псальмы 149 псалом

Кніга Псальмаў
Пераклад Л. Дзекуць-Малея → Комментарии Скоуфилда

Пераклад Л. Дзекуць-Малея

1 Альлілуя!
Сьпявайце Госпаду песьню новую; хвала Яму ў зграмаджэньні пабожных!
2 Весяліся, Ізраілю, ў Тварцу тваім; радуйцеся, сыны Сыону, у Цару вашым!
3 Хвалеце імя Яго карагодамі, іграйце Яму на тымпанах і гусьлях!
4 Бо ўпадабаў Госпад народ Свой; пакорных спасеньнем Ён аздабляе.
5 Будуць пабожныя цешыцца з славы Ягонай, будуць славіць Яго на ложках сваіх,
6 Хвала Богу хай будзе ў іх вуснах, а меч абасечны ў іх у руцэ,
7 каб зьдзейсьніць помсту над паганамі, кару над народамі,
8 цароў іхніх вяжучы ланцугамі і іхніх магнатаў — зялезнымі путамі,
9 спаўняючы прысуд даўно запісаны. Гэткая слава ўсім пабожным Яго! Альлілуя!

Комментарии Скоуфилда

К этой главе нет комментариев.



2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.