Да Ціта 3 глава

Пасланьне Апостала Паўлы да Ціта
Пераклад Сабілы і Малахава → Толкования Августина

Пераклад Сабілы і Малахава

1 Напамінай ім, каб яны прыслухоўваліся і падпарадкоўваліся начальствам і ўладам і былí гатовымі на ўсякі добры ўчынак,
2 каб нікога ня абмаўлялі, каб былí ня сварлівымі, каб былí справядлівымі, каб праяўлялі поўную ціхасьць перад усімі людзьмі.
3 Бо былí не́калі і мы няразумнымі, няпаслухмянымі, заблукаўшымі, былí рабамі юрлівасьцяў і розных асалодаў, жывучы ў злосьці і зайздрасьці, былí агіднымі, нянавідзілі адзін аднаго.
4 Калі ж былі зьяўлены Багадаць і чалавекалюбства Збавіцеля нашага Бога,
5 ня дзеля ўчынкаў праведнасьці, якія мы ўчынілі, але паводля Сваёй міласэрнасьці збавіў Ён нас праз купелю адраджэньня і абнаўленьня Сьвятым Духам,
6 Якога Ён шчодра выліў на нас праз Ісуса Хрыста, Збавіцеля нашага,
7 каб мы, апраўданыя Ягонай Багадацьцю, сталіся спадкаемцамі жыцьця вечнага паводля надзеі (нашай).
8 Слова гэта вернае; таму я хачу, каб ты настойліва гэта сьцьвярджаў: каб тыя, што паверылі ў Бога, рупіліся быць дбайнымі ў добрых учынках, — гэта добра і карысна людзям.
9 Дурных жа спрэчак пра радаводы, а таксама спрэчак і сварак адносна Закону, пазьбягай; бо яны бяскарысныя і марныя.
10 Гарэтыка чалавека пасьля першага і другога папярэджаньня пазьбягай,
11 ведаючы, што гэтакі ўпаў у лжэвучэньне і грэшыць і сам наклікае на сябе суд.
12 Калі пашлю да цябе Арцёма ці Цíхіка, пасьпяшайся прыйсьці да мяне ў Нікаполь, бо я вырашыў там перазімаваць.
13 Дзіну законьніка і Апалёса парупся выправіць у дарогу так, каб у іх ні ў чым ня было нястачы.
14 Хай вучацца таксама і нашыя практыкавацца ў добрых учынках дзеля (задавальненьня) няабходных патрэбаў, каб ня былí яны бясплоднымі.
15 Вітаюць цябе ўсе, хто са мною. Прывітай тых, хто любіць нас у веры. Багадаць са ўсімі вамі. Амін.

Толкования Августина

К этой главе нет комментариев.

Примечания:

 
Пераклад Сабілы і Малахава

Да Ціта, першага рукапаложанага япіскапа Крыцкай царквы; напісана з Нікаполю Македонскага.

 
 


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.