2 Хронікаў 1 глава

Другая кніга Хронікаў
Пераклад Чарняўскага 2017 → Комментарии МакДональда

Пераклад Чарняўскага 2017

1 З часам замацаваўся Саламон, сын Давіда, у царстве сваім, і Госпад, Бог яго, быў з ім ды ўзнёс яго высока.
2 Затым загадаў Саламон сабрацца ўсяму Ізраэлю, тысячнікам, і сотнікам, і суддзям, і правадырам усяго Ізраэля, і князям родаў,
3 і пайшоў Саламон з усёю супольнасцю на ўзвышша Габаон, бо там была палатка сустрэчы Госпадава, якую пабудаваў у пустыні Майсей, паслугач Божы.
4 Каўчэг жа Божы перанёс Давід з Карыят-Ярыма на месца, прыгатаванае ім для яго, дзе паставіў для яго палатку, гэта значыць у Ерузаліме;
5 таксама там быў медны ахвярнік, які зрабіў Бесэлеэль, сын Ура, сына Гура, — перад палаткай Госпадавай; і там Саламон і ўся супольнасць знайшлі яго.
6 Там жа прыступіў Саламон да меднага ахвярніка перад палаткаю сустрэчы Госпада і ўсклаў на ім тысячу ахвяр.
7 Вось, у тую ж ноч з’явіўся яму Бог, кажучы: «Прасі, што хочаш, і Я дам табе».
8 Дык сказаў Саламон Богу: «Ты аказаў бацьку майму, Давіду, вялікую міласэрнасць і паставіў па ім мяне царом.
9 Дык вось цяпер, Госпадзе, Божа, хай здзейсніцца слова Тваё, што Ты паабяцаў Давіду, бацьку майму; Ты бо зрабіў мяне царом над вялікім Тваім народам, што такі ж незлічоны, як пясок зямлі.
10 Дай мне мудрасць і разважнасць, каб я ўваходзіў і выходзіў перад народам Тваім, бо хто можа годна судзіць гэты народ Твой, які настолькі вялікі?»
11 А Бог сказаў Саламону: «Паколькі гэта больш за ўсё спадабалася твайму сэрцу, і ты не прасіў багацця і маёмасці, ані славы, ані жыццяў тых, хто цябе ненавідзіць, ані доўгіх дзён жыцця, але папрасіў ты мудрасці і ведаў, каб здолець судзіць народ Мой, над якім паставіў Я цябе царом,
12 дадзены табе мудрасць і веды; багацце ж, маёмасць ды славу дам табе, ды яшчэ такую, што падобным да цябе не будзе ніхто з цароў ува ўсе дні жыцця твайго».
13 Такім чынам, вярнуўся Саламон з узвышша Габаон у Ерузаліме, ад палаткі сустрэчы і цараваў над Ізраэлем.
14 І набраў Саламон калясніц і коннікаў, так што меў тысячу чатырыста калясніц і дванаццаць тысяч коннікаў, ды размясціў іх па гарадах калясніц ды пры цары ў Ерузаліме.
15 І даў цар у Ерузаліме срэбра і золата, як камянёў, і кедраў, як сікамор, якія растуць у Сэфэлі ў вялікім мностве.
16 А коней прыводзілі яму з Егіпта і з Коа; купцы куплялі іх за грошы ў Коа,
17 і падарожнічалі, і прыводзілі з Егіпта калясніцу за шэсцьсот сікляў, а каня за сто пяцьдзесят сікляў срэбра; праз свае рукі прыводзілі яны іх такім жа чынам ад усіх цароў хетэяў і сірыйцаў.

Комментарии МакДональда

1 и 2 Паралипоменон были разделены в отдельные книги только для удобства. Изначально это была одна большая книга. Поэтому Вторая книга Паралипоменон начинается точно с того места, на котором заканчивается Первая.

Разделение было сделано грамотно: завершается рассказ о правлении Давида и повествование переходит к правлению Соломона.

В 1 Паралипоменон 29 Давид назначает Соломона своим наследником. Во 2 Паралипоменон род Давида прослеживается от Соломона до возвращения остатка иудеев из вавилонского плена. Третья и Четвертая книги Царств в основном посвящены тому же периоду, но в книгах Паралипоменон внимание уделяется целиком и полностью Иудее. Цари Израиля упоминаются только тогда, когда они оказывают влияние на историю Иудеи. Кроме того, в книгах Паралипоменон акцентируется духовная сторона, в то время как в книгах Царств — историческая. Хотя значительная часть материала этих книг совпадает, иногда в книгах Паралипоменон есть подробности, которых нет в книгах Царств, так как книги Паралипоменон были написаны позже и с другой целью. Мы прокомментируем некоторые разночтения между этими книгами, но подробный разбор всех различий не представляется возможным. (Для этого были написаны отдельные труды).

I. ЦАРСТВО СОЛОМОНА (Гл. 1−9)

А. Поклонение, мудрость и богатство Соломона (Гл. 1)

1:1−3 В 3 Царств 1−3 рассказывается о том, что происходило между смертью Давида (1Пар 29) и временем, когда Соломон стал царем. Адония и Иоав были убиты в борьбе за власть, и Соломон закрепился на престоле своего отца в соответствии со словом Господним (1Пар 22:9−10).

Завладев царством, Соломон созвал своих подданных и в торжественном шествии привел их в Гаваон, где находилась скиния.

1:4−6 Давид принес ковчег в Иерусалим (1Пар 13−15), но остальное убранство скинии оставалось в Гаваоне, включая медный жертвенник. На этом жертвеннике Соломон вознес тысячу всесожжений, демонстрируя свою верность и преданность Иегове, Богу своего отца.

1:7−12 В ту же самую ночь Соломону явился Бог и спросил, чего он больше всего желает (ст. 7; 3Цар 3:5). Соломон попросил о премудрости и знании, чтобы хорошо править народом. Эта просьба так понравилась Господу, что Он пообещал царю также несравненное богатство, имение и славу. Бог некоторым образом является каждому верующему и спрашивает, что он хочет. От того, что мы хотим в жизни, зависит то, что мы в ней получаем.

1:13−17 Соломон вернулся в Иерусалим и начал свое успешное правление. В этих стихах рассказывается о его колесницах, всадниках, колесничих городах, серебре, золоте, кедровой древесине и конях. Но в этом процветании прятались причины будущих неудач, как часто бывает.



2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.