Псальмы 107 псалом

Кніга Псальмаў
Пераклад Л. Дзекуць-Малея → Толкование Далласской семинарии

Пераклад Л. Дзекуць-Малея

1 Хвалеце Госпада, бо Ён добры, і ласка Яго навекі!
2 Няхай гэтак скажуць спасёныя Госпадам, якіх Ён вызваліў із рукі ворага
3 ды сабраў із земляў ад усходу й ад захаду, ад паўночы й ад мора.
4 Па стэпох блукаліся яны, па бездарожжы пустыні, ды не знайшлі сабе месца, каб асесьці.
5 Голад і смагу цярпелі яны, і душа ў іх зьнемаглася.
6 Дык крычэлі да Госпада ў тузе сваёй, і Ён вызваляў іх із бед іхніх.
7 І павёў Ён іх простым шляхам, каб прыйшлі да месца, дзе-б асесьці ім.
8 Дык хай славяць Госпада за ласку Ягоную і за цуды Яго для сыноў чалавечых,
9 бо Ён насыціў душу спрагнёную і душу галодную напоўніў дабром.
10 Сядзелі яны ў цемры і ў цяню сьмерці, скаваныя мукамі й путамі
11 за тое, што непакорныя былі Божаму слову і волю Найвышэйшага зьневажалі;
12 і Ён спакорыў іх сэрца бядою; спаткнуліся, і помачы ім ня было.
13 Тады крычэлі да Госпада ў тузе сваёй, і Ён вырваў іх з іхніх бедаў,
14 вывеў іх з цемры й ценю сьмяротнага і путы ім раскаваў.
15 Няхай славяць Госпада за ласку Ягоную і за цуды Яго для сыноў чалавечых,
16 бо брамы із медзі зламаў і скрышыў зялезныя засаўкі,
17 Шалёныя — яны за жыцьцё сваё грэшнае і за віны свае пакуту цярпелі,
18 ажно ад ежы ўсялякае душу ў іх вярнула, і блізка былі ўжо яны ад варотаў сьмяротных,
19 дык тады да Госпада крычэлі яны ў тузе сваёй, і Ён вызваліў іх із бяды іх:
20 Ён паслаў Сваё слова і вылячыў іх ды спас ад магілы.
21 Няхай дзякуюць Госпаду за ласку Яго ды за цуды Яго для сыноў чалавечых!
22 Хай ахвяры хвалы прынясуць, хай учынкі Яго песьняй славяць!
23 Тыя, што па моры на караблёх вандравалі й вялі торг на водах вялікіх,
24 тыя бачылі творы Госпада й цуды Яго ў глыбінях.
25 Ён скажа, і ўзьнімецца бура гвалтоўная, што высака хвалі на моры ўздымае,
26 пад неба кідае, ў бяздоньне іх валіць; душа іх у горы аж млее,
27 бадзяюцца й хістаюцца, як п’яныя, і ўсенька іх мудрасьць на нівошта зыходэе.
28 Але да Госпада яны закрычэлі, і вырваў Ён іх з бяды.
29 Абярнуў Ён буру ў цішу, І хвалі ўціхамірыліся.
30 І зрадзелі яны, што сьціхлі воды, і Ён іх правёў да жаданае прыстані.
31 Няхай дзякуюць Госпаду за ласку Яго ды за цуды Яго для сыноў чалавечых!
32 Няхай вывышшаюць Яго ў зграмаджэньні і на радзе старэйшых хай славяць Яго!
33 Рэкі ў пустыню Ён абяртаў і крыніцы ў сухую зямлю,
34 і ўрадлівыя землі ў стэп салоны — за бязбожнасьць тых, што тамака жылі,
35 Ён абяртаў пустыню ў возера водаў і сухую зямлю ў крыніцы водныя,
36 і там Ён сяліў галодных, і строілі месца сабе на жыльлё,
37 і зямлю засявалі, і вінаграднікі засаджалі, што плод багаты давалі.
38 І Ён багаслаўляў іх, і множыліся вельмі; і даў ім скаціны ці мала.
39 Але пасьля іх паменшала, і пад цяжарам гора ды суму яны ўпадалі.
40 Ён вылівае сорам на князёў і ў пустыні непраходнай іх кідае блукацца.
41 Ён з нядолі падняў убогага і пакаленьні яго зрабіў, як-бы стады.
42 Пабожныя бачаць гэта ды цешацца; і ўсякая несправядлівасьць вусны свае затыкае.
43 Хто мудры, той гэта сьцям, і няхай пазнаюць ласкі Гасподнія!

Толкование Далласской семинарии

Толкование Псалма 107

Вводная надпись соответствует в русском тексте стиху 1. Перед нами торжественная Песнь хвалы Господу, написанная по случаю одержания Давидом военной победы и в полной уверенности в поражении врагов Божиих в будущем. Царь был убежден, что Бог иудеев, подчинив им, или, что тоже самое, Себе (стихи 8−10), «племена и народы», будет «превознесен… всею землею». Ради осуществления этого Давид просит, чтобы Господь Сам руководил Своим народом в его сражениях с язычниками.

Стихи 2−6 почти идентичны стихам 8−12 в Пс 56, а стихи 7−14 звучат так же, как стихи 7−14 в Пс 59. Смотрите соответствующие толкования на псалмы 56 и 59. Не вызывает сомнения, что две части из двух разных псалмов (Пс 56 и 59) были соединены здесь (Пс 107) в одно поэтическое произведение с какой-то литургической целью.



2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.