Ищущие же души моей ставят сети, и желающие мне зла говорят о погибели моей и замышляют всякий день козни;
[Пс 37:13 (38)]
Тыя, што шукаюць душу маю, ставяць сіло [на мяне]; а тыя, што жадаюць ліхога для мяне, гавораць пра згубу маю і ўвесь дзень задумваюць падступнасьць.
Цянёты паставілі тыя, хто пільнуе душу маю, і хто прагне мне ліха, пра пагібель маю гавораць, і намышляюць штодзень мне благое;
[Пс 37:13 (38)]
І расставілі пасткі тыя, што шукалі душу маю, а тыя, што вельмі жадалі мне ліха, прамаўлялі падступнае і цэлы дзень планавалі хітрасці.
І пастанавілі сеці шукаючыя душы мае, шукаючыя ліха імне гукаюць крывое і ізрадлівае думаюць цэлы дзень.
А тыя, што шукаюць душу маю, мне сеці стаўляюць; а тыя, што жадаюць няшчасьця майго, пра пагібель гавораць маю ды ўсьцяж разважаюць аб здрадзе.
І тыя, што шукаюць душу́ маю, кладуць петлі. І тыя, што шукаюць майго няшчасьця, гавораць пра пагібель і цэлы дзень намышляюць ілжу.
І ўзмацніліся шукаючыя душы маёй, і шукаючыя ліха мне дамаўляюцца І падман увесь дзень задумляюць.
[Пс 37:13 (38)]
І тыя, што шукалі душы маёй, цясьніліся, а тыя, што жадалі мне зла, гаварылі марнае і ўвесь дзень абмяркоўвалі подступы.
[Пс 37:13 (38)]