Біблія » Чарняўскі-12 Пераклад Чарняўскага 2012

Юдыт 1 Кніга Юдыт 1 раздзел

1 У дванаццаты год царавання Набукаданосара, які цараваў у Асірыі ў вялікім горадзе Нініве, у дні Арпаксада, які валадарыў над мідыйцамі ў Экбатане
2 і пабудаваў у Экбатане і навокал муры з камянёў часаных, шырынёю ў тры локці і даўжынёю ў шэсць локцяў, і ён пабудаваў мур вышынёю ў семдзесят локцяў і шырынёю ў пяцьдзесят локцяў;
3 і над брамамі яе пабудаваў вежы яе ў сто локцяў вышынёю і ў шэсцьдзесят локцяў зрабіў шырыню.
4 І пабудаваў брамы яе, якія ўзнімаліся на семдзесят локцяў у вышыню, шырыня іх на выхадзе — сорак локцяў, каб маглі праходзіць яе сілы ваенныя і страі пяхоты яе.
5 У тыя дні цар Набукаданосар ваяваў з царом Арпаксадам на вялікай раўніне, што ў межах Рагава.
6 І выйшлі на бітву ўсе жыхары гор і ўсе, хто жыве ля Эўфрата, і Тыгра, і Гідаспэна, і таксама на раўнінах Арыёха, цара элімэяў. І сышліся вельмі многія народы на вайну з сынамі халдэяў.
7 І паслаў Набукаданосар, цар асірыйцаў, вестуноў да ўсіх жыхароў Персіі, і да ўсіх жыхароў на захадзе: да пражываючых у Цыліцыі, і ў Дамаску, і ў Лібане, і ў Антылібане, і да ўсіх жыхароў Прымор’я,
8 і да тых, што сярод народаў Кармэля, і Галаада, і да верхняй Галілеі, ды на вялікую раўніну Ездралон;
9 і да ўсіх, што ў Самарыі і ў яе гарадах, і да пражываючых на другім баку Ярдана аж да Ерузаліма, і Батаны, і Хэлуса, і Кадэса, і на ручай Егіпецкі, і ў Тафніс, і ў Рамэсас ды ва ўсю зямлю Гашэн,
10 аж да Таніса і Мэмфіса, і да ўсіх жыхароў Егіпта аж да граніц Этыёпіі.
11 І ўсе жыхары, што пражывалі на ўсёй зямлі, не падпарадкаваліся загаду Набукаданосара, цара асірыйцаў, і не выступілі з ім на вайну, бо не баяліся яго, але супраць іх былі як адзін. І адправілі пасланцоў яго ні з чым, ды з пагардаю на тварах.
12 Дык раззлаваўся вельмі Набукаданосар на ўсю тую зямлю. І пакляўся пасадам і царствам сваім, што адпомсціць ён усім землям Цыліцыі, Дамаска і Сірыі, што ён мечам сваім іх вынішчыць, іх і ўсіх, што пражываюць на зямлі Мааб, і сыноў Амона, і ўсю Юдэю, і ўсіх у Егіпце аж па межы двух мораў.
13 І прыгатаваўся, і з войскам сваім выступіў вайной супраць цара Арпаксада ў семнаццатым годзе, і перамог яго ў бітве ды разграміў усё войска Арпаксада, і ўсю яго конніцу, і ўсе яго калясніцы,
14 ды падуладніў яго гарады. І дайшоў аж да Экбатаны, і здабыў вежы, і спустошыў вуліцы яе, і пышнасць яе абярнуў у ганьбу яе.
15 І схапіў Арпаксада ў гарах Рагава, і прабіў яго сваімі стрэламі ды паразіў яго аж да гэтага дня.
16 І затым вярнуўся ў Нініву, сам і войска яго, вельмі многа ваяроў. І там заставаліся, адпачываючы і ладзячы застоллі, ён і войска яго, сто дваццаць дзён.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Кніга Юдыт, 1 раздзел. Пераклад Чарняўскага 2012.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь

Публікуецца з дазволу Міжканфесіянальнага хрысціянскага рэлігійнага брацтва
«Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь».
© 2012



2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.