1 Старэйшы — дарагому Гаю, якога я люблю ў праўдзе.
2 Улюбёны, малюся, каб ты быў спраўны і здаровы так, як спраўная душа твая.
3 Вельмі ўзрадаваўся я з прыбыцця братоў, якія засведчылі праўду тваю ды як ты жывеш у праўдзе.
4 Для мяне няма большай радасці, як пачуць, што дзеці мае жывуць у праўдзе.
5 Ты, улюбёны, па веры робіш, калі рупішся дзеля братоў і дзеля падарожных,
6 якія аддалі сведчанне тваёй любові перад царквою. Ты добра зробіш, калі выправіш іх у дарогу па-божаску.
7 Бо выправіліся яны ў дарогу ў імя [Яго], не прымаючы нічога ад паганаў.
8 Таму мусім гасцінна прымаць такіх, каб быць саўдзельнікамі праўды.
9 Я напісаў крыху для царквы, але той, які хоча мець першынство сярод іх, Дыятрэф, не прымае нас.
10 Таму вось, калі прыбуду, нагадаю пра яго ўчынкі, што ён зрабіў, плявузгаючы на нас ліхімі словамі; і быццам яму яшчэ гэтага не хапае, сам не прымае братоў і тым, якія прымаюць, перашкаджае і выганяе з царквы.
11 Улюбёны, не наследуй ліхому, але таму, што добрае. Хто добрае робіць, ёсць ад Бога, а хто робіць благое, той не бачыў Бога.
12 Пра Дэметра ўсе добра сведчаць, і нават сама праўда; і мы таксама сведчым, і ты ведаеш, што сведчанне наша праўдзівае.
13 Шмат я меў табе напісаць, але не хачу пісаць табе атрамантам і пяром;
14 спадзяюся, што хутка цябе ўбачу і тады пагаворым з вуснаў у вусны.
15 Супакой табе. Вітаюць цябе сябры. Прывітай сяброў пайменна.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

3-i ліст Яна, 1 глава. Пераклад Чарняўскага 2012

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь

Публікуецца з дазволу Міжканфесіянальнага хрысціянскага рэлігійнага брацтва
«Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь».
© 2012

ПОДДЕРЖАТЬ СЛУЖЕНИЕ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Библия говорит сегодня
  7. Комментарии Скоуфилда
  8. Комментарии Баркли
  9. Серия комментариев МакАртура
  10. Толкование Феофилакта Болгарского
  11. Новый Библейский Комментарий
  12. Лингвистический. Роджерс
  13. Комментарии Давида Стерна
  14. Ветхий Завет в Новом


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.