Библия Чарняўскі-12 Пераклад Чарняўскага 2012

Да Калосцаў, 1 Ліст да Калосцаў, 1 глава

1 Паўла, з волі Божай апостал Ісуса Хрыста, і Цімафей, брат,
2 тым святым і веруючым братам у Хрысце, што ў Калосах: ласка вам і супакой ад Бога, Айца нашага [і Госпада Ісуса Хрыста].
3 Дзякуем Богу Айцу Госпада нашага Ісуса Хрыста, заўсёды молячыся за вас
4 і чуючы пра веру вашу ў Хрыста Ісуса і пра любоў, якую маеце да ўсіх святых,
5 дзеля надзеі, якая прыгатавана для вас у небе, аб якой чулі вы раней у слове праўды Евангелля,
6 якая дайшла да вас, як і па ўсім свеце разышлася, і дае плады, і расце, як і ў вас ад таго дня, у які вы пачулі ды пазналі ласку Божую ў праўдзе,
7 як вы навучыліся ад Эпафраса, супрацоўніка нашага найдаражэйшага, вернага для вас паслугача Ісуса Хрыста,
8 які таксама паведаміў нам пра вашу любоў у Духу.
9 Таму і мы ад таго дня, у які гэта пачулі, не перастаём за вас маліцца і прасіць Бога, каб вы напоўніліся пазнаннем волі Яго ва ўсякай мудрасці і духоўным разуменні
10 і каб жылі дастойна Бога, ва ўсім падабаючыся [Яму], прыносячы плод у кожным добрым дзеянні і ўзрастаючы ў пазнанні Бога,
11 дужэючы ўсякай сілаю паводле магутнасці славы Яго ва ўсякай цярплівасці і велікадушнасці, з радасцю,
12 дзякуючы Айцу, Які ўчыніў вас дастойнымі ўдзельнічаць у лёсе святых у свеце,
13 Які вырваў нас з улады цемры і перанёс у Валадарства Сына ўлюбёнага Свайго,
14 у Якім атрымалі мы адкупленне [праз кроў Яго] і адпушчэнне грахоў,
15 Які ёсць вобраз нябачнага Бога, Першынец усяго стварэння,
16 бо ў Ім заснавана ўсё, што ёсць у небе і на зямлі, бачнае і нябачнае, ці то троны, ці то валадарствы, ці начальствы, ці ўлады. Усё праз Яго і для Яго створана,
17 і Ён ёсць перад усім, і ўсё ў Ім заключаецца.
18 І Ён — Галава цела Царквы; Ён — Пачатак, Першынец з мёртвых, каб ва ўсім Ён трымаў першынство,
19 бо спадабалася [Богу], каб у Ім прабывала ўсякая поўня,
20 каб праз Яго ўсё пагадзіць з Сабою, ці што на зямлі, ці што ў небе ёсць, робячы супакой Крывёю крыжа Яго.
21 І вас, што былі калісьці чужымі і ворагамі праз схільнасць да ліхіх учынкаў,
22 цяпер пагадзіў у целе смерцю цела Свайго, каб паставіць вас перад Сабою святымі, беззаганнымі і бездакорнымі,
23 калі толькі застанецеся моцнымі верай, стойкімі і непарушнымі ў надзеі Евангелля, якое вы чулі, якое абвяшчаецца ўсяму стварэнню, якое пад небам, якога я, Паўла, стаўся паслугачом.
24 Цяпер радуюся я з цярпенняў за вас і дапаўняю тое, чаго нестае з пакут Хрыстовых, у сваім целе за Цела Яго, якім ёсць Царква,
25 якой я стаўся паслугачом за пастановай Божай, дадзенай мне адносна вас, каб я споўніў слова Божае,
26 тайну, схаваную ад вякоў і пакаленняў, а цяпер выяўленую Яго святым,
27 якім захацеў Бог выявіць багацці славы гэтае тайны сярод паганаў. Гэта ёсць Хрыстос між вамі, надзея хвалы.
28 Яго абвяшчаем мы, выяўляючы кожнаму чалавеку ва ўсякай мудрасці, каб прадставіць кожнага чалавека дасканалым у Хрысце [Ісусе].
29 Дзеля гэтага я і працую, ваюючы пры Яго садзеянні, якім Ён ува мне дзейнічае магутна.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Ліст да Калосцаў, 1 глава. Пераклад Чарняўскага 2012

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь

Публікуецца з дазволу Міжканфесіянальнага хрысціянскага рэлігійнага брацтва
«Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь».
© 2012

ПОДДЕРЖАТЬ СЛУЖЕНИЕ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Библия говорит сегодня
  9. Комментарии Скоуфилда
  10. Комментарии Баркли
  11. Серия комментариев МакАртура
  12. Толкование Иоанна Златоуста
  13. Толкование Феофилакта Болгарского
  14. Новый Библейский Комментарий
  15. Лингвистический. Роджерс
  16. Комментарии Давида Стерна
  17. Ветхий Завет в Новом
  18. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.