Библия Чарняўскі-12 Пераклад Чарняўскага 2012

Да Калосцаў, 3 Ліст да Калосцаў, 3 глава

1 Дык калі вы ўваскрэслі з Хрыстом, шукайце таго, што ўгары ёсць, дзе Хрыстос сядзіць праваруч Бога;
2 пра ўзгорнае думайце, а не пра зямное.
3 Бо вы — памерлыя, і жыццё ваша пахавана з Хрыстом у Богу!
4 Калі аб’явіцца Хрыстос, жыццё ваша, тады і вы аб’явіцеся з Ім у хвале.
5 Дык мярцвіце члены вашыя, што на зямлі: распусту, нячыстасць, чужаложства, ліхія пажаданні і сквапнасць, якая ёсць балванапаклонства,
6 праз якія надыходзіць гнеў Божы на дзяцей нявер’я,
7 сярод якіх і вы калісьці жылі, калі былі між імі.
8 Але цяпер адкіньце і вы ўсё: гнеў, мсцівасць, злосць, блюзненні і брыдкія словы з вуснаў вашых.
9 Не хлусіце адзін аднаму вы, што скінулі з сябе старога чалавека з яго ўчынкамі
10 і прыадзеліся ў новага, які несупынна аднаўляецца ў пазнанні па ўзоры Таго, Які яго стварыў,
11 дзе ўжо няма грэка і юдэя, абрэзанага ці неабрэзанага, іншаземца, скіфа, нявольніка і вольнага, але ўсё і ва ўсім Хрыстос.
12 Дык апраніцеся як выбраннікі Божыя, святыя і ўлюбёныя, у сэрца спагаднае, ласкавасць, пакорлівасць, сціпласць, цярплівасць,
13 церпячы адны адных і прабачаючы адны адным, калі хто да каго мае жаль; як Госпад дараваў вам, так і вы.
14 А па-над усё апраніцеся ў любоў, якая ёсць вузел дасканаласці.
15 І супакой Хрыстоў, да якога вы і пакліканы ў адным целе, хай пануе ў сэрцах вашых. І будзьце ўдзячныя.
16 Хай шчодра прабывае ў вас слова Хрыста, каб з усёю мудрасцю адны адных навучалі і настаўлялі ды каб з удзячнасцю Богу ў сэрцах вашых спявалі вы псалмы, гімны і песні духоўныя.
17 І ўсё, што робіце словам ці дзеяннем, усё ў імя Госпада Ісуса, дзякуючы праз Яго Богу Айцу.
18 Жонкі, будзьце паслухмянымі мужам, як належыць у Госпадзе.
19 Мужы, любіце жонак і не будзьце для іх прыкрымі.
20 Дзеці, слухайце бацькоў ва ўсім, бо гэта падабаецца Госпаду.
21 Бацькі, не раздражняйце дзяцей вашых, каб яны не слабелі духам.
22 Нявольнікі, слухайцеся ва ўсім гаспадароў цялесных, не на вачах служачы, каб людзям падабацца, але ў прастаце сэрца, баючыся Бога.
23 Усё, што ні робіце, ад душы рабіце, як Богу, а не людзям,
24 ведаючы, што ў Госпада атрымаеце ва ўзнагароду спадчыну, бо вы служыце Госпаду Хрысту.
25 Хто чыніць несправядлівасць, атрымае тое, што зрабіў нягодна, бо ў Бога няма зважання на асобы.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Ліст да Калосцаў, 3 глава. Пераклад Чарняўскага 2012

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь

Публікуецца з дазволу Міжканфесіянальнага хрысціянскага рэлігійнага брацтва
«Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь».
© 2012

ПОДДЕРЖИТЕ НАС

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Библия говорит сегодня
  9. Комментарии Скоуфилда
  10. Комментарии Баркли
  11. Серия комментариев МакАртура
  12. Толкование Иоанна Златоуста
  13. Толкование Феофилакта Болгарского
  14. Новый Библейский Комментарий
  15. Лингвистический. Роджерс
  16. Комментарии Давида Стерна
  17. Ветхий Завет в Новом
  18. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.