Апакаліпсіс 16 глава

Апакаліпсіс святога Яна
Пераклад Рыма-Каталіцкага Касцёла → Новой Женевской Библии

Пераклад Рыма-Каталіцкага Касцёла

1 Я пачуў, як гучны голас казаў са святыні сямі анёлам: «Ідзіце і выліце сем чашаў Божага гневу на зямлю».
2 Пайшоў першы і выліў сваю чашу на зямлю. З’явілася злаякасная і балючая язва на людзях, якія мелі кляймо звера і пакланяліся яго вобразу.
3 Другі выліў сваю чашу ў мора, і яно стала як бы крывёю памерлага, а кожная жывая істота ў моры памерла.
4 Трэці выліў сваю чашу ў рэкі і крыніцы водаў, і яны сталі крывёю.
5 Тады пачуў я анёла водаў, які казаў: «Справядлівы Ты, які ёсць і які быў, Святы, што так рассудзіў,
6 бо яны пралілі кроў прарокаў, і Ты даў ім піць кроў. Яны вартыя гэтага!»
7 І я пачуў, як казаў алтар: «Так, Пане Божа ўсемагутны, праўдзівыя і справядлівыя Твае прысуды!»
8 Чацвёрты выліў сваю чашу на сонца, і было дадзена яму паліць людзей агнём.
9 А людзі, апаленыя вялікай спёкай, пачалі блюзнерыць супраць імя Бога, які мае ўладу над гэтымі бедствамі, і не апамяталіся, каб праславіць Яго.
10 Пяты выліў чашу сваю на трон звера, і зацьмілася каралеўства яго, а людзі ад болю грызлі свае языкі.
11 Яны пачалі блюзнерыць супраць Бога неба за свой боль і за свае язвы, і не адвярнуліся ад сваіх учынкаў.
12 Шосты выліў сваю чашу на вялікую раку Еўфрат. І высахла яе вада, каб была падрыхтавана дарога для каралёў з Усходу.
13 Убачыў я, як з пашчы цмока, і з пашчы звера, і з пашчы фальшывага прарока выходзілі тры нячыстыя духі, быццам жабы.
14 Былі гэта духі дэманаў, якія рабілі знакі. Яны выходзяць да каралёў усяго свету, каб сабраць іх на бітву ў гэты вялікі дзень ўсемагутнага Бога.
15 Вось, прыходжу як злодзей. Шчаслівы той, хто не спіць і пільнуе сваё адзенне, каб не хадзіць голаму і каб не бачылі яго сораму.
16 І сабралі іх у месца, якое па-габрэйску называецца Армагедон.
17 Сёмы анёл выліў сваю чашу ў паветра, і выйшаў вялікі голас са святыні ад трона, кажучы: «Сталася!»
18 Пачаліся маланкі, шум, грымоты, і адбыўся вялікі землятрус, якога не было ад часу, калі чалавек з’явіўся на зямлі. Такі моцны, вельмі вялікі землятрус.
19 Вялікі горад распаўся на тры часткі, упалі гарады язычнікаў. Вялікі Бабілён быў згаданы перад Богам, каб даць яму келіх віна Яго лютага гневу.
20 Знікла кожная выспа, і не знайшлося гор.
21 Вялізны град вагою з талант пасыпаўся з неба на людзей. Людзі пачалі блюзнерыць супраць Бога за бедства граду, бо гэтае бедства было вельмі вялікім.

Новой Женевской Библии

16:2 гнойные раны. Ср. Исх 9:8−12.

16:3−4 кровь. Ср. Исх 7:14−24.

16:10 мрачно. Ср. Исх 10:21−23.

16:14 чтобы собрать их на брань. Битва эта описывается в нескольких места Откровения, и всякий раз более подробно и точно; эти описания имеют своей основой эсхатологическую битву Гога и Магога, описанную в 38 и 39 главах книги пророка Иезекииля. На протяжении истории Церкви бывали времена, когда противостояние между Богом и силами сатаны обострялось (2:10, 13), но наибольшее напряжение это противостояние будет иметь перед Вторым пришествием Христа (19:11−21).

16:16 Армагеддон. Очевидно, имеется в виду равнина города Мегиддон, расположенного на главном пути, соединявшем Месопотамию и Египет.

16:17−21 Седьмая чаша завершает цикл язв. Как и другие кары, эта заканчивается описанием Второго пришествия Христа (Введение: Характерные особенности и темы), хотя символика Второго пришествия здесь не столь явна, как в других местах. В 15:1 уже указывалось на то, что конец гнева Божия наступит с излиянием седьмой чаши; исчезновение всех островов и гор (16:20) соответствует последнему землетрясению, описанному в 6:14 и 20:11 (Евр 12:26−27). В другом месте непосредственно за падением Вавилона следует брачный пир Агнца (19:1−10); в 17:14−17 падение Вавилона соединено с последней битвой, которая происходит при Втором пришествии (19:11−21). Всякий раз образ последней битвы в книге Откровение заимствуется из 38 и 39 глав книги Иезекииля (см. ком. к 16:14).

16:17−21 Ср. Иез 38:19−23.



2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.