Аб'яўленьня 16 глава

Кніга Аб'яўленьня сьвятога Яана Багаслова
Пераклад Яна Станкевіча → Новой Женевской Библии

Пераклад Яна Станкевіча

1 І пачуў я вялікі голас із дому, што казаў сямём ангілам: «Ідзіце й выліце сем чараў гневу Божага на зямлю».
2 І пайшоў першы ангіл, і выліў чару сваю на зямлю: і выніклі нягодныя а шкодныя раны на людзёх, што мелі знак зьвераў і кланяліся абразу ягонаму.
3 І другі выліў чару сваю ў мора: і сталася кроў, як мерцьвяка, і ўсе жывое памерла ў мору.
4 І трэйці выліў чару сваю ў рэкі а ў жаролы водаў: і сталася кроў.
5 І пачуў я ангіла водаў, каторы казаў: «Справядлівы Ты, Спадару, Каторы ёсьць і быў, сьвяты, што рассудзіў так.
6 За тое, што яны разьлілі кроў сьвятых а прарокаў, Ты даў ім піць кроў: яны вартыя».
7 І пачуў я, што аброчнік казаў: «Запраўды, Спадару, Божа Ўсемагучы, праўдзівыя а справядлівыя суды Твае».
8 І чацьверты выліў чару сваю на сонца: і дана было яму паліць людзёў цяплом.
9 І людзі былі палены вялікім вадам; і блявузґалі на імя Божае, Каторы меў уладу над гэтымі болькамі, і не пакаяліся, каб уздаць Яму славу.
10 І пяты выліў чару сваю на пасад зьвераў: і стала гаспадарства ягонае хмарнае, і з болю яны кусалі языкі свае,
11 і з боляў сваіх і ад болькаў сваіх блявузґалі на Бога нябёснага; і не пакаяліся з учынкаў сваіх.
12 І шосты выліў чару сваю на вялікую раку Еўфрат: і высахла вада ў ёй, каб прыгатавана была дарога каралём ад усходу сонца.
13 І бачыў я выходзячых ізь ляпы смокавае, і зь ляпы зьверавае, і з роту хвальшывага прарокі трох духоў нячыстых, бы жабы;
14 Бо яны духі нячысьцікавы, што чыняць знакі; яны выходзяць да каралёў усяго сьвету, каб зьберці іх на вайну таго вялікага дня Бога Ўсемагучага.
15 «Гля, прыходжу, як злодзей: дабраславёны, хто чукавы і сьцеражэць адзецьці свае, каб не хадзіў голы і каб не абачылі сораму ягонага».
16 І ён зьбер іх на месца, званае пагэбрэйску Армаґедон.
17 І сёмы выліў чару сваю ў паветра: і з дому Божага, з пасаду разьлёгся вялікі голас, каторы казаў: «Сталася!»
18 І былі маланьні а галасы а пяруны, і сталася вялікае трасеньне зямлі, якога ня бывала адгэнуль, як людзі на зямлі. Такое трасеньне зямлі! Такое вялікае!
19 І вялікае места падзялілася на тры часьці, і месты паганскія палі, і Бабілён вялікі ўспомнены перад Богам, каб даць яму чару віна палу гневу Свайго.
20 І кажны абток уцёк, і гораў не засталося;
21 І град, увелькі з цэнтнар, пайшоў зь неба на людзёў; і блявузґалі людзі на Бога за болькі ад граду, бо болька ад яго надта балючая.

Новой Женевской Библии

16:2 гнойные раны. Ср. Исх 9:8−12.

16:3−4 кровь. Ср. Исх 7:14−24.

16:10 мрачно. Ср. Исх 10:21−23.

16:14 чтобы собрать их на брань. Битва эта описывается в нескольких места Откровения, и всякий раз более подробно и точно; эти описания имеют своей основой эсхатологическую битву Гога и Магога, описанную в 38 и 39 главах книги пророка Иезекииля. На протяжении истории Церкви бывали времена, когда противостояние между Богом и силами сатаны обострялось (2:10, 13), но наибольшее напряжение это противостояние будет иметь перед Вторым пришествием Христа (19:11−21).

16:16 Армагеддон. Очевидно, имеется в виду равнина города Мегиддон, расположенного на главном пути, соединявшем Месопотамию и Египет.

16:17−21 Седьмая чаша завершает цикл язв. Как и другие кары, эта заканчивается описанием Второго пришествия Христа (Введение: Характерные особенности и темы), хотя символика Второго пришествия здесь не столь явна, как в других местах. В 15:1 уже указывалось на то, что конец гнева Божия наступит с излиянием седьмой чаши; исчезновение всех островов и гор (16:20) соответствует последнему землетрясению, описанному в 6:14 и 20:11 (Евр 12:26−27). В другом месте непосредственно за падением Вавилона следует брачный пир Агнца (19:1−10); в 17:14−17 падение Вавилона соединено с последней битвой, которая происходит при Втором пришествии (19:11−21). Всякий раз образ последней битвы в книге Откровение заимствуется из 38 и 39 глав книги Иезекииля (см. ком. к 16:14).

16:17−21 Ср. Иез 38:19−23.



2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.