Адкрыцьцё 16 глава

Адкрыцьцё Яана Багаслова
Пераклад Сабілы і Малахава → Новой Женевской Библии

Пераклад Сабілы і Малахава

1 І я пачуў голас моцны са Сьвятыні, гаворачы сямём Ангелам: ідзіце і выліце чары гневу Бога на зямлю.
2 І пайшоў першы (Ангел) і выліў чару сваю на зямлю — і сталася рана, смуродная і балючая, на людзях, якія маюць кляймо зьвера і якія пакланяюцца абразу ягонаму.
3 І другі Ангел выліў чару сваю ў мора — і сталася кроў, як у мярцьвяка, і ўсякая жывая душа ў моры памерла.
4 І трэйці Ангел выліў чару сваю ў рэкі і ў вытокі водаў — і сталася кроў.
5 І я пачуў Ангела водаў, гаворачы: справядлівы, Госпадзе, Ты, Які ёсьць і быў, і Сьвяты, што гэтак асудзіў,
6 таму, што кроў сьвятых і прарокаў яны пралілí, і Ты даў ім піць кроў, таму што яны варты.
7 І пачуў я другога з ахвярніку, гаворачы: так, Госпадзе, Бог Уседзяржыцель, праўдзівыя і справядлівыя суды Твае.
8 І чацьвёрты Ангел выліў чару сваю на сонца — і дадзена было яму пра́жыць людзей агнём.
9 І спра́жаны былі людзі сьпякотай моцнай, і зьняважылі Імя Бога, Які мае ўладу над гэтымі плягамі; і ня пакаяліся, каб уздаць Яму славу.
10 І пяты Ангел выліў чару сваю на пасад зьвера — і сталася валадарства ягонае пакрытым цемраю, і яны кусалі языкі свае ад пакуты.
11 І зьняважылі Бога Неба з-за пакутаў сваіх, і з-за ранаў сваіх; і ня пакаяліся ва ўчынках сваіх.
12 І шосты Ангел выліў чару сваю на вялікую раку Яўпрат, і высушана была вада ейная, каб была прыгатавана дарога для валадароў, якія ад усходу сонца.
13 І ўбачыў (я выходзячых) із роту дракона і із роту зьвера, і із роту ілжэпрарока трох нячыстых духаў, падобных да жабаў:
14 яны ёсьць духі дэманаў, робячыя знакі, каб выходзіць да валадароў зямлі і ўсяго сьвету, каб сабраць іх на вайну Таго Дня вялікага — (Дня) Бога Уседзяржыцеля.
15 Вось, іду, як злодзей. Шчасьлівы, хто пільны і беражэ вопраткі свае, каб ня хадзіць яму голым і (каб) ня ўбачылі сораму ягонага.
16 І ён сабраў іх на мейсца, што завецца па-жыдоўску Армагеддон.
17 І сёмы Ангел выліў чару сваю ў паветра — і прагучаў голас моцны са Сьвятыні Неба, з Пасаду, гаворачы: сталася!
18 І сталіся галасы і громы, і маланкі, і зрабіўся вялікі землятрус, якога ня было з той (пары, як) людзі зьявіліся на зямлі. Гэткі вялікі землятрус, гэткі вялікі!
19 І развалілася места вялікае на тры часткі, і месты паганаў зруйнаваліся, і Бабілёнія вялікая ўспомнена перад Богам, (каб) даць ёй чару віна лютасьці гневу Ягонага.
20 І ўсякі востраў счэз, і гораў ня стала;
21 і град вялікі, як талант, упаў зь неба на людзей; і зьняважылі людзі Бога з-за плягі ад граду, таму што пляга ад яго была вельмі вялікай.

Новой Женевской Библии

16:2 гнойные раны. Ср. Исх 9:8−12.

16:3−4 кровь. Ср. Исх 7:14−24.

16:10 мрачно. Ср. Исх 10:21−23.

16:14 чтобы собрать их на брань. Битва эта описывается в нескольких места Откровения, и всякий раз более подробно и точно; эти описания имеют своей основой эсхатологическую битву Гога и Магога, описанную в 38 и 39 главах книги пророка Иезекииля. На протяжении истории Церкви бывали времена, когда противостояние между Богом и силами сатаны обострялось (2:10, 13), но наибольшее напряжение это противостояние будет иметь перед Вторым пришествием Христа (19:11−21).

16:16 Армагеддон. Очевидно, имеется в виду равнина города Мегиддон, расположенного на главном пути, соединявшем Месопотамию и Египет.

16:17−21 Седьмая чаша завершает цикл язв. Как и другие кары, эта заканчивается описанием Второго пришествия Христа (Введение: Характерные особенности и темы), хотя символика Второго пришествия здесь не столь явна, как в других местах. В 15:1 уже указывалось на то, что конец гнева Божия наступит с излиянием седьмой чаши; исчезновение всех островов и гор (16:20) соответствует последнему землетрясению, описанному в 6:14 и 20:11 (Евр 12:26−27). В другом месте непосредственно за падением Вавилона следует брачный пир Агнца (19:1−10); в 17:14−17 падение Вавилона соединено с последней битвой, которая происходит при Втором пришествии (19:11−21). Всякий раз образ последней битвы в книге Откровение заимствуется из 38 и 39 глав книги Иезекииля (см. ком. к 16:14).

16:17−21 Ср. Иез 38:19−23.



2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.