Псальмы 143 псалом

Кніга Псальмаў
Пераклад Л. Дзекуць-Малея → Толкования Августина

Пераклад Л. Дзекуць-Малея

1 Псальм Давідавы.
Малітву маю пачуй, Госпадзе, зваж на малітву маю, па праўдзе Тваёй мяне выслухай, паводле Тваёй справядлівасьці.
2 І не ўваходзь у суд з рабом Тваім, бо ня праў прад Табою ніхто із жывых.
3 Бо сочыць вораг душу маю, жыцьцё маё ўтаптаў у зямлю, у цемры глыбокай жыць мяне змусіў, быццам памёршых даўно.
4 Ные мой дух у-ва мне, сэрца маё ўнутры зьнемагае.
5 Успамінаю я дні старадаўныя, пра ўсе дзеяньні Твае разважаю, аб тварэньнях рук Тваіх думаю.
6 Выцягаю я рукі мае да Цябе; душа мая прагне Цябе, як зямля бязводная. (Зэля)
7 Выслухай хутка мяне, о Госпадзе! Мой дух зьнемагае! Не хавай жа аблічча Твайго ад мяне, каб ня стаўся падобным я да таго, хто зыходзе ў магілу.
8 Наранку дай чуць мне ласку Тваю, бо на Цябе спадзяюся. Ты мне шлях пакажы, якім мне ісьці, бо душу маю да Цябе я ўзьнімаю.
9 Ад маіх ворагаў ратуй мяне, Госпадзе, бо на Цябе я чакаю.
10 Навучы мяне волю Тваю выпаўняць, бо-ж Ты Бог мой. Няхай добры Твой дух вядзе мяне шляхам праўды.
11 Госпадзе, дзеля іменьня Твайго захавай Ты мяне ў жыцьці! Дзеля Тваёй справядлівасьці вырві душу маю із напасьці!
12 І дзеля ласкі Тваёй зьніштож маіх ворагаў, выгубі ўсіх, што мне душу ўціскаюць, бо-ж я — Твой раб!

Толкования Августина

К этой главе нет комментариев.



2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.