Псальмы 68 псалом

Кніга Псальмаў
Пераклад Л. Дзекуць-Малея → Толкования Августина

Пераклад Л. Дзекуць-Малея

1 Кіраўніку хору: Псальм Давідавы дзеля пяяньня.
2 Няхай устане Бог, і рассыплюцца ворагі Яго, і ўцякуць прад абліччам Ягоным, хто Яго ненавідзіць.
3 Як разьвяваецца дым, так яны разьвеяны будуць; як таець воск ад агню, так бязбожнікі згінуць прад абліччам Божым.
4 А пабожныя ўзрадуюцца, весяліціся будуць прад Божым абліччам і славіць ад радасьці.
5 Сьпявайце Богу, імя Яго выслаўляйце! Дарогу рабеце Таму, што праз пустыню праносіцца, — Госпад імя Яму! — і прад абліччам Яго весяліцеся,
6 перад Бацькам сіротаў і Заступнікам удоў, Богам у сьвятой сялібе Ягонай,
7 Богам, што выгнанцаў варачае ў бацькаўшчыну, што вязьняў із путаў іх вызваляе, але ў пустыні сьпякотнай пакідае упорыстых.
8 Божа, калі Ты йшоў прад народам Тваім наперадзе, калі праз пустыню праходзіў, (Зэля)
9 дык траслася зямля, і нябёсы прад абліччам Тваім тапіліся, дый гэты Сыон дрыжэў перад Госпадам, Богам Ізраіля.
10 Ты шчодрым дажджом акрапляў Тваю спадчыну, Божа, ды падмацовываў тое, што зьнямагалася.
11 Там народ Твой асеў; з дабраты Тваяе Ты наладжываў для гарапашных.
12 Госпад кліч клікнуў, і многае множства весьніц адолі было:
13 Цары войск уцякаюць, бягуць, гаспадыня-ж у доме дзеліць дабычу!
14 Між абораў ці хочаце легчы? Вы сталіся, быццам галубка, што крыльле ў яе з серабра, а пёры золатам зелянявым пакрыліся.
15 Калі Ўсемагутны рассыпаў цароў зямлі гэтай, яна пабялела, як сьнег на гары Сальмонскай.
16 Гара Божая ёсьць гара Базанская! многа вяршын мае гара Базанская.
17 Чаму вы, горы шматверхія, завісна глядзіцё на гару, што Госпад выбраў яе на сялібу Сабе? Але, і навекі Госпад жыць тамака будзе.
18 Божых вазоў мірыяды, тысячы тысячаў Ангелаў; сярод іх Госпад, як на Сынаі, бытуе ў Сьвятыні.
19 Ты ўзышоў на гару й вёў палон; Ты дары прыняў дзеля людзей; і навет Твае супраціўнікі мусяць пры Госпадзе жыці.
20 Няхай будзе пахвалены Госпад! З дня на дзень Ён нас носе, Бог — наша ўспамога. (Зэля)
21 Бог ёсьць нам Бог спасеньня, і брамаю сьмерці Госпад Бог валадае.
22 Запраўды, скрышыць Бог галаву сваіх ворагаў, цемя тых, што закаранеўшы ў беззаконьні ходзяць.
23 Сказаў Госпад: З Базану вярну іх, дастану з глыбіняў марскіх,
24 каб стапу тваю ты замачыў у крыві, а сабакі твае — языкі ў крыві ворагаў.
25 І бачылі, Божа, паход Твой яны, паход Бога майго і Цара майго у Сьвятыні:
26 сьпявакі наперадзе йшлі, наканцы — гусьляры, пасярэдзіне — дзевы з цымбаламі.
27 Слаўце Госпада Бога ў грамадзе, вы, што з насеньня Ізраіля!
28 Там Бэньямін, наймалодшы, пануе над імі; старшыні Юдзіны — іх валадары; старшыні Забулонавы, старшыні Нахталімавыя з іх грамадою.
29 Пашлі, о Божа, сілу Тваю! Умацуй, Божа, тое, што для нас учыніў!
30 Дзеля Сьвятыні Тваёй цары будуць прыносіць дары ў Ерузалім.
31 Угамуй зьвера ў чароце, стада быкоў сярод цялятаў народных: яны пахваляюцца зьліткамі срэбра; расьцяруш народы, што жадаюць вайны!
32 Прыйдуць волаты з Эгіпту, Этыопія працягне рукі свае да Бога.
33 Царствы зямныя! Сьпявайце Богу, выслаўляйце Госпада, (Зэля)
34 Які носіцца па нябёсах найвышэйшых, адвечных. Там Ён голас Свой падае — гоолас магутны!
35 Прызнайце моц Божую! Веліч Ягоная над Ізраілем, магутнасьць Яго — у хмарах.
36 Страшны зьяўляецца Бог із Сьвятыні Сваёй; Бог Ізраіляў, Ён сілу ды моц народу даець. Няхай будзе пахвалены Бог!

Толкования Августина

Стих 22

Так как на иудеев решительно не действуют до такой степени ясные свидетельства этого пророчества даже и в то время, когда события показали их очевидное и точное исполнение; то на них исполняется написанное в следующем за этим псалме. И здесь от лица Христова говорится пророчески о том, что относится к Его страданию, и между прочим упоминается известное из Евангелия: «И дали мне в пищу желчь, и в жажде моей напоили меня уксусом» (34 дали Ему пить уксуса, смешанного с желчью; и, отведав, не хотел пить. Мф 27:34).

Стих 24

А затем, как бы после такого пира и предложенных Ему такого рода яств, вводится такая речь: «Да будет трапеза их сетью им, и мирное пиршество их — западнею.Да помрачатся глаза их, чтоб им не видеть, и чресла их расслабь навсегда», и проч. Высказано это как пожелание; но под видом пожелания изложено пророческое предсказание. Удивительно ли после этого, что не видят очевидного те, чьи очи помрачились, чтобы не видеть? Удивительно ли, что не воспринимают небесного те, у которых расслаблены чресла, чтобы смотреть им вниз? Последними словами, перенесенными от тела, обозначаются пороки душевные. Приведенных свидетельств из псалмов, т. е. из пророчеств царя Давида, достаточно, и пора нам уже знать меру. Читающие это и знающие их все пусть извинят и не жалуются, если, на их взгляд или по их мнению, окажется, что я опустил нечто более важное.



2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.