Псальмы 68 псалом

Кніга Псальмаў
Пераклад Сабілы і Малахава → Толкования Августина

Пераклад Сабілы і Малахава

1 Кіраўніку хору. Псальм Давідавы. Песьня.
2 Няхай паўстане Бог. Няхай расьсеюцца ворагі Ягоныя, і хай ад Аблічча Ягонага ўцякуць Яго нянавісьнікі.
3 Як разьвяваецца дым, так разьвей Ты іх. Як плавіцца воск ад агню, так хай загінуць бяззаконьнікі перад Абліччам Бога.
4 Але справядлівыя хай радуюцца. Хай яны вяселяцца перад Абліччам Бога, і хай яны ў радасьці радуюцца ўрачыста.
5 Сьпявайце Богу! Сьпявайце і іграйце Імю Ягонаму! Рабіце дарогу Таму, Хто ўзносіцца над аблокамі — Ягова Імя Ягонае — і весяліцеся перад Ім!
6 Бог ёсьць Бацька сіротаў і Судзьдзя ўдоў у Сьвятой Сялібе Сваёй.
7 Самотных Бог вяртае жыць у доме. (Ён) выводзіць вязьняў да дабрабыту. А бунтаўнікі жывуць у сухой зямлі.
8 Божа, калі Ты ішоў перад народам Тваім, калі Ты ішоў праз пустыню. Зэля,
9 зямля скалана́лася; Нябёсы плавіліся перад Абліччам Бога. А Сінай (стаіць) перад Абліччам Бога, Бога Ізраэля.
10 Шчодры дождж праліваў Ты, Божа, Ты сíліў спадчыну Тваю, калі яна зьнемага́ла.
11 Народ Твой жыў у зямлі спадчыны Тваёй. У Дабрыні Тваёй, Ты, Божа, клапаціўся пра ўбогага.
12 Мой Госпад дае Слова. Вястуноў дабравесьця ёсьць вялікае войска.
13 Каралí войскаў уцякаюць; яны ўцякаюць, а жыхарка дому дзеліць здабычу.
14 Калі вы ляжыце каля (сваіх дамашніх) камíнкаў, вы будзеце, як крылы галубіцы, якія пакрыты срэбрам, а пёры якой (зьзяюць) жоўтым золатам.
15 Калі Ўсемагутны расьсеяў на ёй каралёў, яна была белая, як сьнег на Салмоне.
16 Гара Божая ёсьць гара Башанская! Гара з многімі вяршынямі ёсьць гара Башанская.
17 Што глядзіце вы зайздросна, (вы) шматвяршынныя горы, на гару, якую Бог пажадаў для жыцьця Свайго? Сапраўды, Ягова будзе жыць (на ёй) вечна.
18 Калясьніцаў Божых дзясяткі тысячаў, тысячы і тысячы. Мой Госпад ёсьць сярод іх: Сінай у сьвятасьці.
19 Ты ўзышоў на вышыню, запалоніў палон, прыняў дары дзеля людзей, нават каб праціўнікі маглі жыць у Бога Яговы.
20 Няхай будзе багаславёны мой Госпад! З дня на дзень Ён прыносіць для нас бярэма, Бог, Які ёсьць наш паратунак. Зэля.
21 Бог наш ёсьць Бог выратаваньня. І ў Яговы, майго Госпада, ёсьць выхады ад сьмерці.
22 Сапраўды, Бог размажджэрыць галаву Сваіх ворагаў, (зьніме) скальп таго, хто ходзіць у вінаватасьцях сваіх.
23 Мой Госпад сказаў: «Я вярну (іх) з Баша́ну, вярну з глыбіняў мора,
24 каб ты нагу тваю акунуў у кроў, (і) язык тваіх сабакаў меў сваю долю ад ворагаў».
25 Яны бачылі шэсьце Тваё, Божа, шэсьце майго Бога, майго Караля, у сьвятасьці.
26 Сьпераду ідуць сьпевакí, за імі музыкі, усярэдзіне дзяўчаты, якія граюць на бубнах.
27 «Багаслаўляйце Бога ў сходах; (багаслаўляйце) Ягову, (вы) з крыніцы Ізраэля!»
28 Там Бэньямін, самы малады, які ўладарыць імі, князі Юды ў сукупнасьці, князі Зэбулона, князі Нахталімавыя.
29 Бог твой наказа́ў табе сілу. Умацуй, Божа, тое, што Ты зрабіў для нас!
30 Дзеля Сьвятыні Тваёй, што ўзвышаецца над Ярузалімам, будуць каралі прыносіць табе падарункі.
31 Утаймуй зьвера ў чароце, чароды ду́жых ра́зам зь дзецьмі народаў, якія пахваляюцца зьліткамі срэбра. Ён расьцярушыць народы, якія прагнуць войнаў.
32 Прыйдуць пасланьнікі зь Ягіпту. Ятыопія пасьпешна працягне ру́кі свае да Бога.
33 Вы, каралеўствы зямлі, сьпявайце Богу! Сьпявайце і іграйце майму Госпаду. Зэля,
34 Які едзе сюды на нябёсах, нябёсах спрадвечных! Вось! Ён пада́е Свой Голас, Голас сілы.
35 Дайце Богу сілу. Ве́ліч Ягоная над Ізраэлям, і магутнасьць Ягоная ў аблоках.
36 Ты, Божа, варты багавейнасьці (да страху), ад Сьвятыні Тваёй. Бог Ізраэля, Ён дае сілу і моц народу (Свайму). Няхай будзе багаславёны Бог!

Толкования Августина

Стих 22

Так как на иудеев решительно не действуют до такой степени ясные свидетельства этого пророчества даже и в то время, когда события показали их очевидное и точное исполнение; то на них исполняется написанное в следующем за этим псалме. И здесь от лица Христова говорится пророчески о том, что относится к Его страданию, и между прочим упоминается известное из Евангелия: «И дали мне в пищу желчь, и в жажде моей напоили меня уксусом» (34 дали Ему пить уксуса, смешанного с желчью; и, отведав, не хотел пить. Мф 27:34).

Стих 24

А затем, как бы после такого пира и предложенных Ему такого рода яств, вводится такая речь: «Да будет трапеза их сетью им, и мирное пиршество их — западнею.Да помрачатся глаза их, чтоб им не видеть, и чресла их расслабь навсегда», и проч. Высказано это как пожелание; но под видом пожелания изложено пророческое предсказание. Удивительно ли после этого, что не видят очевидного те, чьи очи помрачились, чтобы не видеть? Удивительно ли, что не воспринимают небесного те, у которых расслаблены чресла, чтобы смотреть им вниз? Последними словами, перенесенными от тела, обозначаются пороки душевные. Приведенных свидетельств из псалмов, т. е. из пророчеств царя Давида, достаточно, и пора нам уже знать меру. Читающие это и знающие их все пусть извинят и не жалуются, если, на их взгляд или по их мнению, окажется, что я опустил нечто более важное.



2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.