Псальмы 143 псалом

Кніга Псальмаў
Пераклад Сабілы і Малахава → Толкования Августина

Пераклад Сабілы і Малахава

1 Псальм Давідавы. О Ягова, пачуй малітву маю! Прымі да Вуха (Твайго) мольбы мае. У Вернасьці Тваёй, у Справядлівасьці Тваёй адкажы Ты мне.
2 І ня ўваходзь у суд са слугою Тваім, бо ня праў перад Табою ніхто з жывых;
3 бо вораг перасьледуе душу маю, затаптаў у зямлю жыцьцё маё, прымусіў мяне жыць у цемры, як даўно памерлых.
4 Зьнямагае ўва мне дух мой. Сэрца маё здранцьвела ўнутры мяне.
5 Я ўспамінаю дні старадаўнія, разважаю пра ўсе Дзеяньні Твае. Я разважаю пра стварэньне Рук Тваіх.
6 Я працягваю да Цябе рукі мае. Душа мая прагне Цябе, як перасохлая зямля (вільгаці). Зэля.
7 Хутчэй выслухай мяне, о Ягова! Дух мой зьнямагае. Ня хавай Аблічча Твайго ад мяне, каб я ня стаўся падобным да тых, што зыходзяць у магілу.
8 Дай мне нараніцы пачуць Міласэрдзе Тваё, бо на Цябе я спадзяюся. Пакажы Ты мне шлях, па якім я пайду, бо да Цябе я ўзьнімаю душу́ маю.
9 Вырві Ты мяне, о Ягова, ад ворагаў маіх! У Цябе я маю сховішча.
10 Вучы мяне спаўняць Волю Тваю, бо Ты — мой Бог. Хай добры Твой Дух вядзе мяне ў зямлю справядлівасьці.
11 Дзеля Імя Твайго, о Ягова, ажыві мяне! Дзеля Справядлівасьці Тваёй вывядзі Ты душу́ маю з прыгнёту.
12 І ў Міласэрнасьці Тваёй вынішчы Ты ворагаў маіх і выгубі ўсіх прыгнятальнікаў душы маёй, бо я слуга Твой.

Толкования Августина

К этой главе нет комментариев.



2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.