Библия Пятроўскi Пераклад Яна Пятроўскага

Ёэля, 2 Прарока Ёэля, 2 глава

1 Трубеце трубою на Сыоне і беце трывогу на сьвятой гары Маёй; няхай дрыжаць усе жыхары зямлі, таму, што ўжо блізкі дзень Госпадавы, і ён ужо блізка —
2 Дзень цемры і змроку, дзень хмарны і імглісты, як ранічны золак, распашыраецца па горах; народ шмтлікі і сільны, якога ня бывала ад веку і пасьля гэтага ня будзе ад роду да роду.
3 Перад ім пажырае агонь, а за ім паліць полымя; перад ім зямля, як сад Эдэмскі, а, з-заду яго — голая пустыня, і нікому ня будзе ратунку ад яго.
4 Спазор іх быццам від коней, скачуць яны, быццам коньнікі.
5 Праскачуць па вярхох гор з грукатам вазоў, быццам з трэскам агнявога полымя, што пажырае сухое гальлё, як народ магутны, што выстраіўся да бітвы.
6 Спалохаюцца народы перад спазорам ягоным, пабляднеюць у-ва ўсіх твары.
7 Як адважныя пабягуць яны, і як ваяры ўзыйдуць на вал, і кажны будзе ісьці сваёю дарогаю і ня зыйдзе са шляху свайго.
8 Ніводзін ня будзе пхнуцца на другога, кажны будзе ісьці сваёю пуцявінаю, і нават упаўшы на меч, не параніцца.
9 Будуць бегаць па месьце, уздымацца на вал, уломлівацца ў хаты, улазіць у вокны, як зладзеі.
10 Перад імі судрыгнецца зямля, захістаецца неба, сонца і месяц пацямнеюць, а зоркі згубяць сваё сьвятло.
11 І Госпад дасьць пачуць голас Свой перад войскам Сваім, бо вельмі шматлікае ваеннае сузграмаджэньне Яго і магутны выканаўца слова Ягонага; бо вялікі дзень Госпадавы і вельмі страшны, — хто вытрывае яго?
12 Таму цяпер яшчэ кажа Госпад: навярнецеся да Мяне ўсім сэрцам сваім у посьце, плачу і жалю.
13 Разьдзірайце серцы вашыя а ня вопраткі вашыя, і навярнецеся да Госпада Бога вашага; бо Ён добры і міласэрны доўгацерпялівы і многаміласьцівы, і шкадуе пакараньня.
14 Хто ведае, ці ня зьлітуецца Ён іці не пакіне па Сабе багаслаўленьня, хлебныя і ліўныя ахвяры Госпаду Богу вашаму?
15 Затрубеце трубою на Сыоне, вызначце пост і апавясьцеце ўрачыстае зграмаджэньне.
16 Зьбярэце народ, сьвяткуйце зграмаджэньне, запрасеце старшыняў, зьбярэце юнакоў і грудных дзяцей; няхай выйдзе жаніх із хораму свайго і маладая із сьвятліцы свае.
17 Няхай паміж прытворам і ахвярнікам сьвятары, слугі Госпада, плачуць і кажуць: пашкадуй, Госпадзе, народ Твой, не пакідай спадчыны Твае на зьдзек, каб не панавалі над ім народы! Чаму маюць гаварыць паміж народамі: дзе Бог іх?
18 І тады раззайздросьціцца Госпад на зямлю Сваю, і зьлітуецца над народам Сваім.
19 І адзавецца Госпад і скажа народу Свайму: вось, Я пашлю вам хлеб і віно, і алей, і будзеце сыціцца імі, і болей ня дам вас на зьдзек народам.
20 А таго, што прыйдзе з поўначы аддалю ад вае і выганю ў зямлю бязводную і пустую, пярэдняе крыло яго — у мора ўсходняе а, тыльнае — у мора заходняе, і разыйдзецца ад яго смурод і ўздымецца ад яго ванючасць, за тое, што ён шмат спрычыніў гора.
21 Ня бойся-ж ты, зямля: цешся і весяліся, бо Госпад вялікі, каб даканаць гэта.
22 Ня бойся, скаціна, бо пасьвішчы пустыні ізноў зазелянеюцца травою, дрэва прынясе плод свой, фігавае дрэва і вінаградная лаза пакажуць сваю сілу.
23 І вы, дзеці Сыона, радуйцеся і весяліцеся ў Госпадзе Богу вашым, бо Ён дасьць вам дождж у меру і будзе пасылаць вам дождж, дождж раньні і позны, як перад гэтым.
24 І напоўняцца гумны збожжам і перапоўняцца пасудзіны вінаградным сокам і алеем.
25 І ўзнагароджу вас за тыя гады, якія пажыралі саранча, чэрві, жукі і гусеньніца — вялікае войска Маё, якое Я наслаў на вас.
26 І будзімеце есьці да сыта, а спажываючы, будзеце славіць імя Госпада Бога вашага, Які гэтак дзіўна ўчыніў з вамі, і не дазнае сораму народ ніколі болей.
27 І пазнаеце, што Я — сярод Ізраіля, і Я — Госпад Бог ваш, і нямашака іншага, і Мой народ не дазнаціме сораму навекі.
28 І будзе пасьля таго, выльлю Духа Майго на кажнае цела, і будуць прарочыць сыны вашыя і дочкі вашыя; старшым вашым сны будуць сьніцца, і юнакі вашыя будуць бачыць зьявы.
29 Гэтаксама на рабоў і на рабынь у тыя дні выльлю Духа Майго.
30 І дам цуды на небе і на зямлі: кроў і агонь і слупы дыму.
31 Сонца абернецца ў цемру і месяц — у кроў, перш, чымся прыйдзе дзень Госпадавы, вялікі і страшны.
32 І будзе; што кажны, хто прызываціме імя Госпада, спасецца; бо на гары Сыоне і ў Ерузаліме будзе збаўленьне, як сказаў Госпад, і ў тых, што астануцца, якіх Госпад пакліча.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Прарока Ёэля, 2 глава. Пераклад Яна Пятроўскага

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

Я ХОЧУ ПОМОЧЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Комментарии Скоуфилда


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.