Да Яўрэяў 9 глава

Ліст да Яўрэяў
Пераклад Анатоля Клышкi → Комментарии Скоуфилда

Пераклад Анатоля Клышкi

1 Дык вось і першы запавет меў пастановы богаслужэння, і зямное свяцілішча.
2 Бо зроблена была скінія, першая, у якой былі і светач, і стол, і хлябы прапановы, тая, якая завецца «Свяцілішча»,
3 а за другой заслонаю — скінія, што называецца «Святое Святых»,
4 якая мела залатую кадзільніцу і каўчэг запавету, пакрыты з усіх бакоў золатам, а ў ім залатая пасудзіна з маннаю, і расквітнелае жазло Ааронава, і скрыжалі запавету,
5 а над ім — херувімы славы, што ахіналі месца змілавання, пра што цяпер не час казаць падрабязна.
6 І калі ўсё гэта так зроблена, у першую скінію святары заўсёды ўваходзяць, адпраўляючы службу,
7 а ў другую — толькі першасвятар адзін раз у год, прытым не без крыві, якую ён прыносіць за сябе і за грахі няведання народа.
8 І тым самым Святы Дух паказвае, што яшчэ не адкрытая дарога ў святое святых, пакуль стаіць першая скінія.
9 Яна ёсць вобраз для цяперашняга часу, згодна з якой прыносяцца дары і ахвяры, якія не могуць зрабіць таго, хто пакланяецца, дасканалым паводле сумлення,
10 бо складаюцца толькі з яды, пітва і розных абмыванняў, неабходных для цела, ускладзеных да часу выпраўлення.
11 Але Хрыстос, прыйшоўшы як Першасвятар здзейсненага5 дабра, праз большую і дасканалейшую скінію, нерукатворную, гэта значыць не гэтай пабудовы,
12 і не праз кроў казлоў і цялят, але праз Сваю уласную кроў, увайшоў раз і назаўсёды ў святое святых, здабыўшы вечны выкуп.
13 Бо, калі кроў казлоў і быкоў і попел цялушкі, акрапляючы апаганеных, асвячаюць, каб было чыстае цела,
14 тым больш Кроў Хрыста, Які праз Вечнага6 Духа прынёс Сябе беззаганнага Богу, ачысціць наша сумленне ад мёртвых учынкаў, каб служыць жывому [і праўдзіваму] Богу.
15 І таму Ён Пасрэднік новага запавету, каб праз смерць, панесеную Ім дзеля выкупу ад злачынстваў пры першым запавеце, тыя, што пакліканыя, атрымалі абяцаную вечную спадчыну.
16 Бо дзе завяшчанне, там неабходна, каб настала смерць завяшчальніка;
17 бо завяшчанне сапраўднае пасля памерлых, паколькі яно ніколі не мае моцы, калі жывы завяшчальнік.
18 Таму і першы запавет быў уведзены не без крыві;
19 бо калі Маісей абвясціў кожную запаведзь паводле закона ўсяму народу, ён, узяўшы кроў цялят і казлоў з вадою, барвоваю воўнаю і ісопам, акрапіў і самую кнігу запавету і ўвесь народ,
20 кажучы: «Гэта кроў запавету, які запаведаў вам Бог».
21 І акрапіў таксама крывёю і скінію, і ўвесь службовы посуд.
22 І амаль усё ачышчаецца крывёю паводле закона і без праліцця крыві не бывае даравання.
23 Таму неабходна было, каб вобразы таго, што ў нябёсах, ачышчаліся гэтым, а само нябеснае — лепшымі ахвярамі, чым гэтыя.
24 Бо Хрыстос увайшоў не ў рукатворнае свяцілішча, адбітак сапраўднага, а ў самае неба, каб цяпер з’явіцца перад абліччам Божым за нас;
25 і не дзеля таго, каб Яму шматразова прыносіць у ахвяру Сябе, гэтак жа як першасвятар штогод уваходзіць у святое святых з чужою крывёю;
26 інакш належала б Яму шматразова пакутаваць ад пачатку свету; цяпер жа, у канцы вякоў, Ён з’явіўся адзін раз дзеля знішчэння граху Сваёю ахвяраю.
27 І як належыць людзям адзін раз памерці, а пасля гэтага — суд,
28 так і Хрыстос, адзін раз будучы прынесены ў ахвяру, каб узнесці грахі многіх, другі раз з’явіцца не для ачышчэння граху, а для тых, хто чакае Яго для выратавання.

Комментарии Скоуфилда

27 Смерть (физическая). Краткое пояснение:
1) Физическая смерть является последствием греха (Быт 3:19), и универсальность ее подтверждается универсальностью греха (Рим 5:12−14).
2) Физическая смерть затрагивает только тело и не ведет ни к прекращению жизни, ни к умерщвлению сознания (Авв 2:5, примеч.; Лк 16:23, примеч.; Откр 6:9−10).
3) Всякая физическая смерть оканчивается воскресением тела. См. «Воскресение» (Иов 19:25; 1Кор 15:52, примеч.).
4) Поскольку физическая смерть есть последствие греха, то для искупленных она не является неизбежной (Быт 5:24; 1Кор 15:51−52; 1Фес 4:15−17).
5) В физической смерти верующего есть специфическая особенность: его тело может быть в любой момент «пробуждено», поэтому она называется «сном» (Флп 3:20−21; 1Фес 4:14−18).
6) Душа и дух живут, несмотря на смерть тела, называемого в Писании хижиной, в которой обитает наше «я», и которой можно «совлечься» (2Кор 5:1−8; ср. 1Кор 15:42−44; 2Пет 1:13−15).
7) Верующий по смерти «облекается в небесное свое жилище», в ожидании воскресения этой «земной хижины», и сразу же попадает в присутствие Господа (2Кор 5:1−8; Флп 1:23; Лк 23:43). О смерти же Христа смотрите Мф 27:50, примеч.

Примечания:

 
Пераклад Анатоля Клышкi
11 5: У некат. рукап.: будучага (якое рыхтуецца).
14 6: У некат. рукап.: Святога.
 
 


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.