Да Жыдоў 9 глава

Пасланьне Паўлы да Жыдоў
Пераклад Л. Дзекуць-Малея → Комментарии Скоуфилда

Пераклад Л. Дзекуць-Малея

1 Дык жа і пе́ршая скінія ме́ла уставы служэньня і сьвятыню зямную.
2 Бо скінія, тая пе́ршая, была збудаваная, і ў ёй сьве́тач і стол, і складаньне хлябоў, ды заве́цца яна Сьвятая.
3 За другой жа заслонай скінія, зва́ная Сьвятое Сьвятых,
4 што ме́ла залатую кадзільню і абкла́дзены з усіх бакоў золатам карабе́ль запаве́ту, у якім залатая судзіна з маннай ды па́ліца Ааронава, што расцьвіла, і табліцы запаве́ту,
5 а над ім Хэрувімы славы, ацяняючы ачысьцільню: аб іх ня сьле́д цяпе́р гаварыць падрабязна.
6 Калі-ж гэта так нала́джана, дык у пе́ршую скінію заўсёды ўваходзяць сьвяшчэньнікі адпраўляць службу,
7 а ў другую — раз у год адзін толькі архірэй, не бяз крыві, якую прыносіць за сябе́ і за няве́даньне народу.
8 Гэтым Дух Сьвяты паказвае, што яшчэ не адкрыты шлях у сьвятыню, дакуль стаіць пе́ршая скінія,
9 якая ёсьць абра́з цяпе́рашняга часу, калі прыносяцца дары й ахвяры, якія ня могуць зрабіць дасканалым паводле сумле́ньня таго, хто служыць,
10 якія толькі ў стравах і напітках ды розных абмываньнях і установах це́ла, ды пастаўлены аж да часу направы.
11 Але Хрыстос, зьявіўшыся, як Архірэй будучага дабра́, з большаю й дасканальшаю скініяй, нерукатворнаю, гэта ёсьць не такое будовы,
12 ды ня з крывёю казлоў і цяля́т, але з уласнай крывёю, адзін раз увайшоў у сьвятыню, знайшоўшы ве́чнае адкупле́ньне.
13 Бо, калі кроў быкоў і кароў ды попел каровы, акрапляючы апага́неных, асьвячае на чыстасьць це́ла,
14 дык наколькі бале́й кроў Хрыста, Які Духам Сьвятым прынёс Сябе́ беззаганнага Богу, ачы́сьціць сумле́ньне вашае ад мёртвых дзе́л, дзеля служэньня Богу Жывому?
15 Дзеля гэтага Ён ёсьць пасярэднік новага запаве́ту, каб, як ста́нецца сьме́рць дзеля адкупле́ньня ад праступкаў, што́ ў пе́ршым запаве́це, тыя, што пакліканы да ве́чнае спадчыны, дасталі абяца́нае.
16 Бо дзе таста́мант, там мусіць прыйсьці сьме́рць адказываючага,
17 бо запаве́т ма́е сілу пасьля паме́ршых: ён ня ма́е сілы, пакуль жыве́ той, хто адказывае.
18 Дык і пе́ршы быў замацаваны не бяз крыві.
19 Бо, як былі сказаны Майсе́ем усе́ за́паведзі па закону ўсяму народу, ён, узяўшы кроў цяля́т і казлоў з вадою ды воўнай чырвонай ды гізопам, акрапіў і самую кнігу, і ўве́сь народ,
20 кажучы: Гэта кроў запаве́ту, які паклаў вам Бог (Выхад 24:8).
21 Гэтак сама акрапіў крывёю і скінію, і ўсё судзьдзе дзеля служэньня.
22 Ды бадай усё па закону ачышчаецца крывёй, і без праліцьця крыві ня бывае́ адпушчэньня.
23 Дык і трэба было, каб абразы́ нябе́снага ачышчаліся гэтымі, а са́мае нябе́снае — ле́пшымі за гэтыя ахвярамі.
24 Бо Хрыстос увайшоў не ў рукатворную сьвятыню, на ўзор праўдзівае збудаваную, але ў са́мае не́ба, каб зьявіцца цяпер абліччу Божаму за нас;
25 і не дзеля таго, каб мнагакро́тна прынасіць Сябе́, як кожын год уваходзіць архірэй у сьвятыню з чужою крывёй,
26 (бо трэба-б Яму мнагакротна цярпе́ць мукі ад пачатку сьве́ту), а Ён адзін раз на канцы вякоў зьявіўся дзеля зьнішчэньня грэху Свае́й ахвярай.
27 І як людзям назна́чана раз паме́рці, а пасьля суд, —
28 гэтак і Хрыстос, раз прыне́сшы Сябе́ ў ахвяру, каб панясьці грахі многіх, другі раз бяз грэху зьявіцца тым, што чакаюць Яго, на збаўле́ньне.

Комментарии Скоуфилда

27 Смерть (физическая). Краткое пояснение:
1) Физическая смерть является последствием греха (Быт 3:19), и универсальность ее подтверждается универсальностью греха (Рим 5:12−14).
2) Физическая смерть затрагивает только тело и не ведет ни к прекращению жизни, ни к умерщвлению сознания (Авв 2:5, примеч.; Лк 16:23, примеч.; Откр 6:9−10).
3) Всякая физическая смерть оканчивается воскресением тела. См. «Воскресение» (Иов 19:25; 1Кор 15:52, примеч.).
4) Поскольку физическая смерть есть последствие греха, то для искупленных она не является неизбежной (Быт 5:24; 1Кор 15:51−52; 1Фес 4:15−17).
5) В физической смерти верующего есть специфическая особенность: его тело может быть в любой момент «пробуждено», поэтому она называется «сном» (Флп 3:20−21; 1Фес 4:14−18).
6) Душа и дух живут, несмотря на смерть тела, называемого в Писании хижиной, в которой обитает наше «я», и которой можно «совлечься» (2Кор 5:1−8; ср. 1Кор 15:42−44; 2Пет 1:13−15).
7) Верующий по смерти «облекается в небесное свое жилище», в ожидании воскресения этой «земной хижины», и сразу же попадает в присутствие Господа (2Кор 5:1−8; Флп 1:23; Лк 23:43). О смерти же Христа смотрите Мф 27:50, примеч.



2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.