Да Гебраяў 9 глава

Ліст да Гебраяў
Пераклад Чарняўскага 2017 → Комментарии Скоуфилда

Пераклад Чарняўскага 2017

1 Меў, праўда, і першы запавет пастановы служэння, і святыню зямную.
2 Была гэта палатка пастаўлена першай, у якой, называнай святым, знаходзіўся свечнік, стол і хлябы пакладныя.
3 А за другой заслонай палатка, якая звалася святое з святых,
4 у якой быў залаты кадзільнік і каўчэг запавету, абкладзены з кожнага боку золатам, у якім была залатая пасудзіна з маннай і кій Аарона, які расцвіў, ды табліцы запавету,
5 а зверху над каўчэгам былі херубіны славы, ацяняючы перамольню. Аб гэтым падрабязна няма патрэбы цяпер гаварыць.
6 Так вось было ўсё прыгатавана, і ў першую палатку заўсёды ўваходзяць святары, адпраўляючы служэнне святое.
7 Да другой жа толькі раз у год адзін першасвятар, ды не без крыві, якую складаў у ахвяру за сябе і за грахі няведання свайго народа.
8 Гэтым паказвае Дух Святы, што яшчэ не адкрыта дарога да святога месца, пакуль стаіць ранейшая палатка.
9 Гэта сімвал цяперашняга часу, калі складаюцца разам дары і ахвяры, якія не могуць зрабіць дасканалым паводле сумлення таго, які служыць,
10 і адносіцца яно толькі да ежы, пітва, усякіх абмыванняў, і пастаноў [для] цела, вызначаных да часу выпраўлення.
11 Але Хрыстос, з’явіўшыся як Першасвятар будучых даброццяў, праз вышэйшую і дасканалейшую і не рукой, значыць не на гэтым свеце, створаную палатку,
12 і не праз кроў казлоў і быкоў, але праз уласную кроў увайшоў раз і назаўсёды ў святое, здабыўшы вечнае адкупленне.
13 Бо калі кроў казлоў і валоў разам з попелам цяліцы, калі пакрапіць імі, усвячае нячыстых, даючы ачышчэнне цела,
14 дык тым больш кроў Хрыста, Які ахвяраваў Самога Сябе Богу праз Вечнага Духа, ачысціць сумленне наша ад мёртвых учынкаў, каб служыць Богу жывому.
15 Вось таму Ён ёсць Пасярэднік Новага Запавету, каб праз смерць адкупіць злачынствы, дапушчаныя пры першым запавеце, і каб пакліканыя да вечнай спадчыны даступіліся да абяцанага.
16 Бо там, дзе ёсць запавет, там павінна прыйсці смерць завяшчальніка.
17 Запавет толькі пасля мёртвых правамоцны; ён не мае моцы, пакуль жыве той, хто яго склаў.
18 Таму і першы быў зацверджаны не без крыві.
19 Калі ўжо Майсей абвясціў усяму народу кожнае прыказанне паводле закону, узяў кроў казлоў і быкоў з вадой, воўнай чырвонай і гізопам і пакрапіў як саму кнігу закону, так і ўвесь народ,
20 кажучы: «Гэта кроў запавету, які Бог паклаў вам».
21 Падобным спосабам пакрапіў крывёй таксама і палатку, і ўсё начынне служэння.
22 І амаль усё паводле закону крывёй ачышчаецца, і без праліцця крыві няма даравання.
23 Значыць, неабходна было, каб вобразы рэчаў нябесных такім спосабам былі ачышчаны, а самыя рэчы нябесныя патрабавалі шмат дасканалейшых, чым тыя, ахвяр.
24 Хрыстос жа ўвайшоў не ў святыню, пастаўленую рукамі, якая была падабенствам сапраўднай, але ў самае неба, каб цяпер з’явіцца перад абліччам Бога за нас,
25 ды не па тое, каб меў часта ахвяроўвацца, як першасвятар, які штогод уваходзіць у святое святых з чужой крывёю,
26 інакш цярпеў бы там многа разоў ад заснавання свету. Ён жа раз аб’явіўся ў гэты час перад канцом свету дзеля знішчэння граху праз ахвяраванне Самога Сябе.
27 І, як устаноўлена людзям, раз памерці, а пасля — суд,
28 так і Хрыстос адзін раз быў ахвяраваны дзеля знішчэння грахоў многіх, а другі раз з’явіцца не дзеля граху да тых, што Яго чакаюць, на збаўленне.

Комментарии Скоуфилда

27 Смерть (физическая). Краткое пояснение:
1) Физическая смерть является последствием греха (Быт 3:19), и универсальность ее подтверждается универсальностью греха (Рим 5:12−14).
2) Физическая смерть затрагивает только тело и не ведет ни к прекращению жизни, ни к умерщвлению сознания (Авв 2:5, примеч.; Лк 16:23, примеч.; Откр 6:9−10).
3) Всякая физическая смерть оканчивается воскресением тела. См. «Воскресение» (Иов 19:25; 1Кор 15:52, примеч.).
4) Поскольку физическая смерть есть последствие греха, то для искупленных она не является неизбежной (Быт 5:24; 1Кор 15:51−52; 1Фес 4:15−17).
5) В физической смерти верующего есть специфическая особенность: его тело может быть в любой момент «пробуждено», поэтому она называется «сном» (Флп 3:20−21; 1Фес 4:14−18).
6) Душа и дух живут, несмотря на смерть тела, называемого в Писании хижиной, в которой обитает наше «я», и которой можно «совлечься» (2Кор 5:1−8; ср. 1Кор 15:42−44; 2Пет 1:13−15).
7) Верующий по смерти «облекается в небесное свое жилище», в ожидании воскресения этой «земной хижины», и сразу же попадает в присутствие Господа (2Кор 5:1−8; Флп 1:23; Лк 23:43). О смерти же Христа смотрите Мф 27:50, примеч.



2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.