Да жыдоў 9 глава

Пасланьне Апостала Паўлы да жыдоў
Пераклад Сабілы і Малахава → Комментарии Скоуфилда

Пераклад Сабілы і Малахава

1 І першы (Запавет) меў пастановы пра Богаслужбы і сьвяцілішча зямное.
2 Першая ж скінія была збудаваная; у першай частцы ейнай былі: сьвяцільнік, і стол, і хлябы (ахвярныя, сьвятарскія), яна называецца «Сьвятое».
3 За другой завесай — (другая частка) скініі, яна называецца «Сьвятое Сьвятых»,
4 якая мела залатую кадзільню і каўчэг Запавету, абкладзены з усіх бакоў золатам, у якім залаты посуд з манкаю і посах Агарона, які расьцьвіў, і пліты Запавету;
5 над ім — хэрубімы славы, якія ахінаюць (крыламі) ачысьцільню; пра што цяпер ня час гаварыць падрабязна.
6 Пры гэткім уладкаваньні ў першую (частку) скініі заўсёды ўваходзяць сьвятары, каб учыніць Богаслужбу;
7 у другую (частку) — адзін раз у год уваходзіць толькі адзін архірэй, і ня бяз крыві, якую прыносіць за сябе і грахі народу.
8 Гэтым Дух Сьвяты пака́звае, (што нам) яшчэ ня адкрыты шлях у Сьвятое Сьвятых, пакуль (законна) дзейнічае першая скінія,
9 якая ёсьць абраз цяперашняга (дагалготскага) часу, калі дары і ахвяры прыносяцца (такія), якія ня маюць сілы зрабіць дасканалым сумленьне таго, хто служыць, —
10 (і тычацца яны) толькі ежы і пітва, і розных абмываньняў і прадпісаны для цела, прызначаныя да часу выпраўленьня.
11 А Хрыстос, Архірэй будучых дабротаў, прыйшоўшы праз большую і дасканалейшую скінію, нярукатворную, гэта значыць ня такой будовы,
12 і ня праз кроў казлоў і (маладых) быкоў, але праз Сваю Кроў увайшоў аднойчы ў Сьвятое Сьвятых, здабыўшы вечнае збаўленьне.
13 Бо калі кроў быкоў і казлоў, і попел цялушкі, пры акрапленьні апаганеных асьвячае, і ачышчае чалавека ад грахоў,
14 то наколькі больш Кроў Хрыста, Які праз Духа Вечнага прынёс Сябе бяззаганнага Богу, ачысьціць сумленьне вашае ад мёртвых учынкаў дзеля таго, каб служыць Богу жывому.
15 І таму Ён, Пасярэднік Новага Запавету, памёр дзеля адкупленьня грахоў, якія былí ўчынены ў першым Запавеце, каб прыкліканыя да вечнай спадчыны атрымалі абяцанае.
16 Бо дзе завяшчаньне, там мусіць прыйсьці сьмерць завяшчальніка;
17 бо завяшчаньне мае сілу пасьля памерлых, і таму ня мае сілы, калі завяшчальнік жывы.
18 Таму і першы (Запавет) быў зацьверджаны ня бяз крыві.
19 Бо калі Масей, абвясьціўшы ўсе прыказаньні Закону ўсяму народу, узяўшы кроў быкоў і казлоў з вадой і чырвонай воўнай, і гізопам акрапіў скрутак (Закону) і ўвесь народ,
20 кажучы: «Гэта кроў Запавету, які запавядаў вам Бог».
21 Таксама акрапіў крывёю і скінію і ўвесь посуд службовы.
22 І амаль ўсё паводля Закону ачышчаецца крывёю, і бяз праліцця крыві ня бывае дараваньня (грахоў).
23 Таму ніабходна (было), каб вобразы (зямная скінія з начыньнем і служэньнем) таго, што ёсьць на нябёсах былі ачышчаемымі тымі (ахвярамі паводля Закону), а самі нябесныя (íснасьці) — (каб былі ачышчаемымі) лепшымі ахвярамі, чым гэтыя (паводля Закону).
24 Бо ня ў рукатворную Сьвятыню ўвайшоў Хрыстос — копію сапраўднай (нябеснай Сьвятыні), але ў самое Неба, каб цяпер зьявіцца перад Абліччам Бога за нас;
25 і ня для таго, каб шматкроць прыносіць Сябе, як архірэй уваходзіць у Сьвяцілішча кожны год з чужой крывёю,
26 інакш Яму належала б шматкроць пакутаваць ад заснаваньня сьвету; а цяпер, пад канец вякоў Ён зьявіўся адзін (рашаючы) раз дзеля зьнішчэньня грэху праз Сваю ахвяру.
27 І як усім людзям прызначана аднойчы памерці, а пасьля гэтага суд,
28 так і Хрыстос, адзін раз прынёсшы Сябе ў ахвяру для таго, каб зьняць грахі з многіх, у другі раз ужо бяз ахвяры за грахі зьявіцца тым, хто Яго чакае на збаўленьне.

Комментарии Скоуфилда

27 Смерть (физическая). Краткое пояснение:
1) Физическая смерть является последствием греха (Быт 3:19), и универсальность ее подтверждается универсальностью греха (Рим 5:12−14).
2) Физическая смерть затрагивает только тело и не ведет ни к прекращению жизни, ни к умерщвлению сознания (Авв 2:5, примеч.; Лк 16:23, примеч.; Откр 6:9−10).
3) Всякая физическая смерть оканчивается воскресением тела. См. «Воскресение» (Иов 19:25; 1Кор 15:52, примеч.).
4) Поскольку физическая смерть есть последствие греха, то для искупленных она не является неизбежной (Быт 5:24; 1Кор 15:51−52; 1Фес 4:15−17).
5) В физической смерти верующего есть специфическая особенность: его тело может быть в любой момент «пробуждено», поэтому она называется «сном» (Флп 3:20−21; 1Фес 4:14−18).
6) Душа и дух живут, несмотря на смерть тела, называемого в Писании хижиной, в которой обитает наше «я», и которой можно «совлечься» (2Кор 5:1−8; ср. 1Кор 15:42−44; 2Пет 1:13−15).
7) Верующий по смерти «облекается в небесное свое жилище», в ожидании воскресения этой «земной хижины», и сразу же попадает в присутствие Господа (2Кор 5:1−8; Флп 1:23; Лк 23:43). О смерти же Христа смотрите Мф 27:50, примеч.



2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.