4 царстваў 23 глава

Чацьвёртая кніга царстваў
Пераклад Васіля Сёмухі → Новой Женевской Библии

Пераклад Васіля Сёмухі

1 І паслаў цар, і сабралі да яго ўсіх старэйшынаў Юды і Ерусаліма.
2 І пайшоў цар у дом Гасподні, і ўсе Юдэі, і ўсе жыхары Ерусаліма зь ім, і сьвятары, і прарокі, і ўвесь люд ад малога да вялікага, і прачытаў уголас ім усе словы кнігі запавета, знойдзенай у доме Гасподнім.
3 Потым устаў цар на ўзвышанае месца і даў перад домам Гасподнім запавет — трымацца Госпада і захоўваць наказы Ягоныя і адкрыцьці Ягоныя, і пастановы Ягоныя, ад усяго сэрца і ад усёй душы, каб выканаць словы запавету гэтага, напісаныя ў кнізе гэтай. І ўвесь народ уступіў у запавет.
4 І загадаў цар Хэлкію першасьвятару і іншым сьвятарам і дазорным каля парога вынесьці з храма Гасподняга ўсе рэчы, зробленыя дзеля Ваала і дзеля Астарты і дзеля ўсяго воінства нябеснага, і спаліў іх за Ерусалімам у даліне Кедрон, і загадаў попел ад іх аднесьці ў Вэтыль.
5 І пакінуў жрацоў, якіх паставілі цары Юдэйскія, каб учыняць дымленьне на вышынях у гарадах Юдэйскіх і ваколіцах Ерусаліма, — і якія кадзілі Ваалу, сонцу, і месяцу, і сузор’ям і ўсяму воінству нябеснаму;
6 І вынес Астарту з дома Гасподняга за Ерусалім да патока Кедрон і спаліў яе каля патока Кедрон, і сьцёр яе ў пыл і кінуў пыл яе на могілках агульнанародных;
7 і разбурыў дамы блудныя, якія былі пры храме Гасподнім, дзе жанчыны ткалі вопратку Астарце;
8 і вывеў усіх жрацоў з гарадоў Юдэйскіх, і спаганьбіў вышыні, на якіх учынялі дымленьне жрацы, ад Гевы да Вірсавіі, і разбурыў вышыні перад брамаю — тую, якая перад уваходам у браму Ісуса начальніка горада, і тую, якая зь левага боку каля гарадское брамы.
9 Зрэшты жрацы вышыняў ня прыносілі ахвяр на ахвярніку Гасподнім у Ерусаліме, а праснакі елі разам з братамі сваімі.
10 І спаганьбіў ён Тафэт, што ў даліне сыноў Энома, каб ніхто не праводзіў сына свайго і дачкі сваёй праз агонь Малоху;
11 і адмяніў коней, якіх ставілі цары Юдэйскія сонцу перад уваходам у дом Гасподні паблізу пакояў Нэтан-Мэлэха еўнуха, што ў Фарурыме, калясьніцы сонца спаліў агнём.
12 І ахвярнікі на даху сьвятліцы Ахазавай, якія зрабілі цары Юдэйскія, і ахвярнікі, якія зрабіў Манасія на абодвух дварах дома Гасподняга разбурыў цар і выкінуў адтуль, і кінуў пыл іх у паток Кедрон.
13 І вышыні, якія каля Ерусаліма, направа ад Алейнай гары, якія спарудзіў Саламон, цар Ізраілеў, Астарце, мярзоце Сідонскай, і Хамосу, мярзоце Маавіцкай, і Мілхому, мярзоце Аманіцкай, спаганьбіў цар;
14 і паламаў статуі, і высек дубровы, і напоўніў месца іх касьцямі чалавечымі.
15 Таксама і ахвярнік, які ў Вэтылі, вышыню, спаруджаную Ераваамам, сынам Наватавым, які ўвёў Ізраіля ў грэх, — таксама і ахвярнік той і вышыню ён разбурыў, і спаліў гэтую вышыню, сьцёр у пыл, і спаліў дуброву.
16 І зірнуў Ёсія, і ўбачыў магілы, якія там на гары, і паслаў, і ўзяў косьці з магілаў, і спаліў на ахвярніку, і спаганьбіў яго па слове Гасподнім, якое абвясьціў чалавек Божы, які прадказаў падзеі гэтыя,
17 і сказаў Ёсія: што гэта за помнік, які я бачу? І сказалі яму жыхары горада: гэта магіла чалавека Божага, які прыходзіў зь Юдэі, і абвясьціў пра тое, што ты робіш над ахвярнікам Вэтыльскім.
18 І сказаў ён: пакіньце яго ў спакоі, ніхто хай не чапае касьцей ягоных. І пахавалі косьці яго і косьці прарока, які прыходзіў з Самарыі.
19 Таксама і ўсе капішчы вышыняў у гарадах Самарыйскіх, якія спарудзілі цары Ізраільскія, прагняўляючы Госпада, разбурыў Ёсія, і зрабіў зь імі тое самае, што зрабіў у Вэтылі;
20 і закалоў усіх жрацоў вышыняў, якія там былі, на ахвярніках, і спаліў косьці чалавечыя на іх, — і вярнуўся ў Ерусалім.
21 І загадаў цар усяму народу, сказаўшы: учынеце пасху Госпаду Богу вашаму, як напісана ў гэтай кнізе запавета, —
22 таму што ня была ўчынена такая пасха ад дзён судзьдзяў, якія судзілі Ізраіля ва ўсе дні цароў Ізраільскіх і цароў Юдэйскіх;
23 а на васемнаццатым годзе цара Ёсіі была ўчынена гэтая пасха Госпаду ў Ерусаліме.
24 І закліначоў мёртвых, і чараўнікоў, і тэрафімаў, і ідалаў, і ўсе мярзоты, якія паяўляліся ў зямлі Юдэйскай і ў Ерусаліме, зьнішчыў* словы закона, напісаныя ў кнізе, якую знайшоў Хэлкія сьвятар у доме Гасподнім.
25 Падобнага да яго ня было цара да яго, які зьвярнуўся б да Госпада ўсім сэрцам сваім, і ўсёю душою сваёю, і ўсімі сіламі сваімі, па ўсім законе Майсеевым; і пасьля яго не паявіўся падобны да яго.
26 Аднак жа Гасподзь не адклаў вялікай лютасьці гневу Свайго, якою загарэўся гнеў Ягоны і на Юду за ўсе зьнявагі, якімі ўгневаў Яго Манасія.
27 І сказаў Гасподзь: і Юду адкіну ад аблічча Майго, як адкінуў Я Ізраіля, і адкіну горад гэты, Ерусалім, які Я выбраў, і дом, пра які Я сказаў: будзе імя Маё там.
28 Астатняе пра Ёсію, пра ўсё, што ён зрабіў, напісана ў летапісе цароў Юдэйскіх.
29 У дні ягоныя пайшоў фараон Нэхаа, цар Егіпецкі, супроць цара Асірыйскага на раку Еўфрат. І выйшаў цар Ёсія насустрач яму, і той забіў яго ў Мэгідоне, калі ўбачыў яго.
30 І рабы ягоныя павезьлі яго мёртвага з Мэгідона, і прывезьлі яго ў Ерусалім, і пахавалі яго ў магільніцы ягонай. І ўзяў народ землі Ёахаза, сына Ёсіінага, і памазалі яго і паставілі царом замест бацькі ягонага.
31 Дваццаць тры гады было Ёахазу, калі зацараваў, і тры месяцы валадарыў у Ерусаліме; імя маці ягонай Хамутал, дачка Ераміі, зь Ліўны.
32 І рабіў ён благое ў вачах Гасподніх ва ўсім так, як рабілі бацькі ягоныя.
33 І затрымаў яго фараон Нэхаа ў Рыўле, у зямлі Эматскай, каб ён не валадарыў у Ерусаліме, — і наклаў спагону на зямлю ягоную сто талантаў срэбра і талант золата*.
34 І паставіў царом фараон Нэхаа Эліякіма, сына Ёсіінага, замест Ёсіі, бацькі ягонага, і памяняў імя ягонае на Ёакіма; а Ёхаза ўзяў і вывез у Егіпет, дзе ён і памёр.
35 І срэбра і золата даваў Ёакім фараону; ён зрабіў ацэну зямлі, каб даваць срэбра па загадзе фараона; ад кожнага народу зямлі, паводле ацэны сваёй, ён спаганяў срэбра і золата, каб аддаваць фараону Нэхаа.
36 Дваццаць пяць гадоў было Ёакіму, калі зацараваў, і адзінаццаць гадоў валадарыў у Ерусаліме; імя маці ягонай Зэбуда, дачка Фэдаі, з Румы.
37 І рабіў ён неспадобнае ў вачах Гасподніх ва ўсім так, як рабілі бацькі ягоныя.

Новой Женевской Библии

23:1 старейшин. См. 3Цар 8:1.

23:2 книги завета. Доподлинно не известно, что именно содержал в себе этот найденный в храме свиток. Обычно собственно «книгой завета» считается Исх, гл. 20−23, однако маловероятно, чтобы в данном случае речь шла только об этом фрагменте. Судя по тому, на какие преобразования подвигло Иосию прочтение найденного в храме свитка (ст. 4−24), можно предположить, что он содержал один из списков книги Второзакония (22:8) или даже целый корпус законодательных текстов, в состав которого входило и Второзаконие.

23:3 возвышенное место. Имеется в виду возвышение перед главным входом в храм.

заключил пред лицем Господним завет. Иосия, как до него Моисей (Исх 24:1−8; Втор 29:1), Иисус Навин (Нав 24:1−28) и Иоадай (11:17), приводит народ к подтверждению и обновлению его обязательств перед Богом. Во время посвященных этому событию богослужений народ давал обещание соблюдать Божии заповеди и уставы.

от всего сердца и от всей души. См. Втор 6:5 и слова Иисуса Христа о законе (Мф 26:26−29).

23:4 Ваала. См. ком. к 3Цар 16:31.

Астарты. См. ком. к 3Цар 11:5.

воинства небесного. См. 17:16 и 21:3.

прах их отнести в Вефиль. Вефиль был одним из двух городов, в которых Иеровоам I установил изваяния золотых тельцов, введя тем самым чуждый Израилю культ (3Цар 12:26−33). Перенесением праха сожженных идолов в Вефиль Иосия оскверняет центр насаждавшегося Иеровоамом культа (см. также ст. 15−20).

23:5 отставил жрецов, которых поставили цари Иудейские. См. Ос 10:5; Соф 1:4.

на высотах. См. ком. к 3Цар 3:2.

Ваалу. См. ком. к 3Цар 16:31.

солнцу, и луне, и созвездиям, и всему воинству небесному. См. 17:16 и 21:3.

23:6 Астарту. См. 21:7 и ком. к 3Цар 11:5.

сжег ее... и истер ее в прах. Таким же образом Моисей поступил со сделанным израильтянами изваянием золотого тельца (Исх 32:20; Втор 9:21).

бросил прах ее на кладбище общенародное. Этим поступком был осквернен прах изваяния Астарты, но не кладбище (Чис 19:16; Иер 26:23).

23:7 домы блудилищные. См. ком. к 3Цар 14:24.

23:8 вывел всех жрецов из городов Иудейских. По всей вероятности, речь здесь идет не о жрецах языческих богов (ст. 5), а о священниках, служивших Господу. Эту фразу, следует понимать в том смысле, что Иосия собрал священников со всей Иудеи в Иерусалим, вновь возвратив иерусалимскому храму статус единой святыни Господа.

от Гевы до Вирсавии. Гева находилась на северной границе Иудейского царства, а Вирсавия — на южной. Таким образом, предпринятые Иосией преобразования религиозной жизни народа охватывали собой всю территорию страны.

23:9 не приносили жертв на жертвеннике Господнем. Закон позволял священникам из других городов принимать участие в богослужениях в центральном святилище наравне с постоянно там служащим священством (Втор 18:6−8). Однако многие провинциальные священники не всегда с полной достоверностью могли доказать свое происхождение от Аарона (3Цар 12:31; 3Цар 13:33) и потому допускались к исполнению лишь вспомогательных функций в храмовом богослужении.

опресноки же ели вместе с братьями своими. Провинциальные священники имели право на часть провизии, предназначавшейся для священства, постоянно служащего в центральном святилище (Лев 2:10; Лев 6:16−20).

23:10 Тофет, что на долине сыновей Еннома. Находившееся неподалеку от Иерусалима место жертвоприношения детей Молоху (16:3; 21:6; Ис 30:33; Иер 7:31−32; Иер 19:5−6).

Молоху. См. ком. к 3Цар 11:5.

23:11 коней, которых ставили цари Иудейские солнцу. Солнце считалось богом или богиней у многих из соседних с Израилем народов. Лошадям же отводилась значительная культовая роль в Ассирии: так, белые лошади связывались с поклонением божествам Ашшуру и Сину. В Иерусалиме, в девяноста метрах от храма, археологами были обнаружены глиняные статуэтки лошадей, головы которых украшены дисками, изображающими, по мнению многих специалистов, солнце.

23:12 жертвенники... разрушил царь. Разрушая перечисленные жертвенники на которых свершались жертвоприношения небесным светилам, Иосия уничтожает зло, сотворенное Ахазом (16:3, 4, 10−16), Манассией (21:3) и Амманом (21:22−23).

23:13 высоты, которые... устроил Соломон. Из всех царей Иудеи только у Иосии хватило духа разрушить языческие жертвенники, которые Соломон построил для своих иноземных жен (3Цар 11:1 — 8.33).

23:14 изломал статуи, и срубил дубравы. Речь идет об осквернении Иосией языческих святилищ, устроенных еще Ровоамом (3Цар 14:23).

23:15 жертвенник, который в Вефиле. См. 3Цар 12:32−33. Неясно, разрушил ли Иосия также и святилище Иеровоама I в Дане (3Цар 12:29−30), или оно по-прежнему сохранялось.

23:16 могилы. В этих могилах покоились останки поставленных Иеровоамом жрецов Ваала (3Цар 12:31−32; 3Цар 13:2).

по слову Господню. См. 3Цар 13:1−32.

23:18 из Самарии. В данном случае это название скорее относится к бывшему царству Израильскому (ст. 19; 17:24, 29; 3Цар 13:32), чем к его столице Самарии. Пророк, чьи кости обнаружил Иосия, был родом из Вефиля; Самария же в его время еще не была построена (3Цар 16:24).

23:19 в городах Самарийских. Начав свои преобразования за пределами Иудеи с города Вефиля, Иосия вскоре распространил их на всю территорию бывшего северного царства.

23:20 заколол всех жрецов высот. См. Втор 13:6−18; Втор 17:2−7.

23:21 как написано в сей книге завета. Имеется в виду то место Второзакония (Втор 16:1−8), в котором предписывается свершать пасхальную жертву только в центральном святилище. До того как народу Божиему было дано это предписание Пасха праздновалась каждым в своем доме (Исх 12:1−13, 21−49).

23:23 в восемнадцатый год. Иосии к этому времени исполнилось двадцать шесть лет.

23:24 вызывателей мертвых, и волшебников. Вызыватели мертвых и волшебники в большом количестве распространились в Иудее в царствование Манассии (21:6).

терафимов. Так назывались изваяния домашних божеств (см. Быт 31:19; Суд 17:5; 1Цар 19:13).

чтобы исполнить слова закона. См. ком. к ст. 2 и 22:8.

23:26 Однакож Господь не отложил великой ярости гнева Своего. Благие преобразования Иосии лишь отсрочили, но не отменили исполнение воли Господа, за грехи Манассии обрекшего Свой народ на изгнание и плен (см. ком. к 21:13−15).

23:28 в летописи царей Иудейских. См. ком. к 3Цар 11:41.

23:29 Нехао. Этот фараон правил Египтом с 610 по 595 г. до Р.Х.

против царя Ассирийского. К описываемому моменту сильнейшей на Ближнем Востоке державой стал Вавилон, Ассирийская же империя переживала закат своего могущества. Поход фараона Нехао, видимо, имел целью помочь Ассирии противостоять натиску вавилонян.

вышел царь Иосия навстречу ему, и тот умертвил его. Не ясно, погиб ли Иосия от руки Нехао в битве или же попал в плен и был казнен фараоном.

23:30 народ земли. См. ком. к 11:14.

Иоахаза. Иоахаз (в других местах называемый Селлумом) был избран преемником Иосии, несмотря на то, что он являлся самым младшим из сыновей погибшего царя (1Пар 3:15; Иер 22:11). Причиной этого могла быть поддержка Иоахазом антиегипетской линии отца.

помазали его. См. ком. к 3Цар 1:34.

23:31−35 В этих стихах содержится краткий обзор недолгого царствования Иоахаза, который «делал... неугодное в очах Господних» (ст. 32). Фараон вскоре силой увез Иоахаза в Египет, поставив на его место другого сына Иосии Елиакима (переименованного им в Иоакима).

23:31 три месяца царствовал. Царствование Иохаза укладывается в 609 г. до Р.Х.

дочь Иеремии. Это не пророк Иеремия, о котором сказано, что он был родом из Анафофа (Иер1:1).

из Ливны. См. ком. к 8:22.

23:33 в Ривле, в земле Емафской. В Ривле, городе на реке Оронт, устраивали свои ставки Нехао, а позднее Навуходоносор (25:6).

23:34 Елиакима ... Иоакима. Принимая от зависимых правителей клятвы вассальной верности, ассирийские властители иногда по своему желанию давали вассалам новое имя. Фараон Нехао следует, по всей видимости, их примеру.

23:35 от каждого из народа земли... он взыскивал серебро и золото. Основные налоговые тяготы Иоаким возложил на ту часть населения, которая привела к власти Иоахаза (ст. 30).

23:36 — 24:7 В этих стихах вкратце излагается история царствования в Иудее Иоа-кима, одним из важнейших эпизодов которого стало восстание царя против власти Вавилона. Автор стремится возможно яснее показать, что обрушившиеся на Иудею несчастия явились исполнением суда Божиего за грехи Манассии (24:2−4; 21:10−15).

23:36 одиннадцать лет царствовал. Иоаким царствовал с 609 по 598 г. до Р.Х.

из Румы. Поселение приблизительно в двадцати двух километрах от Галилейского моря.

Примечания:

 
Пераклад Васіля Сёмухі
24 У друкаванай версіі прапушчана выраженіе: «Ёсія, каб выканаць». Павінна быць: «І закліначоў мёртвых, і чараўнікоў, і тэрафімаў, і ідалаў, і ўсе мярзоты, якія паяўляліся ў зямлі Юдэйскай і ў Ерусаліме, зьнішчыў Ёсія, каб выканаць словы закона, напісаныя ў кнізе, якую знайшоў Хэлкія сьвятар у доме Гасподнім.».
33 У друкаванай версіі: «сто талантаў золата». Павінна быць: «талант золата».
 
 


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.