Юда Ап., сын Альфэя, брат Якуба Малодшага, а зн. і Збавіцеля, званы такжа Тадэвам і Левім, праводзіў сваё апастольства ў Сырыі, дзе і памёр мучаніцкай сьмерцю ў Араце (сянняшнім Бэйруце). Ліст ягоны, перасьцерагаючы прад блуднаверствам і заахвочваючы да жыцьця чэснага, адзначаецца жывым, моцна імпрэкацыйным стылем ды знатоцтвам традыцыі жыдоўскае, Старога Запавету. Напісаны між 62−64 г., перад другім Лістом Сьв. Пятра які ўжо знаў яго і дакладней выкладаў некаторыя думкі ягоныя. Ёсьць ён дэўторокананічным, бо ня быў, як кажа Сьв. Гэранім, праз некаторыя стараветныя аўтарытэты прызнаваны дзеля цытаты ў ім апокрыфічнай кнігі Гэноха, а дзе-якія пратэстанты не ўважаюць яго за кананічны й сяння. Але факт гэнай цытаты не аспрэчвае тэорыі біблійнага натхнення, таму гэткіх цытатаў ёсьць і болей. Эўзэбіус сьветчыць аб шырокім прызнаванні яго за натхнёны.

Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Юды, введение. Пераклад П. Татарыновіча

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.



2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.