Выхад 36 глава

Кніга Выхад
Пераклад Антонія Бокуна → Комментарии МакДональда

Пераклад Антонія Бокуна

1 І зробіць Бэцалеэль, і Агаліяў, і кожны мудры сэрцам, якому даў ГОСПАД мудрасьць і разумнасьць у нутры іхнім, каб маглі зрабіць усю працу для служэньня ў сьвятыні, усё, як загадаў ГОСПАД».
2 І паклікаў Майсей Бэцалеэля, і Агаліява, і кожнага мудрага сэрцам, якому ГОСПАД даў мудрасьць у сэрца ягонае, усіх, каго прынукала сэрца ягонае ўзяцца за працу і зрабіць яе.
3 І ўзялі яны ад аблічча Майсея ўсе дары, якія прынесьлі сыны Ізраіля на працы для служэньня ў сьвятыні, каб зрабіць яе. І яны прыносілі да яго яшчэ дабраахвотна кожную раніцу.
4 І прыйшлі ўсе мудрыя, якія рабілі ўсялякія працы ў сьвятыні, кожны ад працы сваёй, якою яны займаліся,
5 і сказалі Майсею, кажучы: «Народ вельмі шмат прыносіць, больш, чым патрэбна для працы, якую загадаў ГОСПАД зрабіць».
6 І загадаў Майсей, і абвешчана было ўголас у табары, кажучы: «Ані мужчына, ані жанчына няхай ня робяць ужо нічога як дар для сьвятыні». І перастаў народ прыносіць [дары].
7 І прынесенага на работу было даволі на ўсялякую працу, якую належала зрабіць, і яшчэ заставалася.
8 І зрабілі ўсе мудрыя сэрцам, якія займаліся працаю ў Сялібе, дзесяць палотнаў з кручанага вісону, блакіту, пурпуру і барвовага кармазыну, і херувімаў майстэрскай работай зрабілі на іх.
9 Даўжыня аднаго палатна — дваццаць восем локцяў, а шырыня аднаго палатна — чатыры локці. Адна мера для ўсіх палотнаў.
10 І злучыў [Бэцалеэль] пяць палотнаў адно з адным, і пяць [іншых] палотнаў злучыў адно з адным.
11 І зрабіў пяцелькі з блакіту на краі аднаго палатна для спінаньня; гэтак зрабіў ён на краі апошняга палатна, для спінаньня з іншага боку.
12 Пяцьдзясят пяцелек зрабіў ён на адным палатне, і пяцьдзясят пяцелек зрабіў на канцы палатна для спінаньня з другім; пяцелькі гэтыя — насупраць адна адной.
13 І зрабіў пяцьдзясят гачыкаў залатых, і злучыў гачыкамі палотны адно з адным, і сталася Сяліба адным [цэлым].
14 І зрабіў палотны з казінае [поўсьці] для намёту Сялібы; адзінаццаць палотнаў зрабіў іх.
15 Даўжыня аднаго палатна — трыццаць локцяў, і чатыры локці — шырыня аднаго палатна; мера адна для адзінаццаці палотнаў.
16 І злучыў ён пяць палотнаў асобна, і шэсьць палотнаў асобна.
17 І зрабіў пяцьдзясят пяцелек на краі палатна на канцы для спінаньня, і пяцьдзясят пяцелек зрабіў на краі палатна для спінаньня з іншага боку.
18 І зрабіў пяцьдзясят гачыкаў мядзяных для злучэньня намёту, каб быў адным [цэлым].
19 І зрабіў пакрыцьцё на намёт са скураў бараноў, фарбаваных на чырвона, і пакрыцьцё на верх са скураў тахаш.
20 І зрабіў дошкі для Сялібы, якія будуць стаяць [проста], з дрэва акацыі.
21 Дзесяць локцяў — даўжыня дошкі, і паўтары локці — шырыня адной дошкі.
22 Па два шыпы ў кожнай дошцы, асаджаныя адзін насупраць другога; гэтак зрабіў ён у-ва ўсіх дошках Сялібы.
23 І зрабіў дошкі для Сялібы — дваццаць дошак для паўднёвага боку, [што глядзіць] на поўдзень.
24 І сорак срэбных падставак зрабіў пад дваццаць дошак: дзьве падстаўкі пад адну дошку да двух шыпоў ейных, і дзьве падстаўкі пад другую дошку да двух шыпоў ейных.
25 І да другога боку сялібы, [што глядзіць] на поўнач, зрабіў дваццаць дошак,
26 і сорак падставак для іх срэбных: дзьве падстаўкі пад адну дошку, і дзьве падстаўкі пад другую дошку.
27 І да задняга боку Сялібы, [што глядзіць] на захад, зрабіў шэсьць дошак.
28 І дзьве дошкі зрабіў для вуглоў Сялібы пры [заходнім] боку.
29 І яны былі злучаныя ўнізе, і разам злучаныя ўгары адным колцам. Гэтак зрабіў ён з імі абедзьвума на абодвух вуглах.
30 І [так] было восем дошак, і падставак іхніх срэбных шаснаццаць, дзьве падстаўкі пад адну дошку, і дзьве падстаўкі пад другую дошку.
31 І зрабіў ён жэрдкі з дрэва акацыі, пяць [жэрдак] да дошак аднаго боку сялібы,
32 і пяць жэрдак да дошак другога боку сялібы, і пяць жэрдак да дошак задняга боку сялібы.
33 І зрабіў сярэднюю жэрдку, што праходзіла пасярэдзіне дошак ад аднаго канца да другога.
34 І дошкі пакрыў золатам; і колцы на іх для ўкладаньня жэрдак зрабіў з золата, і жэрдкі пакрыў золатам.
35 І зрабіў заслону з блакіту, пурпуру, барвовага кармазыну і кручанага вісону; і мастацкай работай зрабіў на ёй херувімаў.
36 І зрабіў да яе чатыры слупы з акацыі, і пакрыў іх золатам, і кручкі на іх — залатыя, і выліў да іх чатыры падстаўкі срэбныя.
37 І зрабіў заслону на ўваходзе намёту з блакіту, пурпуру, барвовага кармазыну і кручанага вісону, гафтаванае работы,
38 і слупоў для яе пяць з кручкамі да іх, і пакрыў вярхі іхнія і клямкі іхнія золатам, і [выліў] да іх пяць падставак мядзяных.

Комментарии МакДональда

36:2−7 Искусные мастера уже начали строить святилище, но каждое утро люди приносили столько материалов, что Моисею пришлось объявить о прекращении сбора пожертвований.

С 8 стиха главы 36 до конца главы 39 приводится подробное описание сооружения скинии и ее принадлежностей. Многие подробности повторяются снова. Это говорит о том, что Богу никогда не надоедают те вещи, которые указывают на Его возлюбленного Сына.

2. Покрывала для скинии (36:8−19)

Внутренняя завеса, сделанная из тонкого льна, называлась «скинией» (ст. 8). Далее шли покрывала скинии из козьей шерсти, называемые «шатром» (ст. 14). Так называемый «покров скинии» был сделан из бараньих кож и кож синих или барсучьих (или, возможно, кож тюленей или дельфинов) (ст. 19).

3. Брусья с трех сторон скинии (36:20−30)

Эти брусья были сделаны из дерева ситтим (акации) — единственного дерева, используемого в скинии. Это прекрасное дерево цветет в засушливых местах, и оно практически не портится. Подобным образом Господь Иисус взошел, как росток из сухой земли (Ис 53:2), обладал нравственной красотой, и Он вечен.

4. Шесты для поддержки брусьев (36:31−34)

Четыре шеста было видно, а один не было видно, потому что он проходил посередине брусьев. Невидимый шест является хорошей иллюстрацией Святого Духа, соединяющего верующих «в святый храм в Господе» (Еф 2:21−22). Четыре других шеста могут символизировать общую для всех верующих жизнь, любовь, положение и исповедание веры.

5. Завеса перед входом в Святое Святых (36:35−36)

Эта завеса символизирует плоть Иисуса Христа, разорванную на Голгофе (Евр 10:20) для того, чтобы открыть нам доступ к Богу. Считается, что херувимы, изображенные на завесе, представляют собой стражей праведного трона Бога.

6. Завеса перед входом в святилище (36:37−38)

Эта завеса, как и предыдущая, была сшита из того же материала, что и завеса на входе в ворота. Она также напоминает о том, что Христос — единственный путь к Богу.



2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.