Псалтыр 81 псалом

Псалтыр
Пераклад Яна Станкевіча → Толкования Августина

Пераклад Яна Станкевіча

1 Кіраўніку хору. На Ґіфскай музыцкай снадзі. Асафова.
2 Пейце Богу, сіле нашай; гукайце Богу Якава;
3 Завядзі песьню, і дайце бубён, гарпу прыемную разам ізь ліраю;
4 Трубіце ў рог на маладзіку, у поўню, у сьвята наша;
5 Бо ўстава Ізраеля гэта, права Бога Якававага.
6 На сьветчаньне ў Язэпу Ён пастанавіў гэта, як ступіў на зямлю Ягіпецкую. Мову, каторае ня знаў, я чуў:
7 «Я адхінуў ад цяжару плячо ягонае, рукі ягоныя вывальніў ад каша.
8 У ўціску ты гукаў, і Я выбавіў цябе; Я адказаў табе ў тайным месцу грому, прабаваў цябе на водах Мерывы. Сэля.
9 Слухай, людзе Мой, і Я буду сьветчыць табе; О Ізраелю, калі б ты паслухаў Мяне!
10 Хай ня будзе ў цябе чужога бога, і ня кланяйся богу чужаземнаму.
11 Я — СПАДАР, Бог твой, Каторы ўзьвёў цябе ізь зямлі Ягіпецкае; шырака рашчыні рот свой, і Я напоўню яго.
12 І ня слухаў люд Мой голасу Майго, Ізраель не хацеў Мяне;
13 І Я пусьціў іх на ўпорлівасьць сэрцаў іхных, хай ідуць подле радаў сваіх.
14 О каб люд Мой паслухаў Мяне, каб Ізраель хадзіў па дарогах Маіх!
15 Яшчэ крыху, і Я ўборзьдзе непрыяцеляў іхных услышыў бы, і на ўцісканьнікаў іхных павярнуў бы руку Сваю;
16 Ненавідзячыя СПАДАРА зьгіналіся б перад імі, і трываў бы на векі іх час;
17 Я жывіў бы вас тукам пшонкі і мёдам із скалы насыціў бы вас».

Толкования Августина

К этой главе нет комментариев.



2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.