Псалтыр 62 псалом

Псалтыр
Пераклад Яна Станкевіча → Толкования Августина

Пераклад Яна Станкевіча

1 Кіраўніку хору. Подле Ідуфуна. Псальма Давідава.
2 Адно ў Богу сьцішаецца душа мая, ад Яго спасеньне мае;
3 Адно Ён скала мая а спасеньне мае, высокі горад мой: не пахіснуся шмат.
4 Пакуль вы будзеце нападаць на людзіну і забіваць яе? Усі вы, як сьцяна, што нахінулася, як плот павалены.
5 Яны зраджаюцца ськінуць яго з вышыні; упадабалі ману; вуснамі дабраславяць, а ў нутру сваім клінуць. Сэля.
6 Адно ў Богу сьцішайся, душа мая, бо ад Яго надзея мая;
7 Адно Ён горад мой а спасеньне мае, высокая вежа мая: не пахіснуся.
8 У Богу спасеньне мае а чэсьць мая; моцная скала мая, прытулішча мае ў Богу.
9 Людзе! спадзявайцеся на Яго ў кажным часе; вылівайце перад Ім сэрца свае: Бог уцёк нам. Сэля.
10 Адно дзьмухненьне сынове людзкія, адно брахня сынове мужоў; на вазе, калі палажыць іх, яны разам дзьмухненьне.
11 Не спадзявайцеся на ўсілства, ня майце пустое спадзевы на глабаньне; ях багацьце павялічаецца, не прыкладайце сэрца.
12 Аднойчы Бог казаў, двойчы я чуў гэта, што сіла ў Богу,
13 І што ў Цябе, Спадару, міласэрдзе; бо Ты адплачуеш чалавеку подле ўчынку ягонага.

Толкования Августина

К этой главе нет комментариев.



2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.