1 Гэта ўжо вось другі ліст пішу вам, умілаваныя; у вадным і другім жадаю падбадзёрыць чыстыя думкі вашыя, прыпамінайчы,
2 каб вы не зацерлі ў сваёй памяці раней сказаныя словы Прарокаў ды пераданую вашымі Апосталамі запавесьць. Ўсеспадара й Збавіцеля нашага.*
3 Тое перадусім ведайце, што ў вапошніх днях выступяць з кпінамі насьмявальнікі, ведзеныя сваёю похатнаю трасцаю,
4 і пытацімуць: Дзеж тое запавешчанне й прыйсьцё яго? Адкалі бо сталі ўміраць айцы, ўсё гэтак застаецца, як ад пачатку стварэння.
5 Так гадаючыя ня ведаюць таго, што словам Божым неба і зямля калісь з вады і праз воду паўсталі,
6 таму і загінуў тагдышні сьвет, затоплены вадою.
7 А сянняшнія нябёсы й зямля, тымжа словам (Божым) утрымліваныя, захоўваюцца для вагню на дзень суду і загубы людзей бязбожных.*
8 Ды тое не павінна быць тайнае вам, умілаваныя, што ў Бога адзін дзень, як тысяча гадоў, а тысяча гадоў дзень адзін (Пс. 89:5).
9 Не марудзіць Бог у зьдзейсьнені свайго абяцаньня, як некаторым марудзтвам здаецца, калі абходзіцца з вамі доўгацярпліва, ня хочучы каго загубіць, але давясьці да каяння.
10 Дзень-жа Госпадаў прыйдзе, як злодзей ноччу, прамінуць тады нябёсы з гвалтоўным шумам, стыхіі ад жары растопяцца, згарыць і зямля з усімі творамі на ёй.*
11 Калі вось гэтак усёчыста мае рухнуць, то якіміж павінны быць у сьвятым сужывецтве й пабожнасьці вы,
12 прагна чакаючыя прыйсьця дня Божага, ў якім пламянеючае неба разрухнецца, а стыхіі разжараныя счануць?
13 Мы-ж водле ягонага абяцання — чакаем новага неба й новае зямлі, на якіх зажыве праўда.
14 Таму, найдаражэйшыя, чакаючы гэтага, старайцеся зьявіцца прад ім неапаганенымі й бязьвіннымі ды ў згодзе,
15 а паўстрымнасьць Божу уважайце за збаўленне, як і найдаражэйшы брат наш Павал, дзякуючы атрыманай мудрасьці пісаў вам (Рым. 2:4),*
16 ды як і ў ва ўсіх лістох аб гэтым гавора, ў якіх ёсьць дзе-што й цяжказразумелае і людзі недавучаныя ці неастоістыя выкрыўляюць гэта, як і другія Пісанні, на сваю загубу.*
17 Вы-ж, дарагіе, аб гэтым ужо спапярэджаныя, сьцеражэцеся, каб не апанадзіцца маною самадураў ды не адпасьці ад свае стойкасьці,
18 але ўзрастаць у ласцы й пазнані Усеспадара і Збавіцеля нашага Езуса Хрыстуса. Яму хвала і цяпер і ў дзень вечнасьці. Амэн.

Примечания к тексту

2 запавесьць = аб другім прыйсьці Збавіцеля на Апошні Суд, аб якім навучалі стараветныя прарокі й вучні Хрыстуса, а якое запярэчвалі тамашнія гэрэтыкі.

7 Кажнаму сяння, навет мінімальна адукаванаму, ведама, што сьвет ад пачатку свайго паўстання прайшоў дый прайходзіць перамены. Як некалі нп. вада патопу зьмяніла аблічча зямлі, так сянняшняе неба (космос) і зямля ў Судны Дзень абновяцца ў вагні.

10 Дзень Госпадаў прыйдзе, як злодзей = Дзень Апошняга Суду прыдзе неспадзевана, таму трэ праз добрае жыцьцё заўсёды быць гатовым на судзе атрымаць нязьнішчана-шчасьлівае жыцьцё дрцгое, новае (Апокл. 21:1).

15 Паўстрымнасьць Божу = ад карання, цярплівасьць; дзякуючы атрыманай мудрасці = дзяк. ласцы натхнення.

16 цяжказразумелае у сьв. Пісанні, ў даным выпадку Лістох сьв. Паўла, веручыя чытачы не павінны тлумачыць кажны па-свойму, але пільнавацца камэнтару сьв. Эклезіі, як гэта было вышэй сказана.

Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

2 Пятра, 3 глава. Пераклад П. Татарыновіча

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

Я ХОЧУ ПОМОЧЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Библия говорит сегодня
  9. Комментарии Скоуфилда
  10. Комментарии Баркли
  11. Серия комментариев МакАртура
  12. Толкование Феофилакта Болгарского
  13. Новый Библейский Комментарий
  14. Лингвистический. Роджерс
  15. Комментарии Давида Стерна
  16. Ветхий Завет в Новом
  17. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.