Библия Чарняўскі-03 Пераклад Чарняўскага 2003

1 да Карынцянаў, 3 1-ы ліст да Карынцянаў, 3 глава

1 І я не мог да вас, браты, прамаўляць як да духоўных, але як да цялесных, як да немаўлят у Хрысце.
2 Насычаў я вас малаком, а не ежай, бо былі вы яшчэ кволыя. Ды і цяпер вы яшчэ кволыя,
3 дасюль вы яшчэ цялесныя. Бо калі ў вас зайздрасць і нязгода, ці ж вы не цялесныя і ці не робіце па-чалавечаму?
4 Калі адзін кажа: «Я — Паўлаў», а другі: «Я — Апалосаў», — дык ці ж вы не цялесныя?
5 Хто Апалос? Або хто Паўла? Слугі, праз якіх вы ўверылі, ды кожны такі, як яму Госпад даў.
6 Я пасадзіў, Апалос паліў, але Бог даў расці.
7 Не важны той, хто садзіць і хто палівае, але Той важны, Хто дае расці, — Бог!
8 Хто садзіць ды хто палівае — адно і тое ж. Кожны атрымае сваю плату паводле працы сваёй.
9 Мы бо — супрацоўнікі Божыя, а вы — Божая ніва, будоўля Божая.
10 Дадзенай мне Богам ласкай я, як мудры будаўнік, заклаў падмурак, а хто іншы закончыць пабудову. Хай кожны глядзіць, як будуе.
11 Бо ніхто не можа пакласці іншага падмурка апрача таго, які пакладзены, які ёсць Ісус Хрыстос.
12 А ці хто на гэтым падмурку будуе з золата, ці з срэбра, ці з дарагіх камянёў, ці з дрэва, ці з сена, ці з саломы, —
13 праца кожнага выявіцца; дзень бо Госпадаў пакажа, бо ў агні выявіцца, і справа кожнага, якая ёсць, будзе выпрабавана агнём.
14 Той, чыя праца выстаіць, атрымае ўзнагароду,
15 а калі чыя праца згарыць, будзе мець шкоду; сам, аднак, будзе збаўлены, але так, як быццам праз агонь.
16 Ці ж вы не ведаеце, што вы — святыня Божая, ды што Дух Божы жыве ў вас?
17 Калі хто знішчыць святыню Бога, таго знішчыць Бог, бо святыня Божая — святая, і гэта ёсць вы.
18 Няхай ніхто сябе не падманвае; калі хто з вас думае, што ён мудры ў гэтым веку, дык хай станецца неразумным, каб быць мудрым.
19 Бо мудрасць гэтага свету ёсць глупства перад Богам, бо напісана: «Ён зловіць мудрых у іхняй хітрасці»,
20 або ізноў: «Госпад ведае думкі мудрых, што яны пустыя».
21 Дык хай ніхто не хваліцца сярод людзей! Бо ўсё вашае, —
22 ці гэта Паўла, ці Апалос, ці Цэфа, ці свет, ці жыццё, ці смерць, ці цяперашняе, ці будучае, — усё вашае,
23 а вы — Хрыстовыя, а Хрыстос — Божы.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

1-ы ліст да Карынцянаў, 3 глава. Пераклад Чарняўскага 2003

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОДДЕРЖИТЕ НАС

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Библия говорит сегодня
  9. Комментарии Скоуфилда
  10. Комментарии Баркли
  11. Толкование Иоанна Златоуста
  12. Толкование Феофилакта Болгарского
  13. Новый Библейский Комментарий
  14. Лингвистический. Роджерс
  15. Комментарии Давида Стерна
  16. Ветхий Завет в Новом
  17. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.