Библия Чарняўскі-03 Пераклад Чарняўскага 2003

Да Рымлянаў, 1 Ліст да Рымлянаў, 1 глава

1 Паўла, слуга Ісуса Хрыста, пакліканы апостал, прызначаны на добрую вестку  Божую,
2 якую ўжо раней абяцаў Бог праз Сваіх прарокаў у святых Пісаннях,
3 пра Сына Свайго, Які целам стаўся з семя Давіда
4 і ўстаноўлены Сынам Божым у магутнасці згодна Духу святасці праз уваскрэсенне мёртвых, Ісусам Хрыстом, Госпадам нашым.
5 Праз Яго атрымалі мы ласку і апостальства дзеля паслухмянасці ў веры ўсіх народаў у імя Яго,
6 да якіх належыце і вы, пакліканыя Ісусам Хрыстом,
7 усім, што ў Рыме, улюбёным Богам, пакліканым святым: ласка вам і супакой ад Бога, Айца нашага, і Госпада Ісуса Хрыста!
8 Найперш дзякую Богу майму праз Ісуса Хрыста за ўсіх вас, бо пра веру вашу гавораць ва ўсім свеце;
9 сведка мне Бог, Якому служу духам маім, прапаведуючы Евангелле Сына Яго, як я несупынна ўспамінаю вас,
10 у малітвах маіх заўсёды просячы, каб з волі Божай урэшце меў шчасце аднойчы выбрацца ў дарогу адведаць вас.
11 Я прагну бачыць вас, каб надаць вам штосьці ад ласкі духоўнай і падмацаваць вас,
12 гэта значыць суцешыцца супольна з вамі гэтай верай, вашаю і маёю.
13 Хачу, браты, каб вы ведалі, што я часта збіраўся наведаць вас, каб мець нейкі плод і ў вас, як і ў іншых народаў, але меў перашкоды аж дасюль.
14 Я даўжнік Грэкаў і барбараў, як мудрых, так і неразумных.
15 Дык, наколькі ад мяне залежыць, я гатовы несці добрую вестку і вам, тым, што ў Рыме.
16 Бо я не саромеюся добрай весткі: яна ёсць магутнасць Божая на збаўленне кожнаму верніку, перш Юдэю, і Грэку.
17 Бо ў ім аб’яўляецца справядлівасць Божая, з веры да веры, як напісана: «Справядлівы з веры жыць будзе».
18 Гнеў Божы аб’яўляецца з неба на ўсякую бязбожнасць і несправядлівасць людзей, што несправядлівасцю праўду заціскаюць,
19 бо, што магчыма ведаць пра Бога, ім яўна, бо Бог ім гэта аб’явіў.
20 Ды ад стварэння свету нябачнае [Божае], і спрадвечная Яго магутнасць, і Боскасць выяўляюцца розуму праз тое, што створана, так што яны не могуць апраўдацца [ад віны].
21 Бо калі Бога пазналі, не ўславілі Яго як Бога і не дзякавалі, але марнаваліся ў думках сваіх, і прыцемрылася неразумнае сэрца іх.
22 Кажучы аб сабе, што яны мудрыя, сталіся дурнымі,
23 нават славу незнішчальнага Бога замянілі на падобнасць вобразу знішчальнага чалавека, і птушак, і чатырохногіх, і гадаў.
24 Дзеля таго аддаў іх Бог у пажадлівасці сэрцаў іхніх нячыстасці, каб між сабою паганілі целы свае.
25 Бо праўду Божую замянілі на зман і пакланяліся і служылі стварэнню замест Творцы, Які бласлаўлёны навечна. Амін.
26 Таму аддаў іх Бог ганебным жарсцям. Жанчыны іхнія замянілі натуральныя зносіны на праціўныя прыродзе.
27 Падобна і мужчыны, кінуўшы натуральныя зносіны з жанчынай, загарэліся пажадлівасцю адзін да аднаго, мужчыны з мужчынамі сорам робячы і атрымоўваючы для саміх сябе належную адплату за сваю распусту.
28 А таму, што не імкнуліся пазнаць Бога, аддаў іх Бог бязглуздаму розуму, каб рабілі тое, што не належыцца,
29 і напоўненыя яны ўсякаю нягоднасцю, ліхасцю, хцівасцю, непрыстойнасцю, поўныя зайздрасці, забойства, звадкі, ашуканства, злосці, пляткары,
30 паклёпнікі, ненавіснікі Бога, крыўдзіцелі, самахвалы, пыхліўцы, выдумшчыкі ліхога, непаслухмяныя бацькам,
31 неразумныя, падступныя, бязлітасныя і неміласэрныя.
32 Яны, хоць ведаюць суд Божы, што тыя, якія такое робяць, вартыя смерці, ды не толькі самі так робяць, але і спрыяюць тым, што так робяць.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Ліст да Рымлянаў, 1 глава. Пераклад Чарняўскага 2003

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОДДЕРЖАТЬ ДЕНЬГАМИ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Библия говорит сегодня
  9. Комментарии Скоуфилда
  10. Комментарии Баркли
  11. Комментарии Мартина Лютера
  12. Серия комментариев МакАртура
  13. Толкование Иоанна Златоуста
  14. Толкование Феофилакта Болгарского
  15. Новый Библейский Комментарий
  16. Лингвистический. Роджерс
  17. Комментарии Давида Стерна
  18. Ветхий Завет в Новом
  19. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.