Библия Чарняўскі-03 Пераклад Чарняўскага 2003

Да Рымлянаў, 3 Ліст да Рымлянаў, 3 глава

1 У чым жа перавага Юдэяў? Або якая карысць з абразання?
2 Вялікая ва ўсіх адносінах. Перш таму, што ім даверана cлова Божае.
3 Што з таго, што некаторыя не паверылі? Ці ж іх недаверства спустошыць веру Божую?
4 Ніякім чынам! Бо Бог верны, а кожны чалавек ілжывы, як напісана: «Хоць бы ты апраўдаўся ў словах сваіх і перамог, калі будзеш суджаны».
5 Калі ж нашая несправядлівасць падкрэслівае Божую справядлівасць, дык што мы скажам? Ці Бог несправядлівы, калі выяўляе гнеў? — Кажу па-чалавечаму.
6 Ніякім чынам! Бо як жа тады Бог будзе судзіць свет?
7 Бо калі праз маю хлусню праўда Божая тым больш выяўляецца на славу Яго, дык якім чынам я маю быць суджаны як грэшнік?
8 І ці не так нас ачарняюць, ці не так гавораць, што мы кажам: «Будзем чыніць зло, каб выйшла дабро». Справядлівая кара такіх чакае.
9 Дык што? Ці мы маем перавагу? Аніякай! Ужо раней мы даказалі, што і Юдэі, і Грэкі — усе пад грахом,
10 як напісана: «Нікога няма справядлівага,
11 ніхто не разумее, ніхто не шукае Бога.
12 Усе збочылі, усе разам сталіся нягоднымі. Няма, хто б чыніў дабро, няма аніводнага.
13 Горла іх — магіла адкрытая, языкамі сваімі падманваюць, у вуснах іх — яд змяіны,
14 вусны іх поўныя праклёнаў і горычы;
15 ногі іх скорыя да праліцця крыві,
16 знішчэнне ды няшчасце на іх шляхах,
17 яны не спазналі шляху супакою.
18 Няма страху Божага перад вачыма іх».
19 А мы ведаем, што ўсё, што гаворыць закон, гаворыць да тых, што пры законе, каб замкнуць любыя вусны ды каб увесь свет прызнаў сябе вінаватым перад Богам;
20 бо ўчынкамі закону не апраўдаецца аніякае цела перад Ім; бо праз закон пазнаецца грэх.
21 Але цяпер выявілася справядлівасць Божая незалежна ад закону, аб якой сведчаць закон і прарокі,
22 справядлівасць Божая праз веру ў Ісуса Хрыста для ўсіх, што вераць. Бо няма розніцы,
23 таму што ўсе саграшылі і пазбаўлены славы Божай,
24 апраўданы ж дарма праз ласку Яго, праз адкупленне, якое ў Ісусе Хрысце;
25 Яго прапанаваў Бог перамольнай ахвярай праз веру ў кроў Яго для выяўлення справядлівасці Сваёй, бо не стаў зважаць на папярэднія злачынствы,
26 у [час] цярплівасці Божай, для выяўлення справядлівасці Яго ў гэты час, каб Ён Сам стаўся справядлівым і апраўдваючым таго, хто з вераю ў Ісуса.
27 Дзе ж тады падстава для хвальбы? Адкідаецца! Якім законам? Ці [законам] учынкаў? Не, але законам веры.
28 Бо мы мяркуем, што чалавек атрымоўвае апраўданне праз веру, незалежна ад учынкаў закону.
29 Ці ж Бог толькі Юдэяў? Ці не паганаў таксама? Ведама, і паганаў,
30 адзін бо ёсць Бог, Які апраўдвае і  абрэзанага з веры, і неабрэзанага — праз веру.
31 Дык ці праз веру касуем закон? Ніякім чынам! Але закон пацвярджаем.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Ліст да Рымлянаў, 3 глава. Пераклад Чарняўскага 2003

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОДДЕРЖАТЬ ДЕНЬГАМИ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Библия говорит сегодня
  9. Комментарии Скоуфилда
  10. Комментарии Баркли
  11. Комментарии Мартина Лютера
  12. Серия комментариев МакАртура
  13. Толкование Иоанна Златоуста
  14. Толкование Феофилакта Болгарского
  15. Новый Библейский Комментарий
  16. Лингвистический. Роджерс
  17. Комментарии Давида Стерна
  18. Ветхий Завет в Новом
  19. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.