Библия Чарняўскі-03 Пераклад Чарняўскага 2003

Да Рымлянаў, 13 Ліст да Рымлянаў, 13 глава

1 Хай кожны чалавек будзе пакорны вышэйшым уладам. Бо няма ўлады, як толькі ад Бога. Якія ж ёсць, Богам устаноўлены.
2 Дык хто супрацівіцца ўладзе, прыказанню Бога супрацівіцца. А якія супрацівяцца Яму, нажываюць сабе асуджэнне.
3 Бо начальнікі страшныя не дабрадзеям, але ліхадзеям. Хочаш не баяцца ўлады? Дык рабі дабро, і будзеш мець пахвалу ад яе.
4 Бо гэта слуга Божы для твайго дабра. Калі ж ліха робіш, бойся, бо не надарма меч носіць, бо гэта слуга Божы, мсціўца на гнеў таму, хто чыніць ліха.
5 Дзеля таго трэба быць пакорнымі не толькі з-за гневу, але і з-за сумлення.
6 Дзеля таго і падаткі плаціце, бо тыя, хто на гэта пастаўлены, — слугі Божыя.
7 Аддавайце ўсім належнае: каму падатак — падатак, каму мыта — мыта, каму страх — страх, каму пашану — пашану.
8 Нікому не будзьце нічога вінаватыя, толькі ўзаемную любоў, бо хто любіць бліжняга, выконвае закон.
9 Бо прыказанні: «Не чужалож, не забівай, не крадзі, не пажадай», — ды калі ёсць якая іншая пастанова, — змяшчаюцца ў гэтым вось слове: любі бліжняга свайго як сябе самога.
10 Любоў не робіць ліха бліжняму, таму любоў ёсць спаўненне закону.
11 І ведайце гэты час, што ўжо пара ад сну паўстаць, бо цяпер збаўленне бліжэй да нас, чым калі мы ўверылі.
12 Ноч мінула, а дзень наблізіўся. Дык адкінем учынкі цемры і адзенемся ў зброю святла.
13 Будзем жыць прыстойна, як удзень: не ў абжорстве і п’янствах, не ў распусце і нячыстасці, не ў звадцы ды зайздрасці,
14 але адзеньцеся ў Госпада Ісуса Хрыста ды не апякуйцеся над целам дзеля пажадлівасці.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Ліст да Рымлянаў, 13 глава. Пераклад Чарняўскага 2003

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОДДЕРЖАТЬ СЛУЖЕНИЕ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Библия говорит сегодня
  9. Комментарии Скоуфилда
  10. Комментарии Баркли
  11. Комментарии Мартина Лютера
  12. Серия комментариев МакАртура
  13. Толкование Иоанна Златоуста
  14. Толкование Феофилакта Болгарского
  15. Новый Библейский Комментарий
  16. Лингвистический. Роджерс
  17. Комментарии Давида Стерна
  18. Ветхий Завет в Новом
  19. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.