Библия Чарняўскі-03 Пераклад Чарняўскага 2003

Да Рымлянаў, 15 Ліст да Рымлянаў, 15 глава

1 Мы, дужэйшыя, павінны цярпліва зносіць недахопы слабых, а не сабе дагаджаць.
2 Хай кожны з нас дагаджае бліжняму на дабро дзеля збудавання.
3 Так і Хрыстос не дагаджаў Сабе, але як напісана: «Знявагі Цябе зневажаючых зваліліся на Мяне».
4 Бо ўсё, што было калісьці напісана, у павучэнне нам напісана, каб мы праз цярплівасць і пацяшэнне з Пісання мелі надзею.
5 А Бог, Які дае цярплівасць і пацеху, хай дасць вам быць між сабой адной думкі на ўзор Ісуса Хрыста,
6 каб вы аднадушна ў адзін голас славілі Бога і Айца Госпада нашага Ісуса Хрыста.
7 Дзеля таго прымайце адзін аднаго, як і Хрыстос прыняў вас у славу Божую.
8 Кажу бо, што Хрыстос стаўся слугою абрэзаным з-за праўды Божай дзеля таго, каб выканаць абяцанае бацькам,
9 ды каб пагане славілі Бога за міласэрнасць, як напісана: «Дзеля таго будуць славіць Цябе між паганамі і спяваць імені Твайму».
10 І далей сказана: «Весяліцеся, пагане, з народам Яго!»
11 І зноў: «Хваліце Госпада, усе пагане, і слаўце Яго, усе народы».
12 А Ісая таксама гаворыць: «Будзе корань Есэя і Той, Хто паўстане валадарыць над паганамі: у Ім пагане будуць мець надзею».
13 А Бог надзеі хай напоўніць вас усякаю радасцю і супакоем у веры, каб праз магутнасць Духа Святога вы ўзбагаціліся надзеяй.
14 Браты мае, што да вас, я перакананы, што вы поўныя дабраты, напоўнены ўсякім веданнем, так што можаце адзін аднаго ўшчуваць.
15 Я, можа, вам засмела пісаў у лісце, як бы вам прыводзячы на памяць ласку, якая мне дадзена Богам,
16 каб быў я слугой Хрыста Ісуса для паганаў, асвячаючы добрую вестку Божую, каб ахвяра паганаў, асвечаная Духам Святым, была прынята.
17 Я маю чым пахваліцца перад Хрыстом Ісусам адносна Бога;
18 Не адважуся, аднак, гаварыць пра штосьці такое, чаго не ўчыніў Хрыстос праз мяне дзеля падпарадкавання паганаў, словам і справамі,
19 магутнасцю знакаў і цудаў, магутнасцю Духа Святога, так што ад Ерузаліма і ваколіц аж да Ілірыка пашыраў я добрую вестку Хрыстову.
20 Прытым я стараўся прапаведаваць добрую вестку там, дзе не ўспаміналася імя Хрыста, каб не будаваць на чужым падмурку,
21 але як напісана: «Тыя, якім аб Ім не было абвешчана, убачаць, і тыя, што не чулі, даведаюцца».
22 З-за гэтага многае перашкаджала мне прыйсці да вас.
23 Цяпер, не маючы больш месца ў гэтых краінах і многа ўжо гадоў жадаючы прыбыць да вас,
24 як толькі выпраўлюся ў Гішпанію, спадзяюся, што, праходзячы міма, пабачу вас, і вы праведзяце мяне туды, калі перш крыху пацешуся вамі.
25 Цяпер жа я збіраюся ў Ерузалім паслужыць святым.
26 Бо Мацэдонія і Ахая вырашылі зрабіць нейкую перадачу для бедных з ліку святых, што ў Ерузаліме.
27 Спадабалася бо ім, і яны — даўжнікі іх. Бо калі пагане прынялі ўдзел у іх даброццях духоўных, дык і яны павінны паслужыць ім у цялесных.
28 Калі гэтую справу выканаю і перадам ім плод гэты, праз вас рушу ў Гішпанію.
29 А ведаю я, што, прыходзячы да вас, прыйду ў багацці блаславення Хрыстовага.
30 Дык прашу вас, браты, праз Госпада нашага Ісуса Хрыста і праз любоў Духа, каб са мною разам памаліліся да Бога за мяне,
31 каб вызваліцца мне ад няверных, што ёсць у Юдэі, ды каб мая паслуга для Ерузаліма была прыемнай святым,
32 каб з волі Божай у радасці прыбыўшы да вас, супачыў з вамі.
33 Хай Бог супакою будзе з усімі вамі. Амін.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Ліст да Рымлянаў, 15 глава. Пераклад Чарняўскага 2003

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОДДЕРЖАТЬ ДЕНЬГАМИ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Библия говорит сегодня
  9. Комментарии Скоуфилда
  10. Комментарии Баркли
  11. Комментарии Мартина Лютера
  12. Серия комментариев МакАртура
  13. Толкование Иоанна Златоуста
  14. Толкование Феофилакта Болгарского
  15. Новый Библейский Комментарий
  16. Лингвистический. Роджерс
  17. Комментарии Давида Стерна
  18. Ветхий Завет в Новом
  19. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.