Библия Чарняўскі-03 Пераклад Чарняўскага 2003

Да Галатаў, 1 Ліст да Галатаў, 1 глава

1 Паўла, апостал не ад людзей і не праз чалавека, але праз Ісуса Хрыста і Бога Айца, Які ўваскрасіў Яго з мёртвых,
2 і ўсе браты, што са мною, цэрквам Галатыі:
3 ласка вам і супакой ад Бога Айца нашага і ад Госпада Ісуса Хрыста,
4 Які аддаў Самога Сябе за грахі нашыя, каб вырваць нас з нягод цяперашняга свету па волі Бога і Айца нашага,
5 Якому слава на векі вечныя. Амін.
6 Дзіўлюся я, што гэтак хутка перакінуліся вы ад таго, які паклікаў вас да ласкі Хрыстовай, да іншага евангелля,
7 якое і не ёсць іншае, але, напэўна, знайшліся нейкія, што баламуцяць вас ды хочуць перавярнуць Евангелле Хрыстова.
8 Але калі б нават мы або анёл з неба дабравесціў вам нешта іншае, чым тое, што мы дабравесцілі вам, хай будзе анатэма!
9 Як мы вам казалі раней, і цяпер зноў вам кажу: калі б хто дабравесціў вам звыш таго, што атрымалі вы, хай будзе анатэма!
10 Людзям я цяпер дагаджаю ці Богу? Ці я імкнуся людзям падабацца? Калі б я людзям падабаўся, не быў бы слугою Хрыстовым!
11 Паведамляю вам, браты, што Евангелле, якое абвяшчаў я, не ёсць з волі чалавека,
12 бо я яго не ад чалавека атрымаў або навучыўся яму, але праз аб’яўленне Ісуса Хрыста.
13 Чулі вы, пэўна, аб паводзінах маіх калісьці ў Юдэйстве, як звыш меры пераследаваў я Царкву Божую і ваяваў з ёю,
14 і вылучаўся ў Юдэйстве між многімі аднагодкамі ў родзе сваім, з’яўляючыся найбольш руплівым аб бацькоўскіх традыцыях сваіх.
15 Калі ж спадабалася Таму, Які выбраў мяне яшчэ ва ўлонні маці маёй і паклікаў ласкай Сваёй,
16 каб аб’явіць мне Сына Свайго і каб я дабравесціў пра Яго сярод паганскіх народаў, не даў я супачынку целу і крыві
17 і не пайшоў у Ерузалім да сваіх папярэднікаў апосталаў, але выправіўся ў Арабію і адтуль зноў вярнуўся ў Дамасак.
18 Толькі пасля трох гадоў прыйшоў я ў Ерузалім убачыць Цэфу і прабыў у яго пятнаццаць дзён.
19 З іншых апосталаў не бачыў ніводнага, апрача Якуба, брата Госпадавага.
20 А ў тым, што пішу вам, вось перад Богам, што не хлушу.
21 Потым пайшоў я ў ваколіцы Сірыі і Цыліцыі.
22 З твару быў я невядомы цэрквам Юдэі, якія былі ў Хрысце,
23 а толькі чулі пра мяне, што той, які калісьці пераследаваў іх, цяпер дабравесціць веру, якую раней нішчыў,
24 і праз мяне славілі Бога.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Ліст да Галатаў, 1 глава. Пераклад Чарняўскага 2003

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОДДЕРЖАТЬ СЛУЖЕНИЕ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Библия говорит сегодня
  9. Комментарии Скоуфилда
  10. Комментарии Баркли
  11. Комментарии Мартина Лютера
  12. Серия комментариев МакАртура
  13. Толкование Иоанна Златоуста
  14. Толкование Феофилакта Болгарского
  15. Новый Библейский Комментарий
  16. Лингвистический. Роджерс
  17. Комментарии Давида Стерна
  18. Ветхий Завет в Новом
  19. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.