Библия Чарняўскі-03 Пераклад Чарняўскага 2003

Да Галатаў, 5 Ліст да Галатаў, 5 глава

1 Гэтай свабодай вызваліў нас Хрыстос; дык стойце і не жадайце зноў трапіць пад ярмо няволі.
2 Вось я, Паўла, кажу вам, што, калі вы дасцеся абрэзацца, нічым вам Хрыстос не дапаможа.
3 Яшчэ сведчу, што кожны чалавек абрэзаны павінен выконваць увесь закон.
4 Вы, што шукаеце ў законе апраўдання, ад Хрыста аддаляецеся і ад ласкі адпадаеце.
5 Мы ж духам ад веры маем надзею апраўдання.
6 Бо ў Хрысце Ісусе ані абразанне, ані неабразанне не маюць значэння, а толькі вера, што дзейнічае праз любоў.
7 Вы беглі добра, і хто ж перашкодзіў вам быць паслухмянымі праўдзе?
8 Перакананне гэта не ад Таго, Які вас кліча.
9 Трохі кіслі ўсё цеста квасіць.
10 Я ўпэўнены ў вас у Госпадзе, што інакш гэтага не разумееце; а хто бунтуе вас, той панясе асуджэнне, хто б ён ні быў.
11 Калі ж я, браты, і далей прапаведую абразанне, дык чаму я цярплю пераслед? Тады знікла б згаршэнне крыжа.
12 О каб былі адсечаны тыя, якія вас бунтуюць!
13 Бо вы, браты, пакліканы да свабоды; толькі каб свабоду вы не давалі як падставу [для пажадлівасці] цела, але любоўю духа служыце адзін аднаму.
14 Бо ўвесь закон адным выразам спаўняецца, вось гэтым: «Любі бліжняга свайго, як самога сябе».
15 Калі ж адзін аднаго будзеце кусаць і губіць, глядзіце, каб вы адзін аднаго не загубілі.
16 Кажу вам: кіруйцеся духам, ды не падпадайце пад пажадлівасць цела.
17 Цела бо цягне супраць духа, а дух — супраць цела; яны супрацівяцца адно аднаму, каб не тое, што хочаце, вы рабілі.
18 Калі будзеце кіравацца духам, вы не пад законам.
19 Ведамыя ж учынкі цела, вось яны: распуста, нячыстасць, разбэшчанасць,
20 балванапаклонства, чараванне, варожасць, сварлівасць, зайздрасць, гнеў, звадкі, нязгода, герэзіі,
21 забойствы, п’янства, гулянкі і ім падобнае. Аб гэтым я і папярэджваў вас, і папярэджваю, што тыя, якія такое чыняць, Валадарства Божага не атрымаюць.
22 Плод жа духа — любоў, радасць, супакой, доўгацярплівасць, ласкавасць, добрасць, вера,
23 сціпласць, стрыманасць. Супраць такіх няма закону.
24 Тыя ж, што належаць Хрысту Ісусу, укрыжавалі цела з заганамі і пажадлівасцямі.
25 Калі жывём духам, дык духам і ходзім.
26 Давайце не імкнуцца да пустой славы, дразнячы адзін аднаго, зайздросцячы адзін аднаму.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Ліст да Галатаў, 5 глава. Пераклад Чарняўскага 2003

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОДДЕРЖАТЬ ДЕНЬГАМИ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Библия говорит сегодня
  9. Комментарии Скоуфилда
  10. Комментарии Баркли
  11. Комментарии Мартина Лютера
  12. Серия комментариев МакАртура
  13. Толкование Иоанна Златоуста
  14. Толкование Феофилакта Болгарского
  15. Новый Библейский Комментарий
  16. Лингвистический. Роджерс
  17. Комментарии Давида Стерна
  18. Ветхий Завет в Новом
  19. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.