Библия Чарняўскі-03 Пераклад Чарняўскага 2003

Да Рымлянаў, 11 Ліст да Рымлянаў, 11 глава

1 Дык пытаюся: няўжо адкінуў Бог народ Свой? Ніякім чынам! Бо і я Ізраэлец з нашчадкаў Абрагама, з пакалення Беньяміна.
2 Не адкінуў Бог народа Свайго, які ведаў загадзя. Ці не ведаеце, што Пісанне кажа аб Іллі? Як ён скардзіцца Богу на Ізраэля:
3 «Госпадзе! Прарокаў Тваіх пазабівалі, алтары Твае паразвальвалі, застаўся я толькі адзін, і на маю душу цікуюць».
4 А што ж кажа яму адказ Божы? «Пакінуў Я Сабе сем тысяч мужоў, якія не ўкленчылі перад Баалам».
5 Так вось і ў наш час захавалася рэштка, выбраная ласкай.
6 А калі з ласкі, дык не за ўчынкі, інакш ласка не была б ужо ласкай.
7 Дык што ж? Чаго шукаў Ізраэль, таго не дасягнуў, дасягнулі толькі выбраныя; іншыя ж аслеплі,
8 як напісана: «Даў ім Бог духа атупення, вочы, каб не бачылі, і вушы, каб не чулі, аж па сённяшні дзень».
9 І Давід кажа: «Хай стол іх станецца ім сілом, і пасткаю, і згаршэннем, і адплатаю ім.
10 Хай вочы іх зацемрацца, каб не бачылі, а хрыбет іх хай згорбіцца назаўсёды».
11 Дык я кажу: няўжо яны спатыкнуліся каб упасці? Ніякім чынам! Але іх упадак стаўся для паганаў збаўленнем, каб прынукаць іх да руплівасці.
12 Калі іх упадак стаўся багаццем для свету, і паніжэнне іх — багацце для паганаў, дык тым больш іх поўня.
13 Вам жа, паганам, кажу: пакуль застаюся апосталам паганаў, ганаруся сваёй паслугай,
14 бо, можа, як-небудзь паклічу да руплівасці кроўных маіх і хоць некаторых прывяду да збаўлення.
15 Бо калі іх адрынутасць ёсць прымірэнне свету, то чым жа будзе далучэнне, калі не жыццём з мёртвых?
16 Бо калі рошчына святая, дык і цеста, і калі корань святы, то і галіны.
17 Калі ж некаторыя галіны былі адламаныя, а на іх месца ты быў прышчэплены, што быў аліўнай дзічкай, ты стаўся супольнікам тлустасці кораня алівы,
18 дык не ганарыся адносна галін, бо калі будзеш ганарыцца, [то ведай,] што не ты трымаеш корань, але ён цябе.
19 Можа скажаш: «Адламаны галіны, каб я быў прышчэплены».
20 Слушна; адламаны яны дзеля недаверства, а ты трымаешся верай. Таму не мудруй, але сцеражыся.
21 Бо калі Бог не пашкадаваў галін прыродных, можа таксама не пашкадаваць і цябе.
22 Дык уважай на дабрату ды суровасць Божую: на суровасць адносна тых, што ўпалі, і дабрату Божую да цябе, калі толькі вытрываеш у дабраце, бо інакш і ты будзеш адкінуты.
23 Але і яны, калі не будуць трываць у недаверстве, будуць прышчэплены, бо Бог мае магутнасць ізноў іх прышчапіць.
24 Бо калі быў ты адсечаны ад прыроднай табе аліўнай дзічкі і насупраць прыроды прышчэплены да добрай алівы, дык тым лягчэй могуць быць прышчэплены да сваёй алівы тыя, што прыродныя.
25 Не хачу, браты, каб вы не ведалі гэтай таямніцы, каб вы не мудравалі  залішне, бо слепата закранула Ізраэля толькі часткова, пакуль увойдзе паўната паганаў.
26 І тады ўвесь Ізраэль будзе збаўлены, як напісана: «Прыйдзе з Сіёна Збаўца, Ён адверне бязбожнасць ад Якуба.
27 І гэта ім ад Мяне запавет, калі здыму з іх грахі іх».
28 Паводле Евангелля яны — ворагі для вас, а паводле абрання — умілаваныя дзеля бацькоў.
29 Бо дары і пакліканне Божае нязменныя.
30 Як і вы калісьці не верылі Богу, а цяпер даступіліся міласэрнасці дзеля іх няверства,
31 так і яны цяпер не ўверылі дзеля міласэрнасці для вас, каб і самі цяпер даступіліся міласэрнасці.
32 Бо замкнуў Бог ўсіх у няверства, каб усім аказаць Сваю літасць.
33 О глыбіня багацця, і мудрасці, і ведання Божага! Як недаследныя суды Яго і непрасачальныя шляхі Яго!
34 Бо хто калі пазнаў думку Госпада? Або хто быў дарадчыкам Яго?
35 Або хто даў Яму наперад, каб Ён аддаў таму назад?
36 Бо ўсё ад Яго, праз Яго і для Яго. Яму хвала навечна! Амін.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Ліст да Рымлянаў, 11 глава. Пераклад Чарняўскага 2003

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

Я ХОЧУ ПОМОЧЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Библия говорит сегодня
  9. Комментарии Скоуфилда
  10. Комментарии Баркли
  11. Комментарии Мартина Лютера
  12. Серия комментариев МакАртура
  13. Толкование Иоанна Златоуста
  14. Толкование Феофилакта Болгарского
  15. Новый Библейский Комментарий
  16. Лингвистический. Роджерс
  17. Комментарии Давида Стерна
  18. Ветхий Завет в Новом
  19. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.