Эстэр 8 глава

Кніга Эстэр
Пераклад Антонія Бокуна → Комментарии МакДональда

Пераклад Антонія Бокуна

1 У той дзень валадар Ахашвэрош аддаў валадарцы Эстэр дом Амана, прыгнятальніка Юдэяў; а Мардэхай прыйшоў перад аблічча валадара, бо Эстэр паведаміла, хто ён для яе.
2 І зьняў валадар сыгнэт свой, які ён забраў у Амана, і аддаў яго Мардэхаю; і паставіла Эстэр Мардэхая над домам Амана.
3 І працягнула Эстэр, і гаварыла перад абліччам валадара, і ўпала ля ног ягоных, і плакала, і маліла яго, каб адвярнуў ліха Амана Агагяніна і намер ягоны, які ён надумаў супраць Юдэяў.
4 І выцягнуў валадар да Эстэр скіпетр залаты, і ўстала Эстэр, і стала перад абліччам валадара,
5 і сказала: «Калі добрым [падаецца] валадару, і калі я знайшла ласку перада абліччам ягоным, і адпаведная справа гэтая перад абліччам валадара, і калі я добрая ў вачах ягоных, няхай будзе напісана, каб былі вернуты лісты, прыдумка Амана, сына Гамэдата, Агагяніна, якія ён напісаў, каб выгубіць Юдэяў у-ва ўсіх акругах валадарскіх.
6 Бо як я магу глядзець на ліха, якое прыйдзе на народ мой, і як я магу глядзець на загубу родзічаў маіх?»
7 І сказаў валадар Ахашвэрош валадарцы Эстэр і Мардэхаю Юдэю: «Вось, дом Амана я аддаў Эстэр, і яго павесілі на дрэве за тое, што ён выцягнуў руку сваю на Юдэяў.
8 І вы напішыце пра Юдэяў, што добра ў вачах вашых, у імя валадара, і запячатайце сыгнэтам валадарскім; бо ліст, напісаны ў імя валадара і запячатаны сыгнэтам валадарскім, нельга зьмяніць».
9 І былі пакліканыя пісары валадарскія ў той час у трэці месяц, значыцца ў месяц Сіван, у дваццаць трэці дзень, і напісалі ўсё так, як загадаў Мардэхай, да Юдэяў і сатрапаў, і да ваяводаў, і князёў акругаў, якія ад Індыі аж да Куша, да ста дваццаці сямі акругаў, у кожную акругу пісьмом ейным і да кожнага народу моваю ягонаю, і да Юдэяў пісьмом іхнім і моваю іхняю.
10 І напісаў ён у імя валадара Ахашвэроша, і запячатаў сыгнэтам валадарскім, і паслаў лісты праз рукі ганцоў конных, якія езьдзяць на дрыгантах хуткіх і на мулах маладых,
11 пра тое, што валадар дазваляе Юдэям у кожным горадзе сабрацца і стаць на абарону жыцьця свайго, каб зьнішчыць, забіць і загубіць усіх ваяроў у народзе і ў акрузе, якія прыгнятаюць іх, дзяцей і жанчынаў, і маёмасьць іхнюю разрабаваць,
12 у адзін дзень у-ва ўсіх акругах валадара Ахашвэроша ў трынаццаты [дзень] дванаццатага месяца, значыць месяца Адар.
13 Водпіс пісаньня гэтага даецца як закон у акрузе і абвяшчаецца ўсім народам, і каб Юдэі былі гатовыя ў той дзень адпомсьціць ворагам сваім.
14 Ганцы, якія ехалі на дрыгантах хуткіх, выехалі, падганяныя і прысьпешваныя словам валадара. І закон быў абвешчаны ў Шушане сталіцы.
15 А Мардэхай выйшаў ад аблічча валадара ў шаце валадарскай, блакітнай і белай, і [на ім] — вялікая залатая карона і плашч з вісону і пурпуру. І горад Шушан радаваўся і весяліўся.
16 У Юдэяў была яснасьць і радасьць, і вясёласьць, і ўшанаваньне.
17 І ў кожнай акрузе, і ў кожным горадзе на [ўсякім] месцы, куды прыйшло слова валадара і загад ягоны, у Юдэяў была вясёласьць, і радасьць, і банкет, і сьвята. І шмат хто з народаў зямлі сталі Юдэямі, бо страх перад Юдэямі ахапіў іх.

Комментарии МакДональда

Г. Награда Мардохея и избавление иудеев (Гл. 8)

8:1−2 Дом Амана был отдан Есфири, а его пост — Мардохею.

8:3−8 Амана больше не было, но выпущенный по его желанию указ не был отменен. И снова Есфирь предстала перед царем без приглашения, рискуя жизнью, и со слезами бесстрашно молила за свой народ. Снова ей был протянут золотой скипетр благодати. В стихе 3 передана суть ее просьбы, а в стихах 5 и 6 просьба изложена дословно. Она просила об отмене указа. Но по закону ни один указ, подписанный и запечатанный персидским царем, не мог быть отменен. Тем не менее, напомнив Есфири обо всем, что он уже сделал для нее, царь позволил ей и Мардохею написать другое постановление, разрешающее иудеям защищать свою жизнь.

8:9−14 Позваны были царские писцы, и Мардохей продиктовал указ, дающий иудеям право стать на защиту жизни своей. Новый закон был очень быстро распространен по всему царству через гонцов на конях. Насколько же тщательнее и быстрее должны мы распространять по царству сатаны весть об искуплении людей от силы зла!

8:15−17 Мардохей снял свое вретище и облачился в великолепные одежды. Иудеи обрадовались такому внезапному повороту событий, а остальной народ был полон страха. Не желая враждовать с иудеями, многие язычники в то время стали прозелитами иудейской веры.



2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.