2 У лістох душпастырскіх Ап. Паўла слова «біскуп» ужывалася ў шырэйшым сэньсе: «галава грамады». Апостал пахваляе бязжэнства (1Кар. 7:1−9, 26−28, 32−33), дазваляе, аднак, выбіраць духоўных зь людзей ужэ ажэненых; другажэнства не дазвалялася духоўнаму. Выняткава, зь недахопу добрых кандытатаў бязжэнных, выбіраліся і біскупы з кандытатаў ужэ жанатых, калі большая часьць наверненых з паганства была ўжо жанатая. А як пабольшала ўжо хрысьціян, узгадаваных ад самага дзіцячага хросту ў духу хрысьціянскім, сьвежа наверненые кандыдаты муселі адракацца ад жанімства. Што гэткае правіла датрымоўвалася ў Эклезіі з апостальскіх часаў, аб гэтым светчаць старэйшые каноны, загадваючые біскупам, прэзьбітэрам і дыяканам цэлібатную ўстрымнасьць.
11 Даваць прыклад хрысьціянам да жыцьця дабрадзейнага паклікаліся й дыяканісы, аб якіх Апостал гаворыць ніжэй (5:9); эгзэгэты думаюць, што тут расходзілася пра жонкі дыяканаў.
15−16 Эклезія (Касьцёл) ёсьць відомай апорай І невідомай асновай новазапаветнай тайніцы аб’яўленьня Бога, спаказ, зьмест якога Апостал дэманструе ў шасьцёх гістарычна-тайнічных падзеях Езуса.