Біблія » Татарыновіч Пераклад П. Татарыновіча

1 да Тыматэя 5 1 да Тыматэя 5 раздзел

1 Старога не дакарай, а напамінай, як бацьку; малодшых, як братоў;
2 старых жанчын, як матак; малодшых як сёстраў, з найбольшай скромнасьцяй.
3 Удоваў паважай тых, што існа ёсьць удовамі.
4 Калі-ж якая ўдава мае дзяцей ці ўнукаў, дык яны самперш няхай вучацца шанаваць уласны дом і, у свой чарод, аддаваць належнае бацьком, гэта бо падабаецца Богу.
5 Праўдзівая ўдава і асамотненая хай надзеецца на Бога, трываючы ў малітаўных просьбах днямі й начамі
6 раскошніца-ж — за жыцьця ўжо труп.
7 І гэта загадвай ім, каб былі беззаганные.
8 Калі-ж хто аб сваіх, асабліва хатніх, не клапоціцца, той выракся веры і горшы за паганіна.
9 Да ўдоваў можна залічаць не малодшых, як шасьцідзесяцігодню, катора была жонкаю аднаго мужа,
10 ведамая з добрых учынкаў, узгадаваньня дзяцей, гасьціннасьці, умываньня ног сьвятым, успамогі бедным, руплівасьці аб кажнай добрай справе.
11 Маладых-жа ўдоваў не прымай, бо яны шуканьнем выгад аддаляюцца ад Хрыстуса, хочуць замуж,
12 падлягаючы асуду, бо ломяць першую прысягу веры;
13 да таго-ж празь бязьдзейнае гуляцтва прывучаюцца бадзяцца ад дому да дому зь цікавасьцю й балбатнёю чаго і нясьлед.
14 Хочу вось-жа, каб малодшыя выходзілі замуж, радзілі дзяцей, былі гаспадынямі добрымі і не давалі праціўніку ніякай прычыны да абгавору:
15 некаторыя бо ўжо зьвіхнуліся й пайшлі ў сьляды шатана.
16 Хто зь верных мае ўдовы (сваячкі), хай іх успамагае, каб не абцяжалі Эклезіі, якая магла б выстарчальней успамагаць тых, што зьяўляюцца існымі ўдовамі.
17 Прэзьбітэры за дастойнае правадніцтва заслужваюць на падвойнуючэсьць, асабліва працуючые словам і навукай.
18 Пісаньне бо кажа: «Не закілзвай вала малоцячага» (Паўт. Пр. 25:4) і: «Годзен работнік свае заплаты» (Мат. 10:10).
19 Абвінавачаньне проці прэзьбітэра прымай не іначай, як толькі пры двух, ці трох сьветках.
20 Тым, што грэшаць, напамін давай перад усімі, каб і другіе баяліся.
21 Перад Богам і Езусам Хрыстусам ды выбранымі анёламі заклінаю цябе захаваць гэта бесстаронна, нічога ня робячы з ўпярэджаньнем да аднае стараны.
22 Рук на нікога захутка не ўскладай ды не бяры ўдзелу ў грахох чужых. Захавай сябе чыстым.
23 Дый ня пі яшчэ ўсё аднае толькі вады, але ўжывай крыху й віна дзеля твайго жывата ды частых тваіх недамаганьняў.
24 Грахі некаторых людзей яўные і проста вядуць да асуду, у іншых-жа адкрываюцца потым.
25 Такжасама і добрые ўчынкі ёсьць яўныя, а калі й не, укрыцца ня могуць.

Зноскі:

4 Турботы аб удовах убогіх перш-наперш належаць да абавязку бліскіх сваякоў. А ўдовамі самотнымі і шчырапабожнымі апякуецца грамада, дабрадзейнасьць Эклезіі.

9−10 Удовы старэйшыя, былыя замужам толыкі раз, ведамыя із свае пабожнасьці й дабрадзейнасьці, могуць залічацца эклезіяльнымі ўдовамі, забавязанымі да малітаўнай пасьвяты і паслугаў ў набожні: з-паміж іх выбіраюцца дыяканісы (гл. Рым. 16:1; 1Тым. 3:11).

18 Правы прэзьбітэраў, працуючых грамадзка, душпастырска, заслугоўваючых на ўдзячную пашану й апеку, Апостал абасноўвае на Сьв, Пісанні: (Паўт. Пр. і Мат., Лук. 10:7).

22 Высьвяціны духоўніцкія павінны папераджацца строгімі й бесстароннымі досьледамі кандыдатаў, ды грунтоўнай падрыхтовай духоўнаўзгадаваўчай. Удзяляючы высьвяцін біскуп бярэ на сябе адказнасьць за высьвячэнца. Лішняя паквяаньне кандыдату можа быць судзейніцтвам ў граху.


Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Першы ліст св.Паўла да Тыматэя, 5 раздзел. Пераклад П. Татарыновіча.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

ПОДДЕРЖАТЬ ДЕНЬГАМИ

1 да Тыматэя 5 раздзел в переводах:
1 да Тыматэя 5 раздзел, комментарии:
  1. Новой Женевской Библии
  2. Толкование Мэтью Генри
  3. Комментарии МакДональда
  4. Толковая Библия Лопухина
  5. Комментарии Баркли
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Толкование Иоанна Златоуста
  9. Толкование Феофилакта Болгарского
  10. Новый Библейский Комментарий
  11. Лингвистический. Роджерс
  12. Комментарии Давида Стерна
  13. Библия говорит сегодня
  14. Комментарии Скоуфилда


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.