Библия Чарняўскі-17 Пераклад Чарняўскага 2017

1 да Цімафея, 5 1-ы ліст да Цімафея, 5 глава

1 На старэйшага не сварыся сурова, але ўпрошвай, як бацьку; маладых — як братоў;
2 старэйшага ўзросту жанчын — як мацерак, а маладых — як сясцёр з усёй чысцінёй.
3 Удоў шануй, якія сапраўды ўдовы.
4 Калі ж якая ўдава мае дзяцей або ўнукаў, дык няхай перш навучыцца кіраваць пабожна домам сваім ды няхай умее аддаць належнае бацькам, бо гэта добра і ўгодна Богу.
5 Тая ж, што сапраўды ўдава і адзінокая, мае надзею на Бога і не перастае ўпрошваць Бога і маліцца ўночы і днём.
6 А тая, што ў распусце жыве, тая мёртвая.
7 І гэта загадвай ім, каб яны былі беззаганнымі.
8 Калі ж хто не апякуецца над сваімі, тым больш хатнімі, той выракся веры і горшы за нявернага.
9 У патрэбе выбіраць трэба ўдаву не менш шасцідзесяці гадоў, меўшую аднаго толькі мужа,
10 выпрабаваную ў добрых справах, гэта значыць, што добра выгадавала дзяцей, што яна гасцінная, што святым ногі абмывала, што пакутуючых у горы суцяшала, што рупілася пра добрыя справы.
11 А маладых удоў не прымай, бо яны, раскашуючы, жывуць супраць Хрыста і хочуць выйсці замуж.
12 Яны падлягаюць асуджэнню, бо страцілі першую веру.
13 Да таго ж яны, гультайкі, прывучаюцца хадзіць па хатах; і не толькі гультайкі, але і пляткаркі, і цікаўныя, і лапочуць, што не належыць.
14 Таму хачу, каб маладыя выходзілі замуж, нараджалі дзяцей, кіравалі домам, не давалі аніякай падставы ворагу для знеслаўлення.
15 Бо ўжо некаторыя павярнуліся назад за шатанам.
16 Калі ж які верны, ці верная, мае ўдоў, дык няхай апякуецца над імі і не абцяжарвае царквы, каб яна магла ўспамагаць тым, якія сапраўды ўдовы.
17 Старэйшыны, якія добра кіруюць, вартыя падвойнай пашаны, асабліва тыя, што працуюць у слове і ў навуцы.
18 Вось жа, кажа Пісанне: «Не завязвай пысы валу, які малоціць» і «Работнік варты платы сваёй».
19 Не прымай абвінавачванняў на старэйшыну, хіба ў прысутнасці двух ці трох сведкаў.
20 Грэшнікаў павучай перад усімі, каб іншыя баяліся.
21 Заклінаю цябе перад Богам і Ісусам Хрыстом і выбранымі анёламі захаваць гэта без перадузятасці, не хістаючыся ў той ці іншы бок.
22 Не ўскладай ні на каго паспешліва рук, каб не стаць табе супольнікам чужых грахоў; захоўвай сябе чыстым.
23 З гэтай пары не пі вады, але патроху ўжывай віна з увагі на твой страўнік, дзеля частых тваіх захворванняў.
24 Грахі некаторых людзей выяўляюцца непасрэдна перад судом, а за іншымі ідуць следам.
25 Падобна і добрыя ўчынкі яўныя, а калі інакш, схавацца не змогуць.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

1-ы ліст да Цімафея, 5 глава. Пераклад Чарняўскага 2017

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь

Публікуецца з дазволу Міжканфесіянальнага хрысціянскага рэлігійнага брацтва
«Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь».
© 2017

ПОДДЕРЖАТЬ ДЕНЬГАМИ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Библия говорит сегодня
  9. Комментарии Скоуфилда
  10. Комментарии Баркли
  11. Толкование Иоанна Златоуста
  12. Толкование Феофилакта Болгарского
  13. Новый Библейский Комментарий
  14. Лингвистический. Роджерс
  15. Комментарии Давида Стерна
  16. Ветхий Завет в Новом
  17. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.