Біблія » Сабіла Пераклад Сабілы і Малахава

1 да Цімахвея 5 Першае да Цімахвея 5 раздзел

1 Старога ня дакарай, але ўпрошвай, як бацьку; маладзейшых — як братоў;
2 старых жанчын — як матак, маладзейшых жанчын — як сясьцёр, з усёй чысьцінёю,
3 Удоваў шануй — сапраўдных удоваў.
4 А калі якая ўдава мае дзяцей альбо ўнукаў, дык хай яны найперш вучацца шанаваць свой дом і аддаваць належнае бацькам; бо гэта добра і даспадобы перад Богам.
5 Тая ж, што сапраўды ўдава і застаецца адзінокая, яна спадзяецца на Бога і трывае ў маленьнях і малітвах уначы і ўдзень;
6 а тая, што паводзіцца няўстрымна, будучы жывой, (ужо) памерла.
7 І гэтае ім загадвай, каб яны былі бяззаганнымі.
8 Калі ж хто пра сваіх, і асабліва пра хатніх, ня рупіцца, той выракся веры і горшы за нявернага.
9 Удава мусіць быць выбіраемай (па ўзросту) ня менш, як шасьцідзясяцігадовая, якая была жонкай аднаго мужа,
10 якая засьведчана добрымі ўчынкамі, калі выхава́ла дзяцей, калі была гасьціннай для падарожных, калі абмывала ногі сьвятым, калі дапамагала абяздоленым, калі рупілася пра кожную добрую справу.
11 Маладым жа ўдовам адмаўляй, бо яны, маючы юрлівыя пачуцьці, ставяцца да Хрыста хванабэрліва і жадаюць шлюбу,
12 падлягаючы асуджэньню, бо яны адкінулі ранейшую веру.
13 І ў той жа час яны прызвычайваюцца гультайнічаць, ходзячы ад дому да дому; і ня толькі прызвычайваюцца гультайнічаць, але яны і пляткаркі і цікаўныя і гавораць чаго ня сьлед.
14 Таму я хачу, каб маладыя (удовы) выходзілі замуж, нараджалі дзяцей, займаліся хатняй гаспадаркай і ня давалі праціўніку ніякай падставы дзеля абмаўленьня.
15 Бо нікаторыя ўжо збочылі ўсьлед за шатанам.
16 Калі ж які вернік альбо верніца мае ўдоваў, хай дапамагае ім і ня абцяжарвае царкву, каб яна дапамагала сапраўдным удовам.
17 Прасьвітары якія служаць годна вартыя падвойнай пашаны, асабліва ж тыя, што працуюць у слове і ў навуцы.
18 Бо Пісаньне кажа: «ня надзявай намордніка валу, які малоціць»; і: «работнік варты платы сваёй».
19 Абвінавачаньне на прасьвітара прымай ня іначай, як пры двух альбо трох сьведках.
20 А тых, што саграшаюць, дакарай перад усімі, каб і астатнія страх мелі.
21 Заклінаю цябе перад Богам і Госпадам Ісусам Хрыстом і выбранымі Ангеламі, каб ты гэта захаваў бяз прадузятасьці, нічога ня робячы па суду за́гадзя.
22 Рук пасьпешліва ні на кога ня ўскладай і ня будзь удзельнікам у чужых грахах; захоўвай сябе чыстым.
23 Наперад больш ня пі адну ваду, але спажывай патроху і віно дзеля страўніка твайго і частых тваіх немачаў.
24 Грахі нікаторых людзей вачавідныя і вядуць прама пад суд; а ў нікаторых ідуць сьледам.
25 Таксама і добрыя ўчынкі вачавідныя; а калі ня вачавідныя, то ўсяроўна схаванымі быць ня могуць.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Першае Пасланьне Апостала Паўлы да Цімахвея, 5 раздзел. Пераклад Сабілы і Малахава.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Публікуецца з дазволу аўтара.
© 2020

Я ХОЧУ ПОМОЧЬ

1 да Цімахвея 5 раздзел в переводах:
1 да Цімахвея 5 раздзел, комментарии:
  1. Новой Женевской Библии
  2. Толкование Мэтью Генри
  3. Комментарии МакДональда
  4. Толковая Библия Лопухина
  5. Комментарии Баркли
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Толкование Иоанна Златоуста
  9. Толкование Феофилакта Болгарского
  10. Новый Библейский Комментарий
  11. Лингвистический. Роджерс
  12. Комментарии Давида Стерна
  13. Библия говорит сегодня
  14. Комментарии Скоуфилда


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.