Біблія » Каталіцкі Пераклад Рыма-Каталіцкага Касцёла

1 да Цімафея 5 1-е пасланне да Цімафея 5 раздзел

Удовы

1 Старэйшага не дакарай, але ўпрошвай, як бацьку; маладых — як братоў;
2 старэйшых жанчын — як маці, а маладых — як сясцёр, з усёй беззаганнасцю.
3 Удоваў шануй, калі яны сапраўды ўдовы.
4 Калі ж якая ўдава мае дзяцей або ўнукаў, то няхай яны перш вучацца шанаваць сваю сям’ю ды быць удзячнымі бацькам, бо гэта падабаецца Богу.
5 Сапраўдная ўдава і адзінокая спадзяецца на Бога і ўзносіць да Яго просьбы і малітвы днём і ноччу.
6 Тая ж, што шукае асалоды, мёртвая пры жыцці.
7 Таму так настаўляй іх, каб яны былі беззаганнымі.
8 Калі ж хто не апякуецца сваімі, асабліва хатнімі, той адкінуў веру і горшы за няверуючага.
9 Удавой павінна лічыцца тая, якой не менш шасьцідзесяці гадоў, якая мела аднаго толькі мужа.
10 Яна павінна славіцца добрымі ўчынкамі, гэта значыць добрым выхаваннем дзяцей, гасціннасцю і тым, што абмывала ногі святым, дапамагала гаротным і рупілася пра добрыя справы.
11 А маладых удоваў абмінай, бо яны, кіруючыся пажадлівасцю, пагарджаюць Хрыстом ды імкнуцца выйсці замуж.
12 Яны годныя асуджэння, бо страцілі першасную вернасць.
13 Ходзячы па хатах, яны таксама вучацца гультайству. Яны не толькі гультайкі, але пляткаркі і цікаўныя, гавораць тое, што не трэба.
14 Таму лічу, што лепш, каб маладыя ўдовы выходзілі замуж, нараджалі дзяцей, кіравалі домам і не давалі ворагу ніякіх падстаў да знеслаўлення.
15 На жаль, ужо некаторыя пайшлі за сатаной.
16 Калі ж якая верніца мае ўдоваў, дык няхай апякуецца імі і не абцяжарвае Касцёла, каб ён мог дапамагаць сапраўдным удовам.
Прэзбітэры

17 Прэзбітэраў, якія добра кіруюць, акружайце падвойнай пашанай, асабліва тых, хто цяжка працуе, прапаведуючы і навучаючы.
18 Бо Пісанне кажа: «Не завязвай пысы валу, які малоціць» і: «Працаўнік варты платы сваёй».
19 Не прымай абвінавачанняў супраць прэзбітэра, хіба што з-за двух ці трох сведкаў.
20 А тых, хто грашыць, дакарай перад усімі, каб іншыя таксама мелі страх.
21 Заклінаю цябе перад Богам і Хрыстом Езусам, і выбранымі анёламі, каб ты захоўваў гэта без прыліку і не рабіў нічога прадузята.
22 Не ўскладай паспешліва рук ні на кога, і не ўдзельнічай у грахах іншых, а сябе самога захоўвай беззаганным.
Іншыя настаўленні

23 Адгэтуль не пі вады, але патроху ўжывай віна з увагі на страўнік і твае частыя немачы.
24 Грахі некаторых людзей відавочныя яшчэ да суда, а за некаторымі ідуць следам.
25 Падобна і добрыя ўчынкі відавочныя, а калі не, то ўсё роўна схавацца не змогуць.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Першае пасланне да Цімафея, 5 раздзел. Пераклад Рыма-Каталіцкага Касцёла.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Публікуецца з дазволу праваўладальніка:
Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі.
© 2017, 2019

ПОДДЕРЖАТЬ СЛУЖЕНИЕ

1 да Цімафея 5 раздзел в переводах:
1 да Цімафея 5 раздзел, комментарии:
  1. Новой Женевской Библии
  2. Толкование Мэтью Генри
  3. Комментарии МакДональда
  4. Толковая Библия Лопухина
  5. Комментарии Баркли
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Толкование Иоанна Златоуста
  9. Толкование Феофилакта Болгарского
  10. Новый Библейский Комментарий
  11. Лингвистический. Роджерс
  12. Комментарии Давида Стерна
  13. Библия говорит сегодня
  14. Комментарии Скоуфилда


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.