Библия Каталіцкі Пераклад Рыма-Каталіцкага Касцёла

1 да Цімафея, 6 1-е пасланне да Цімафея, 6 глава

Гаспадары і слугі

1 Нявольнікі, якія пад ярмом, няхай лічаць сваіх гаспадароў годнымі ўсякай павагі, каб не зневажалася імя Божае і навука.
2 Тыя, хто мае веруючых гаспадароў, няхай не пагарджаюць імі, што яны браты, але няхай больш служаць ім, бо яны веруючыя і ўмілаваныя, і здзяйсняюць добрую справу. Гэтаму навучай і да гэтага заклікай.
Праўдзівыя і фальшывыя настаўнікі

3 Калі хто навучае інакш і не трымаецца здаровых словаў Пана нашага Езуса Хрыста, а таксама згоднага з пабожнасцю вучэння,
4 той заганарыўся, нічога не ведае, але мае хваравітую схільнасць да пытанняў і слоўных спрэчак. З гэтага ўзнікаюць зайздрасць, гнеў, блюзнерствы, зласлівыя падазрэнні,
5 няспынныя спрэчкі пазбаўленых праўды людзей з сапсаваным мысленнем, якія лічаць, што пабожнасць — гэта прыбытак.
6 Сапраўды, пабожнасць разам з задавальненнем — гэта вялікая карысць.
7 Бо мы нічога не прыносім у свет і не можам нічога вынесці.
8 Але, маючы спажытак і чым прыкрыцца, будзем жа задаволеныя гэтым.
9 А тыя, хто хоча ўзбагаціцца, трапляюць у спакусу і пастку, у шматлікія неразумныя і шкодныя пажадлівасці, якія патапляюць людзей у згубе і пагібелі.
10 Бо корань усялякага зла — гэта любоў да грошай, у пагоні за якімі некаторыя адступіліся ад веры і аддалі сябе шматлікім пакутам.
Заклік змагацца за веру

11 Ты ж, чалавеча Божы, пазбягай гэтага, імкніся да справядлівасці, пабожнасці, веры, любові, цярплівасці і лагоднасці.
12 Змагайся добрым змаганнем веры, трымайся вечнага жыцця, да якога ты пакліканы і пра якое ты даў добрае вызнанне перад многімі сведкамі.
13 Перад Богам, які дае жыццё ўсяму, і перад Езусам Хрыстом, які даў перад Понціем Пілатам добрае сведчанне,
14 наказваю табе захоўваць запаведзь чыстай і беззаганнай аж да аб’яўлення Пана нашага Езуса Хрыста,
15 якое ў свой час пакажа шчаслівы і адзіны моцны, Кароль над каралямі і Пан над панамі,
16 адзіны несмяротны, які жыве ў недаступным святле, якога ніхто з людзей не бачыў і бачыць не можа. Яму пашана і вечная моц. Амэн.
Выкарыстанне багаццяў

17 Багатым гэтага веку загадвай, каб завысока пра сябе не думалі і не спадзяваліся на няпэўнае багацце, але на Бога, які шчодра дае нам усё для карыстання.
18 Няхай робяць дабро, багацеюць добрымі ўчынкамі, будуць шчодрымі, дзяляцца з іншымі.
19 Так, збіраючы сабе добры скарб на будучае, забяспечаць сабе сапраўднае жыццё.
Заканчэнне

20 О Цімафею, беражы гэты дэпазіт веры, пазбягай бязбожнага пустаслоўя, а таксама супярэчнасцяў фальшывага пазнання,
21 ідучы за якім, некаторыя адышлі ад веры.
Ласка з вамі.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

1-е пасланне да Цімафея, 6 глава. Пераклад Рыма-Каталіцкага Касцёла

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Публікуецца з дазволу праваўладальніка:
Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі.
© 2017, 2019

ПОДДЕРЖИТЕ НАС

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Библия говорит сегодня
  9. Комментарии Скоуфилда
  10. Комментарии Баркли
  11. Толкование Иоанна Златоуста
  12. Толкование Феофилакта Болгарского
  13. Новый Библейский Комментарий
  14. Лингвистический. Роджерс
  15. Комментарии Давида Стерна
  16. Ветхий Завет в Новом
  17. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.