Біблія » Татарыновіч Пераклад П. Татарыновіча

1 да Тыматэя 6 1 да Тыматэя 6 раздзел

1 Усе знайходзячыяся пад ярмом слугі хай уважаюць гаспадароў сваіх годнымі ўсякае пашаны, каб не было ганьбаваньня іменьню Божаму й навуцы.
2 А тые, што маюць гаспадарамі хрысьціян, хай не адносяцца да іх з халоднай абыднасьцяй, што яны браты, але тым ахватней хай служаць ім, бо яны веручые і мілые дабрадзейнасьцю. Гэтага вось навучай і да гэтага заахвочвай.
3 Калі-ж хто інакш навучае і ня йдзе за здаровымі славамі Ўсеўладара нашага Езуса Хрыстуса і за навукай аб богабоязі,
4 той пышны ёсьць, няўмека, аж да хворасьці задорлівы словаспрэчнік; ад гэтага родзяцца ненавіснасьць, сваркі, западозранасьць, брыдамоўства,
5 няўпынные споры людзей папсаванага розуму, што згубілі праўду і ўважаюць пабожнасьць за крыніцу даходу.
6 Але вялікім набыткам ёсьць сама пабожнасьць, калі памагае нам і малым (самым толькі неабходным) задавольвацца.
7 Бо мы-ж нічога не прыняслі на сьвет гэты, дык ясна, што нічога й вынесьці ня можам:
8 маючы еміну і вопратку, будзем здаволены гэтым.
9 Тые-ж, што жадаюць узбагаціцца, упадаюць у спакусу і цянёты ды ў многія неразумныя й шкодныя прыжадлівасьці, топячыя людзей у няшчасьці і загубе;
10 бо корэнем усяго благога ёсьць пажадлівасьць, якой некаторые паддаўшыся, адпалі ад веры й самы сябе ўпуталі ў горкую журбу.
11 Але ты, чалавечэ Божы, уцякай ад гэтага, а будзь спасьцейлівы ў справядлівасьць, богабоязі, веры, любасці, цярплівасьці й лагоднасьці;
12 змагайся добрым змаганьнем веры, здабывай жыцьцё вечнае, да якога пакліканы і вызнаў добрае вызнаньне перад многімі сьветкамі.
13 Перад Богам усёажыўляючым, ды перад Хрыстусам Езусам, які прад Понцкім Пілатам засьветчыў добрае вызнаньне, загадваю табе
14 датрымаць гэты запавет бездакорна чыстым аж да прыйсьця Усеспадара нашага Езуса Хрыстуса,
15 якое ў сваім часе адкрые дабраслаўлёны й адзіны магут уладароў Усеваладар і спадароў Усеспадар,
16 адзіны, што мае несьмяротнасьць і жыве ў сьветласьці няпрыступнай, якога ніхто зь людзей ня бачыў і бачыць ня можа. Яму чэсьць і ўсеваладарэньне вечнае. Амэн.
17 Багатых гэтага сьвету напамінай, каб яны ня пышніліся ды не спадзяваліся на сваё багацьце няпэўданае, але на Бога жывога, які дае нам шчодра да ўжываньня;
18 каб яны дабро тварылі, багаціліся шчодрымі ўчынкамі й сужыцьцём,
19 скарбячы сабе добры грунт на будучыню, з асягненьнем жыцьця праўдзівага.
20 О, Тыматэю! Ахоўвай павераны табе скарб (аб’яўленай праўды), ухіляючыся ад сьветавага пустаслоўя і спрэчных цьверджаньняў быццамнавукі,
21 за якою ўганяючыся, некаторые адпалі ад веры. Ласка з табою. Амэн.

Зноскі:

1−2 Першапачатнае хрысьціянства адразу нічога не зьмяняла ў суадносінных правох між гаспадарамі й слугамі, але хрысьціянская любасьць паступенна цясьняла нявольніцтва.

12 Перад сваімі высьвяцінамі на біскупа Тыматэй выказаў пры многіх сьветках (у прысутнасьці прэзьбітэраў і народу) ўрачыстае вызнаньне веры.

20 Гэнай быццам навукай, або псэўдонавукай, было тое «пазнаньне» (гносіс) божых тайніц, якое, водле цьверджаньня гэрэтыкаў, зьмяшчалася ў пашыраным імі вучэньні.


Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Першы ліст св.Паўла да Тыматэя, 6 раздзел. Пераклад П. Татарыновіча.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

ПОДДЕРЖИТЕ НАС

1 да Тыматэя 6 раздзел в переводах:
1 да Тыматэя 6 раздзел, комментарии:
  1. Новой Женевской Библии
  2. Толкование Мэтью Генри
  3. Комментарии МакДональда
  4. Толковая Библия Лопухина
  5. Комментарии Баркли
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Толкование Иоанна Златоуста
  9. Толкование Феофилакта Болгарского
  10. Новый Библейский Комментарий
  11. Лингвистический. Роджерс
  12. Комментарии Давида Стерна
  13. Библия говорит сегодня
  14. Комментарии Скоуфилда


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.