Библия Станкевіча Пераклад Яна Станкевіча

1 да Цімоха, 6 Першы да Цімоха, 6 глава

1 Усі тыя нявольнікі, што пад ігом, няхай уважаюць гаспадароў сваіх за годных усялякае сьці, каб імя Божае і навука ня былі блявузґаны.
2 Тыя ж, што маюць гаспадароў-вернікаў, хай ня маюць іх улегцы, затым што яны браты, але тым балей няхай служаць ім із падданьням, бо верныя й мілаваныя тыя, што карыстаюць із добрае службы іхнае. Гэтага вучы й захочуй.
3 Калі хто вуча накш і не згаджаецца із здаровымі словамі Спадара нашага Ісуса Хрыста і навукаю ўзглядам набожнасьці,
4 Тый пыхаты, нічога ня цяме, хворы на супарства а сьпярэчкі праз словы, з каторых паўстаюць завідасьць, нязгоды, блявузґаньне, благія падазрэньні,
5 Штачасныя сваркі людзёў папсаванага розуму і спабытае праўды, каторыя думаюць, што набожнасьць ё дзеля прыбытку.
6 Вялікае прыдбаньне набожнасьць із здаволеньням.
7 Бо мы нічога ня прынесьлі на сьвет; ясна, што нічога ня можам і вынесьці.
8 Але, маючы еміну й адзежу, будзем здаволіўшыся з гэтага.
9 А зычачыя багацець упадаюць у спакусу а пасадку і ў шмат неразумных а шкодных жаданьняў, каторыя топяць людзёў у загубу а разьвярненьне;
10 Бо карэнь усяго ліха ё любосьць грошы, за каторымі гонячыся, некатрыя адышлі ад гэтае веры і працялі самы сябе шмат якімі болямі.
11 Але ты, о чалавеча Божы, уцякай ад гэтага і ганіся за справядлівасьцяй, набожнасьцяй, вераю, міласьцяй, цярплівосьцяй, лагоднасьцяй;
12 Змагайся добрым змаганьням веры, ухапіся за вечнае жыцьцё, да каторага ты пагуканы і вызнаў добрае вызнаньне перад шмат сьветкамі.
13 Перад Богам, што даець жыцьцё ўсім, і перад Хрыстом Ісусам, Каторы асьветчыў перад Понтам Пілатам добрае вызнаньне,
14 Расказую табе зьдзяржаць расказаньне беззаганна, бязупічна аж да зьяўленьня Спадара нашага Ісуса Хрыста,
15 Каторае ўпару пакажа дабраславёны й адзіны Гаспадар Кароль каралёў і Спадар спадароў,
16 Адзіны, Каторы мае бясьсьмерце, жыхара ў непрыступной сьвятліні, Каторага ніякая людзіна ня бачыла ані можа бачыць, Катораму чэсьць і вечная ўлада. Амін.
17 Расказуй багатым цяперашняга веку, каб яны ня былі пыхатыя ані здаваліся на няпэўнае багацьце, але на Бога, Каторы даець нам шчодра ўсяго на любату,
18 Рабіць дабро, быць багатым добрымі ўчынкамі, быць шчодрымі а ўдзельлівымі,
19 Кладучы сабе добры под пад будучыню, каб ухапіцца за жыцьцё запраўднае.
20 О Цімоша, сьцеражы даверанае, адварачайся ад сьвецкае пустое чаўпні і перачэньняў, хвальшыва менаваных ведаю,
21 Каторую некатрыя вызнаючы, адхінуліся ад веры. Ласка з табою.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Першы да Цімоха, 6 глава. Пераклад Яна Станкевіча

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОДДЕРЖИТЕ НАС

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Библия говорит сегодня
  9. Комментарии Скоуфилда
  10. Комментарии Баркли
  11. Толкование Иоанна Златоуста
  12. Толкование Феофилакта Болгарского
  13. Новый Библейский Комментарий
  14. Лингвистический. Роджерс
  15. Комментарии Давида Стерна
  16. Ветхий Завет в Новом
  17. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.