Библия Сабіла Пераклад Сабілы і Малахава

1 да Цімахвея, 2 Першае да Цімахвея, 2 глава

1 Дык, перш за ўсё прашу чыніць прашэньні, малітвы, маленьні, удзячнасьці за ўсіх людзей,
2 за валадароў і ўсіх начальнікаў, каб нам весьці жыцьцё ціхое і ціхамірнае са ўсёй набожнасьцю і чысьцінёй.
3 Бо гэта добра і прыймальна перад Збаўцам нашым Богам,
4 Які хоча, каб усе людзі былі зба́ўленымі і прыйшоўшымі да пазнаньня праўды.
5 Бо адзін Бог і адзін Пасярэднік паміж Богам і людзьмі — Чалавек Хрыстос Ісус,
6 Які аддаў Сябе дзеля адкупленьня за ўсіх: гэта (належыць да) сьведчаньня канца часоў (якім Ён гэта прызначыў).
7 Дзеля гэтага я пастаўлены зьвястуном і Апосталам, — праўду кажу ў Хрысьце, ня лгу, — настаўнікам паганаў у веры і праўдзе.
8 Дык жадаю, каб мужчыны маліліся на ўсякім мейсцы, узьнімаючы чыстыя рукі бяз гневу і сумняваньня;
9 каб таксама і жанчыны ў прыстойнай вопратцы са сьціпласьцю і разумнасьцю, каб упрыгожвалі сябе ні пляцэньнем валасоў, ні золатам, ні пэрламі, ні дарагой вопраткай,
10 але, як прыстойна жанчынам, якія спавядаюць багабойнасьць — добрымі ўчынкамі.
11 Жанчына хай вучыцца моўчкі са ўсякаю пакораю.
12 А жанчыне вучыць ня дазваляю, ні верхаводзіць над мужчынам, але быць у маўклівасьці.
13 Бо першым быў створаны Адам, а потым Ева.
14 І ня Адам быў спакушаны, але жонка, будучы абманутай, упала ў злачынства;
15 але будзе збаўлена праз нараджэньне дзяцей, калі будзе трываць у веры і любові, і сьвятасьці з разумнасьцю.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Першае да Цімахвея, 2 глава. Пераклад Сабілы і Малахава

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Публікуецца з дазволу аўтара.
© 2020

ПОДДЕРЖИТЕ НАС

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Библия говорит сегодня
  9. Комментарии Скоуфилда
  10. Комментарии Баркли
  11. Толкование Иоанна Златоуста
  12. Толкование Феофилакта Болгарского
  13. Новый Библейский Комментарий
  14. Лингвистический. Роджерс
  15. Комментарии Давида Стерна
  16. Ветхий Завет в Новом
  17. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.