Библия Чарняўскі-02 Пераклад Чарняўскага 2002

Святарская, 12 Кніга Святарская, 12 глава

1 Далей казаў Госпад Майсею:
2 «Кажы сынам Ізраэля і вучы іх: Калі жанчына пачне і народзіць сына, сем дзён застанецца нячыстай; як у дні месячніцы яна будзе нячыстай.
3 І ў восьмы дзень будзе абрэзаны (хлопец),
4 а яна трыццаць тры дні будзе ачышчацца ад крыві сваёй, ня будзе дакранацца нічога сьвятога, ня будзе хадзіць у сьвятыню, пакуль ня скончацца дні яе ачышчэньня.
5 Калі народзіць дачку, нячыстай будзе яна два тыдні як у дні месячніцы, і шэсьцьдзесят дзён будзе ачышчацца ад крыві сваёй.
6 Калі скончацца дні ачышчэньня ейнага дзеля нараджэньня сына або дачкі, прынясе яна да сьвятара да дзьвярэй Палаткі Сустрэчы аднагадовага барана ў ахвяру цэлапаленьня і маладога галубка або турка ў ахвяру за грэх.
7 Ён складзе іх у ахвяру перад Госпадам і ачысьціць яе, і так ачысьціцца яна ад цячэньня крыві сваёй. Гэта закон адносна той, каторая нарадзіла сына або дачку.
8 Калі б яна не змагла ахвяраваць барана, то хай ахвяруе двух туркоў або два маладыя галубкі, аднаго ў ахвяру цэлапаленьня, а другога ў ахвяру за грэх. Гэтак ачысьціць яе сьвятар і яна будзе ачышчаная».
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Кніга Святарская, 12 глава. Пераклад Чарняўскага 2002

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.



2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.